РЭЦЭПЦЫЯ ГЛОСАЎ З ВЫДАННЯЎ ФРАНЦЫСКА СКАРЫНЫ Ў НАВУКОВЫМ ДЫСКУРСЕ

УДК 801.733:27-277.2;821.161.3(091)

  • Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч − кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рэдакцыйнавыдавецкіх тэхналогій. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: akushevich@belstu.by

Ключевые слова: Францыск Скарына, глоса, навуковы дыскурс, рэцэпцыя, гісторыя кнігі, лінгвістыка, тэксталогія, біблейскі кампанент, экзегеза, Біблія.

Для цитирования: Акушэвіч А. А. Рэцэпцыя глосаў з выданняў Францыска Скарыны ў навуковым дыскурсе // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2021. № 1 (243). С. 58–63. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2021-243-1-58-63.

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца асаблівасці рэцэпцыі глосаў з выданняў Францыска Скарыны. У навуковым дыскурсе дадзеная спецыфічная частка выданняў беларускага першадрукара аналізуецца з пазіцый розных дысцыплін, напрыклад, лінгвістыкі, літаратуразнаўства, кнігазнаўства, дызайну, тэксталогіі. Па гэтай прычыне даследчыкамі глосы могуць ацэньвацца і як лексіграфічная праца, і як правобраз лінгвістычных работ, і як перакладчыцкая дзейнасць, і як элемент афармлення (дызайну) кнігі, і як складнік навукова-даведачнага апарату выдання, і як біблейскі кампанент, і як уласна маргіналія, і як элемент прадмоўна-пасляслоўнага комплексу, і як рэдактарская работа.

Таксама глосы выконваюць функцыю экзегезы, што пацвярджае непасрэдны зварот да біблейскага тэксту, з якім яны звязаны. Змешчаныя на палях словы фактычна не толькі раскрываюць семантыку іншых адпаведных слоў (у якасці лінгвістычнага факта), але і паглыбляюць для чытача сэнс Свяшчэннага Пісання. У дадзеным выпадку можна бачыць рэалізацыю прынамсі двух метадаў экзегезы: літаральнага тлумачэння і гісторыка-літаратурна-крытычнага. Параўнанне цытат з некаторых сучасных перакладаў Бібліі з варыянтам, прапанаваным Францыскам Скарынам, паказвае праблемы перакладу і вытлумачэння Свяшчэннага Пісання, з якімі сутыкнуўся і якія спрабававаў вырашыць асветнік XVI стагоддзя.

Наяўнасць разнастайных падыходаў да рэцэпцыі глос у навуковым дыскурсе можа быць растлумачана сінкрэтычнай прыродай адпаведных выданняў, заўважанай даследчыкамі падчас аналізу і інтэрпрэтацыі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны.

Список литературы

  1. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. Мінск: БелЭН, 2005. 784 с.
  2. Жураўскі А. І. Глоса // Францыск Скарына і яго час: энцыкл. давед. Мінск: БелСЭ, 1988. С. 308.
  3. Конан У. М. Францыск Скарына // Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–ХІХ стагоддзяў. У 2 т. Т. 1. Даўняя літаратура: ХІ – першая палова ХVІІІ стагоддзя. Мінск: Беларус. навука, 2006. С. 283–309.
  4. Біблія: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517–1519 гг.: у 3 т. / адк. рэд. С. В. Кузьмін. Т. 1. Мінск: БелCЭ, 1990. 830 с.
  5. Біблія: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517–1519 гг.: у 3 т. / адк. рэд. С. В. Кузьмін. Т. 2. Мінск: БелСЭ, 1991. 807 с.
  6. Біблія: факсімільнае ўзнаўленне Бібліі, выдадзенай Ф. Скарынаю ў 1517–1519 гг.: у 3 т. / адк. рэд. С. В. Кузьмін. Т. 3. Мінск: БелСЭ, 1991. 782 с.
  7. Скарына Ф. Творы: прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказ. А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. Мінск: Навука і тэхніка, 1990. 207 с.
  8. Немировский Е. Л. Франциск Скорина: жизнь и деятельность белорусского просветителя. Минск: Мастац. літ., 1990. 597 с.
  9. Суднік М. Р. Гісторыя ўзнікнення і этапы развіцця беларускай лексікаграфіі старажытнай пары // Працы Інстытута мовазнаўства Акадэміі навук Беларускай ССР. 1957. Вып. 4. С. 62–122.
  10. Дзятко Д. В. Перыядызацыя гісторыі беларускай лексікаграфіі: XIII – пачатак ХХ // Роднае слова. 2017. № 3. С. 29–31.
  11. Анічэнка У. В. Лінгвістычныя традыцыі Скарыны ў Беларусі // Спадчына Скарыны: зб. матэрыялаў Першых Скарынаўскіх чытанняў (1986). Мінск, 1989. С. 248–255.
  12. Жураўскі А. І. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы: у 2 т. Т. 1. Мінск: Навука і тэхніка, 1967. 369 с.
  13. Жаўняровіч П. П. Глосы ў выданнях Францыска Скарыны як прыклад рэдактарскай апрацоўкі тэксту // Выдавецкая справа ў Рэспубліцы Беларусь: гісторыя, сучасны стан, праблемы і перспектывы: зб. навук. арт. Мінск, 2019. С. 82–88.
  14. Тэксталогія і яе дапаможныя навукі / В. П. Рагойша [і інш.]; пад рэд. В. П. Рагойшы. Мінск: БДУ, 2015. 231 с.
  15. Введение в литературоведение: учебник / Л. М. Крупчанов [и др.]; под общ. ред. Л. М. Крупчанова. М.: Оникс, 2005. 416 с.
  16. Кароткі, У. Г. Тыпалогія прадмоў і пасляслоўяў беларускіх паслядоўнікаў Скарыны // Спадчына Скарыны: зб. матэрыялаў Першых Скарынаўскізх чытанняў (1986). Мінск, 1989. С. 226–231.
  17. Библия: Книги Священного Писания Ветхого и Нового Завета: в синодальном переводе с комментариями и приложениями. М.: Рос. библейское о-во, 2006. 2048 с.
  18. Біблія: Кнігі Святога Пісання Старога і Новага Запаветаў / у пер. У. Чарняўскага. Мінск: МХРБ «Біблейскае т-ва ў Рэсп. Беларусь», 2012. 1120 с.
  19. Экзегеза: учеб. пособие // Интернет-портал «Азбука веры». URL: https://azbyka.ru/ekzegeza#a_z4 (дата обращения: 02.01.2021).
  20. Кніжная спадчына Францыска Скарыны. У 20 т. Т. 20: Апостал. Мінск: Нац. б-ка Беларусi, 2017. 727 с.
  21. Новы Запавет Госпада нашага Іісуса Хрыста. Мінск: Прыход Свята-Петра-Паўлаўскага сабора: Медыял, 2017. 544 с.
  22. Десницкий А. Введение в библейскую экзегетику. М.: Изд-во ПСТГУ, 2011. 416 с.
Поступила 04.01.2021