ПЕРАДУМОВЫ СТАНАЎЛЕННЯ ВЫШЭЙШАЙ ЗАВОЧНАЙ ПЕДАГАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ І ЯЕ РАЗВІЦЦЯ Ў БЕЛАРУСІ
УДК 94(476)
Ключевые слова: адукацыя, школа, педагагічныя кадры, вышэйшая завочная педагагічная адукацыя.
Для цитирования:Андарала І. А. Перадумовы станаўлення вышэйшай завочнай педагагічнай адукацыі і яе развіцця ў Беларусі // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 2 (251). С. 20–23. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2021-251-2-20-23.
Аннотация
У агульнай структуры нацыянальнай сістэмы вышэйшай педагагічнай адукацыі істотнае месца займала і займае завочная падрыхтоўка педагагічных кадраў. Завочная і дзенная формы падрыхтоўкі настаўнікаў з вышэйшай адукацыяй маюць шмат агульнага, і перш за ўсё гэта мэта і змест адукацыі. У той жа час завочнай педагагічнай адукацыі ўласціва і спецыфіка, якая знаходзіць сваё выражэнне ў арганізацыі і методыцы вучэбнага працэсу. За дзевяноста гадоў функцыянавання ў завочнай педагагічнай адукацыі рэспублікі адбыліся значныя змены як у колькасных, так і ў якасных характарыстыках. Істотнае значэнне для разумення і вырашэння існуючых праблем, вызначэння шляхоў далейшага развіцця завочнай падрыхтоўкі настаўнікаў мае вывучэнне адпаведнага гістарычнага вопыту яе станаўлення і развіцця. На жаль, гісторыя вышэйшай завочнай педагагічнай школы Беларусі пакуль што ўсебакова і грунтоўна не даследавана. У дадзеным артыкуле аўтар на аснове вывучэння архіўных крыніц, пераважна раней не апублікаваных, у рэчышчы комплекснага падыходу аналізуе перадумовы станаўлення і развіцця ў рэспубліцы вышэйшай завочнай педагагічнай адукацыі.
Список литературы
- Зборнік матэрыялаў па педагагічным завочным навучанні ў БССР. Мінск: Вучпедсектар ДВБ. Друк. імя Сталіна, 1932. 28 с.
- Минский ордена Трудового Красного Знамени государственный педагогический институт им. А. М. Горького (1922–1972). Минск: Выш. шк., 1974. 349 с.
- Народное образование в БССР: сб. док. и материалов: в 2 т. Т. 2. 1928–1941 гг. Минск: Нар. асвета, 1980. 462 с.
- Дрозд Л. Н. Развитие средней общеобразовательной школы в Белоруссии 1917–1941. Минск: Нар. асвета, 1986. 160 с.