«ГЛЫБЫ І СЛАІ»: ГАЗЕТА «БЕЛАРУС» І ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ПІСЬМЕННІЦКАЙ ПРАКТЫКІ ПАЧАТКУ ХХ СТ. (МАКСІМ БАГДАНОВІЧ І АЛЬФОНС ПЕТРАШКЕВІЧ)
УДК 821.161.3.(09)
Ключевые слова: Вільня, беларуская літаратура, беларуская перыёдыка, каталіцкі тыднёвік, жанравая палітра, медыйны і архіўны дыскурсы.
Для цитирования: Трус М. В. «Глыбы і слаі»: газета «Беларус» і дыферэнцыяцыі пісьменніцкай практыкі пачатку ХХ ст. (Максім Багдановіч і Альфонс Петрашкевіч) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 140–144. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2022-255-1-140-144.
Аннотация
У артыкуле ўвага сфакусіравана на рэдакцыйнай палітыцы аднаго віленскага перыядычнага выдання − тыднёвіка «Беларус» (1913−1915), арганізацыі супрацоўніцтва з аўтарамі, зацікаўленасці ў павышэнні мастацкага ўзроўню дасланых тэкстаў, іх жанравай разнастайнасці. Актуалізуюцца тэмы вобразна-выяўленчых пошукаў нацыянальнага пісьменства перыяду закладвання асноў літаратурнай класікі. Даследаванне праведзена ў агульным рэчышчы вяртання імёнаў у гісторыю беларускай літаратуры, абнаўлення метадалогіі навуковай працы ў вызначаным напрамку. Рэпрэзентуюцца выяўленыя архіўныя матэрыялы і новыя, прагматычныя алгарытмы прасоўвання выдавецкай прадукцыі пачатку ХХ ст.
Зробленая знаходка (рэкламны тэкст, які належыць пяру Максіма Багдановіча) дазваляе гаварыць аб прэцэдэнце ў беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя − аўтарскім маркетынгу. Такім чынам, класік літаратуры, аўтар паэтычнага зборніка «Вянок» (Вільня, 1913) паўстае ў абсалютна невядомай іпастасі – прагматычнай, дзейснай. Перад намі не толькі рэкламная інфармацыя, але і сціслая аўтахарактарыстыка творчасці. Можна весці гаворку аб запачаткаванні новага творча-біяграфічнага дыскурсу. У сілавое поле багдановічазнаўчых даследаванняў прыцягваецца выяўлены факт супрацоўніцтва паэта з віленскай каталіцкай газетай, а таксама імёны нацыянальных дзеячаў, якія гуртаваліся вакол тыднёвіка «Беларус». Падаецца верагодным, што Максім Багдановіч мог супрацоўнічаць і з іншымі перыядычнымі выданнямі – гэта вызначае новы напрамак архіўных пошукаў.
Список литературы
- Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. Т. 2. 600 с.
- Беларус (Вільня). 1913. № 28. 3 кастр.
- Беларус (Вільня). 1913. № 29. 9 кастр.
- Беларус (Вільня). 1913. № 33. 7 лістап.
- Беларус (Вільня). 1913. № 35. 21 лістап.
- Беларус (Вільня). 1913. № 37. 5 снеж.
- Беларус (Вільня). 1914. № 5. 30 студз.
- Беларус (Вільня). 1914. № 7. 13 лют.
- Беларус (Вільня). 1914. № 9. 27 лют.
- Беларус (Вільня). 1914. № 27. 3 ліп.
- Беларус (Вільня). 1914. № 46. 13 лістап.
- Беларус (Вільня). 1915. № 23/24. 19 чэрв.
- Беларус (Вільня). 1914. № 10. 27 лют.
- Беларус (Вільня). 1914. № 11/12. 20 сак.
- Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1995. Т. 3. 461 с.
- Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ). Фонд 5. Воп. 1. Спр. 124.