ТРАНСФАРМАЦЫІ КРЫЛАТЫХ ВЫРАЗАЎ У МАЎЛЕННІ (МОЎНА-НАРМАТЫЎНЫ АСПЕКТ)

УДК 811.161.3

Цеплякова Альбіна Дзмітраўна – старшы выкладчык кафедры тэарэтычнай і прыкладной лінгвістыкі. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (вул. Касманаўтаў, 1, 212022, г. Магілёў, Рэспубліка Беларусь). E-mail: albinka-t@yandex.ru

DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2025-291-20.

 

Ключевые слова: сучасная беларуская літаратурная мова, крылатыя словы, іншамоўныя крыніцы, трансфармацыя ў маўленні, моўна-нарматыўны аспект, фразеалагічны слоўнік.

Для цитирования: Цеплякова А. Д. Трансфармацыі крылатых выразаў у маўленні (моўнанарматыўны аспект) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 146–155. DOI: 10.52065/2520-6729-2025-291-20.

Аннотация

Крылатыя словы, якія ўжываюцца ў беларускай мове, даволі часта трансфармуюцца ў маўленні, што замінае адэкватнаму ўспрыняццю носьбітам мовы іх формы і сэнсу, спараджае іх паўтарэнне ў маўленні ў перайначанай форме, перашкаджае правільнаму разуменню іх зместу і выкарыстанню ў адпаведных кантэкстах. У артыкуле прадстаўлены вынікі аналізу найбольш тыповых трансфармацый крылатых слоў у літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тэкстах. Мэта даследавання – устанавіць і лексікаграфічна апісаць у моўна-нарматыўным плане асноўныя разнавіднасці трансфармацый у маўленні крылатых слоў, якія ўжываюцца ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Фактычным матэрыялам даследавання паслужылі больш за 9000 літаратурна-мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, з якіх было выбрана каля 1500 выпадкаў трансфармацый крылатых слоў з іншамоўных крыніц. У выніку даследавання вызначана, што крылатыя словы трансфармуюцца ў маўленні, дзе змяняецца іх структура і семантыка. Яны мадыфікуюцца ў кантэксце і ў выпадках, калі ўжываюцца як інтэртэксты (змяняюцца іх лексічныя кампаненты і сінтаксічная форма). Большая частка выпадкаў трансфармацый прааналізаваных крылатых слоў (каля 90%) не апісана ў беларускай фразеаграфіі, адсутнічае яна таксама і ў тлумачальных слоўніках сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Вызначаны і дыферэнцаваны трансфармацыі лексічных кампанентаў крылатых слоў (скарачэнне, пашырэнне, субстытуцыя), сінтаксічныя трансфармацыі (парцэляцыя, інверсія, пераўтварэнне ў іншы тып сказа), семантычныя (аўтарызацыя, канкрэтызацыя, адмаўленне і інш.), інтэртэкстуальныя (згадванне вобраза, выкарыстанне ключавых слоў, ужыванне сэнсава маркіраванай часткі). Распрацаваны прынцыпы лексікаграфічнага апісання крылатых слоў, якія трансфармуюцца ў маўленні (на матэрыяле іншамоўных адзінак).

