ПЕРЫЯДЫЗАЦЫЯ ФУНКЦЫЯНАВАННЯ БЕЛАРУСКІХ ГІМНАЗІЙ НА ТЭРЫТОРЫІ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ (1919–1939 ГГ.)1
УДК 94(476)”1919–1939”
Ананька Кірыл Дзмітрыевіч – аспірант Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, Рэспубліка Беларусь); настаўнік гісторыі ДУА “Гімназія № 7 імя В. Ц. Калакольнікава г. Гродна”. E-mail: kirixan@yandex.ru
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-287-7.
Ключевые слова: перыядызацыя, беларускія гімназіі, Заходняя Беларусь, Польшча, міжваенны перыяд.
Для цитирования: Ананька К. Д. Перыядызацыя функцыянавання беларускіх гімназій на тэрыторыі Заходняй Беларусі (1919–1939) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 41–45. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-287-7.
Аннотация
У артыкуле на аснове аналізу беларускай і замежнай гістарыяграфіі разглядаецца праблема перыядызацыі функцыянавання беларускіх гімназій на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1919–1939 гг. Беларускія гімназіі – установы сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання ў Заходняй Бе- ларусі, створаныя або рэарганізаваныя беларускімі арганізацыямі і актывістамі з мэтай развіцця адукацыйнага працэсу і пашырэння нацыянальнай ідэнтычнасці. Аўтар разгледзеў спробы беларускіх і замежных гісторыкаў вылучыць асноўныя перыяды культурна-асветніцкай дзейнасці беларусаў у Заходняй Беларусі, у прыватнасці развіццё сярэднеадукацыйнай справы. З улікам унутраных і знешніх фактараў развіцця навучальных устаноў аўтарам распрацаваны ўласны падзел на перыяды, які складаецца з чатырох этапаў: этап фарміравання перадумоў і станаўлення беларускай нацыянальнай сярэдняй школы на тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўмовах польска-савецкай вайны; этап уключэння беларускіх гімназій у польскую адукацыйную сістэму як прыватных устаноў сярэдняй адукацыі пасля заключэння Рыжскага мірнагдагавора 1921 г.; этап крызісных з’яў у дзейнасці беларускіх гімназій, звязаны з іх імклівай палітызацыяй; этап заканадаўчага адзяржаўлення гімназій, ліквідацыя польскімі ўладамі сярэдніх навучальных устаноў. У заключэнні аўтар робіць выснову аб адсутнасці ў сучаснай гістарыяграфіі перыядызацыі дзейнасці беларускіх гімназій. На яго думку, раскрыццё дадзенай праблемы можа паўплываць на развіццё дыскурсу ў вывучэнні нацыянальна-культурнага аспекту гісторыі Заходняй Беларусі.
Список литературы
- Бостан С. К., Бостан Л. Н. К вопросу о периодизации всеобщей истории государства и права: традиции и новации в подходах // Историко-правовые проблемы: новый ракурс. 2011. № 4. С. 180–194.
- Вабішчэвіч А. М. Асвета ў Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.). Брэст: Выд-ва БрДУ, 2004. 116 с.
- Загідулін А. М. Дзяржаўная палітыка Польшчы ў галіне беларускай адукацыі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэма імя Янкі Купалы. Сер. 1, Гуманітарныя навукі. 2005. № 2. С. 13–22.
- Кривуть В. И. Польские власти и белорусские школы на территории Западной Беларуси в межвоенный период // Традиционные национально-культурные и духовные ценности как фундамент инновационного развития России. 2020. № 2. С. 18–21.
- Горны А. С. Перыядызацыя беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (1921–1939) // Беларуская думка. 2020. № 9. С. 75–82.
- Mauersberg S. Szkolnictwo powszechne dla mniejszości narodowych w Polsce w latach 1918–1939. Wrocław; Warszawa: Ossolineum Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1968. 230 s.
- Gomółka K. Białorusini w II Rzeczypospolitej // Zeszyty Naukowe Politechniki Gdańskiej. Ekonomia. 1992. № 31. S. 3–178.
- Адамковіч А. Беларусы ў Літве: учора і сёння. Кніга 1. Вільня. Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Літве, 2010. 200 с.
- 1-я Віленская Беларуская Гімназія // Наша думка. 1921. № 21. С. 2–3.
- Ustawa z dnia 31 lipca 1924 r. zawierająca niektóre postanowienia o organizacji szkolnictwa // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. 1924. № 79. S. 1212–1214.
- Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці. Ф. 67. Воп. 1. Спр. 941.
- Ustawa z dnia 11 marca 1932 r. o prywatnych szkołach oraz zakładach naukowych i wychowawczych // Dziennik Ustaw Rzeczypospolitej Polskiej. 1932. № 33. S. 545–546.
Поступила 12.09.2024