«ГЛЫБЫ І СЛАІ»: ГАЗЕТА «БЕЛАРУС» І ДЫФЕРЭНЦЫЯЦЫЯ ПІСЬМЕННІЦКАЙ ПРАКТЫКІ ПАЧАТКУ ХХ СТ. (МАКСІМ БАГДАНОВІЧ І АЛЬФОНС ПЕТРАШКЕВІЧ)

УДК 821.161.3.(09)

  • Трус Мікалай Валянцінавіч − кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік галоўнага рэ- дактара газеты «Літаратура і мастацтва». Выдавецкі дом «Звязда» (220034, г. Мінск, вул. Захарава, 19, Рэспубліка Беларусь). E-mail: miktrus@tut.by

Ключевые слова: Вільня, беларуская літаратура, беларуская перыёдыка, каталіцкі тыднёвік, жанравая палітра, медыйны і архіўны дыскурсы.

Для цитирования: Трус М. В. «Глыбы і слаі»: газета «Беларус» і дыферэнцыяцыі пісьменніцкай практыкі пачатку ХХ ст. (Максім Багдановіч і Альфонс Петрашкевіч) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 140–144. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2022-255-1-140-144.

Аннотация

У артыкуле ўвага сфакусіравана на рэдакцыйнай палітыцы аднаго віленскага перыядычнага выдання − тыднёвіка «Беларус» (1913−1915), арганізацыі супрацоўніцтва з аўтарамі, зацікаўленасці ў павышэнні мастацкага ўзроўню дасланых тэкстаў, іх жанравай разнастайнасці. Актуалізуюцца тэмы вобразна-выяўленчых пошукаў нацыянальнага пісьменства перыяду закладвання асноў літаратурнай класікі. Даследаванне праведзена ў агульным рэчышчы вяртання імёнаў у гісторыю беларускай літаратуры, абнаўлення метадалогіі навуковай працы ў вызначаным напрамку. Рэпрэзентуюцца выяўленыя архіўныя матэрыялы і новыя, прагматычныя алгарытмы прасоўвання выдавецкай прадукцыі пачатку ХХ ст.

Зробленая знаходка (рэкламны тэкст, які належыць пяру Максіма Багдановіча) дазваляе гаварыць аб прэцэдэнце ў беларускай культуры пачатку ХХ стагоддзя − аўтарскім маркетынгу. Такім чынам, класік літаратуры, аўтар паэтычнага зборніка «Вянок» (Вільня, 1913) паўстае ў абсалютна невядомай іпастасі – прагматычнай, дзейснай. Перад намі не толькі рэкламная інфармацыя, але і сціслая аўтахарактарыстыка творчасці. Можна весці гаворку аб запачаткаванні новага творча-біяграфічнага дыскурсу. У сілавое поле багдановічазнаўчых даследаванняў прыцягваецца выяўлены факт супрацоўніцтва паэта з віленскай каталіцкай газетай, а таксама імёны нацыянальных дзеячаў, якія гуртаваліся вакол тыднёвіка «Беларус». Падаецца верагодным, што Максім Багдановіч мог супрацоўнічаць і з іншымі перыядычнымі выданнямі – гэта вызначае новы напрамак архіўных пошукаў.

Список литературы

  1. Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. Т. 2. 600 с.
  2. Беларус (Вільня). 1913. № 28. 3 кастр.
  3. Беларус (Вільня). 1913. № 29. 9 кастр.
  4. Беларус (Вільня). 1913. № 33. 7 лістап.
  5. Беларус (Вільня). 1913. № 35. 21 лістап.
  6. Беларус (Вільня). 1913. № 37. 5 снеж.
  7. Беларус (Вільня). 1914. № 5. 30 студз.
  8. Беларус (Вільня). 1914. № 7. 13 лют.
  9. Беларус (Вільня). 1914. № 9. 27 лют.
  10. Беларус (Вільня). 1914. № 27. 3 ліп.
  11. Беларус (Вільня). 1914. № 46. 13 лістап.
  12. Беларус (Вільня). 1915. № 23/24. 19 чэрв.
  13. Беларус (Вільня). 1914. № 10. 27 лют.
  14. Беларус (Вільня). 1914. № 11/12. 20 сак.
  15. Багдановіч М. Поўны збор твораў: у 3 т. Мінск: Навука і тэхніка, 1995. Т. 3. 461 с.
  16. Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва (БДАМЛМ). Фонд 5. Воп. 1. Спр. 124.
Паступіў 22.01.2021