Скачать

Список литературы

  1. Лепешаў І. Я. Крылатыя словы // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мінск: БелСЭ, 1986. Т. 3. С. 137.
  2. Міхневіч А. Я. Крылатыя словы // Беларуская мова: энцыклапедыя. Мінск: БелЭн, 1994. С. 273–274.
  3. Іваноў Я. Я. Крылатыя словы // Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Мінск: БелЭн, 2005. Т. 1. С. 729–730.
  4. Иванов Е. Е. Языковая природа крылатых слов // Праблемы беларускага літаратуразнаўства. Мінск: МНТ, 2000. С. 303–312.
  5. Ломакина О. В., Мокиенко В. М. Крылатика в современном культурном контексте // Вестник РУДН. Сер.: Теория языка. Семиотика. Семантика. 2019. Т. 10, № 2. С. 256–272.
  6. Іваноў Я. Я. «Душа крылатая ў слова!..»: крылатыя выразы і афарызмы як моўная з’ява // Роднае слова. 2025. № 1. С. 38–41.
  7. Янкоўскі Ф. Крылатыя словы і афарызмы (з беларускіх літаратурных крыніц). Мінск: Выд-ва АН БССР, 1960. 135 с.
  8. Іванова С. Ф., Іваноў Я. Я. Слоўнік беларускіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў: лінгвакраіназнаўчы дапаможнік. Мінск: БСФ, 1997. 262 с.
  9. Крылатыя выразы ў беларускай мове: тлумач. слоўн.: у 2 ч. / С. В. Венідзіктаў [і інш.]. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2004. Ч. 1: З іншамоўных (еўрапейскіх і амерыканскіх) крыніц ХІІ–ХХ ст. 164 с.
  10. Крылатыя выразы ў беларускай мове: тлумач. слоўн.: у 2 ч. / С. В. Венідзіктаўа [і інш.]. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2006. Ч. 2: З рускамоўных літаратурных і фальклорных крыніц ХІІ–ХХ ст. 208 с.
  11. Іваноў Я. Я. Крылатыя афарызмы ў беларускай мове: з іншамоўных літаратурных і фальклорных крыніц VIII ст. да н. э. – ХХ ст.: тлумач. слоўн. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2011. 164 с.
  12. Иванов Е. Е. Белорусская паремиология и афористика в общеевропейском контексте (актуальные проблемы изучения) // Nationales und Internationales in der slawischen Praseologie Greifswald: E.M.A. – Universität, 2013. S. 111–116.
  13. Венідзіктаў С. В., Іваноў Я. Я. Рускамоўныя запазычанні крылатых слоў у сучаснай беларускай мове // Dziedziсtwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałtowschodniosłowiańskich. 2002. T. VIII. S. 210–217.
  14. Іванова С. Ф., Іваноў Я. Я. Антыцытаты ў сучаснай беларускай мове // Phraseologische Studien: Dynamische Tendenzen in der slawischen Phraseologie. Greifswald: E.M.A. – Universitat, 2010. S. 174–183.
  15. Іванова С. Ф., Іваноў Я. Я., Шпакоўская В. А. Парадыйныя, iранiчныя i жартоўныя трансфармацыі крылатых выразаў // Acta Germano-Slavica. 2011. Вып. 4. С. 52–61.
  16. Цеплякова А. Д. Структурныя і семантычныя відазмяненні крылатых выразаў і афарызмаў у маўленні // Текст. Язык. Человек: в 2 ч. / отв. ред. С. Б. Кураш. Мозырь: МГПУ имени И. П. Шамякина, 2021. Ч. 1. С. 187–191.
  17. Іваноў Я. Я. Лаканізм // Беларускі фальклор: энцыклапедыя. Мінск: БелЭн, 2005. Т. 2. С. 7–9.
  18. Цеплякова А. Д. Мадальныя трансфармацыі крылатых слоў пры іх ужыванні ў маўленні // Славянская фразеология в синхронии и диахронии. 2011. Вып. 1. С. 223–226.
  19. Цеплякова А. Д. Cубстытуцыя кампанентаў крылатых слоў у сучаснай беларускай літаратурнай мове // Восточнославянские языки и литературы в европейском контексте – 2015. Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2016. С. 160–163.
  20. Цеплякова А. Д. Скарачэнне і пашырэнне кампанентнага складу іншамоўных крылатых выразаў у беларускай мове // Актуальные проблемы преподавания иностранных языков в высшей школе Республики Беларусь. Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2017. С. 192–194.
  21. Цеплякова А. Д. Сінтаксічныя трансфармацыі кампанентнага складу іншамоўных крылатых выразаў у сучаснай беларускай мове (увядзенне ў стандартны кантэкст, парцэляцыя, анексія і інверсія) // Теоретические и практические предпосылки подготовки полилингвальных специалистов в вузе: сб. статей. Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2018. С. 97–100.
  22. Цеплякова А. Д. Інтэртэкстуальныя трансфармацыі крылатых слоў у сучаснай беларускай літаратурнай мове // Восточнославянские языки и литературы в европейском контексте – V: сб. ст. Могилев: МГУ имени А. А. Кулешова, 2018. С. 132–134.
  23. Цеплякова А. Д. Граматычныя відазмяненні ў маўленні крылатых выразаў з іншамоўных крыніц // Шамякінскія чытанні: Пісьменнік – Асоба – Час. Мазыр: МДПУ імя І. П. Шамякіна, 2021. С. 164–168.
  24. Цеплякова А. Д. Камбінаваныя спосабы трансфармацыі крылатых выразаў у маўленні // «Благословенны первые шаги…»: сб. работ молодых исследователей. Магнитогорск: МГТУ имени Г. И. Носова, 2021. Вып. 15. С. 132–141.
  25. Іваноў Я. Я. «Мы ловім крылатыя словы…»: крылатыя выразы і афарызмы ў беларускай мове // Роднае слова. 2025. № 2. С. 80–83.
  26. Іваноў Я. Я. Афарыстычнае выказванне як моўная мадэль крылатых слоў // Філологічні студіï. 2017. Вип. 16. С. 114–121.
  27. Іваноў Я. Я. Афарызмы ў мове і мова афарызмаў. Магілёў: МДУ імя А. А. Куляшова, 2024. 296 с.
  28. Саввина Е. Н. О трансформациях клишированных выражений в речи // Паремиологические исследования: сб. статей. М., 1984. С. 202–222.
  29. Наумов Э. Б. Способы трансформации фразеологизмов // Русский язык в школе. 1971. № 3. С. 71–74.
  30. Савенкова А. Е. Структурное преобразование пословиц и поговорок в речи // Русский язык в школе. 1987. № 4. С. 69–73.
  31. Крейдлин Г. Е. Структура афоризма // Проблемы структурной лингвистики: сб. ст. М., 1989. С. 196–206.
  32. Іваноў Я. Я. Аб другасным спосабе дэрывацыi непрэцэдэнтных афарызмаў // Грани слова: сб. науч. ст. к 65-летию проф. В. М. Мокиенко. М., 2005. С. 463–468.
  33. Теплякова А. Д. О структуре словаря крылатых слов современного немецкого языка (для белорусов, изучающих немецкий язык как иностранный) // Філологіка. 2020. Вип. 21. C. 68–86.
  34. Tepljakowa A. Über den Aufbau des Wörterbuchs der geflügelten Worte der modernen deutschen Schriftsprache (für Belarussen, die Deutsch als Fremdsprache studieren oder lernen) // Językoznawstwo. 2020. No. 1 (14). С. 107–128.
  35. Цеплякова А. Д. Слоўнік нямецкіх крылатых слоў для беларускамоўных карыстальнікаў // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2021. № 1 (243). С. 84–94.

Поступила 13.01.2025