ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ ВЫДАВЕЦКАЙ ТЭРМІНАЛОГІІ

УДК 811.161.3’276.6:655

Русак Вольга Уладзіміраўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларускай філалогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (вул. Свярдлова, 13а, 220006, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь). E-mail: rusak@belstu.by

DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2025-291-17.

 

Ключевые слова: выдавецкая тэрміналогія, тэрмінагрупы, логіка-паняційная класіфікацыя тэрмінаў, гіпера-гіпанімічная таксаномія, тэрміны-антонімы, тэрміналагічная сінанімія, тэрміналагічная полісемія.

Для цитирования: Русак В. У. Лексіка-семантычная характарыстыка сучаснай беларускай выдавецкай тэрміналогіі // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 126–132. DOI: 10.52065/2520-6729-2025-291-17.

Аннотация

У артыкуле даецца лексіка-семантычная характарыстыка беларускай выдавецкай тэрміналогіі: прааналізаваны яе семантычны склад, выяўлены асноўныя тэматычныя групы, апісаны парадыгматычныя адносіны (з’явы гіпаніміі, антаніміі, сінаніміі, полісеміі), якія адлюстроўваюць спецыфіку сістэмнасці выдавецкай тэрміналогіі ў беларускай мове. Адзначаецца, што на на логіка-паняційным узроўні выдавецкая тэрміналогія складаецца з трох асноўных груп («Выданні», «Рэдакцыйна-выдавецкія працэсы», «Дадрукарскія выдавецкія працэсы»), якія ў сваю чаргу дзеляцца на падгрупы. Звяртаецца ўвага на сувязь выдавецкай тэрміналогіі з іншымі тэрмінасістэмамі (паліграфіі, бібліятэчна-бібліяграфічнай сферы, кнігагандлёвай галіны, мовазнаўства, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, камп’ютарных тэхналогій). Акрэслена месца гіпаніміі ў тэрмінасістэме выдавецкай справы. Выяўлена, што ў беларускай выдавецкай тэрміналогіі рода-відавыя адносіны досыць часта фарміруюцца па некалькіх класіфікацыйных прыметах. Разгледжана тэрміналагічная антанімія і сінанімія. У беларускай выдавецкай тэрміналогіі рэалізуецца антанімія лексічнага і словаўтваральнага тыпаў; выяўлены контрадыкторныя, кантрарныя, вектарныя тэрміны-антонімы. Прааналізаваны віды тэрміналагічных сінонімаў (лексічныя, лексіка-сінтаксічныя, сінтаксічныя). Разглядаецца з’ява полісеміі. Адзначана, што ў аналізуемай тэрмінасістэме прысутнічаюць мнагазначныя тэрміны, якія выходзяць за межы спецыяльных галін ведаў, міжсістэмныя, а таксама ўнутрысістэмныя полісеманты.

Скачать

Список литературы

  1. Слоўнік выдавецкіх і паліграфічных тэрмінаў: ангельска-беларускі, беларуска-ангельскі. Мінск: Тэхналогія, 2003. 93 с.
  2. Касько У. К. Слоўнік выдавецкіх тэрмінаў. Мінск: БДУ, 2012. 130 с.
  3. Касько У. К. Выдавецкая справа ў тэрмінах. Мінск: Выш. шк., 2019. 254.
  4. Куліковіч У. І. Гісторыя і сучаснасць беларускай выдавецкай тэрміналогіі // Труды БГТУ. 2013. № 8: Издат. дело и полиграфия. С. 63–66.
  5. Куліковіч У., Качан А. Выдавецкая тэрміналогія на старонках «Нашай Нівы» (1910–1911) // Слова ў кантэксце часу: да 85-годдзя прафесара А. І. Наркевіча: зб. навук. прац: у 2 т. / пад агул. рэд. В. І. Іўчанкава. Мінск. 2014. Т. 1. С. 149–153.
  6. Міксюк Р. В. Выдавецка-паліграфічная тэрміналогія // Скориновские чтения 2017: книга в медийном пространстве: к 500-летию белорусского книгопечатания: материалы III Междунар. форума, Минск, 6–7 сентяб. 2017 г. Минск, 2017. С. 56–61.
  7. Моргунова М. Н. Лексика сферы бизнеса в современном английском языке: дис. … канд. филол. наук: 10.02.04. Ростов-н/Д, 2003. 223 л.
  8. Васильев Л. М. Семантика русского глагола. М.: Высш. шк., 1981. 184 с.
  9. Багана Ж., Таранова Е. Н. Роль тематической классификации в терминологических исследованиях // Вестник РУДН. Сер.: Лингвистика. 2010. № 3. С. 46–48.
  10. Лысякова М. В. Гиперо-гипонимическая такосономия в терминологии // Вестник РУДН. Сер.: Лингвистика. 2006. № 8. С. 23–28.
  11. Кузнецова Э. В. Лексикология русского языка. М.: Высш. шк., 1989. 215 с.
  12. Шмелев Д. Н. Современный русский язык. Лексика. М.: Просвещение, 1977. 335 с.
  13. Головин Б. Н., Кобрин Р. Ю. Лингвистические основы учения о терминах. М.: Высш. шк., 1987. 104 с.
  14. Суперанская А. В., Подольская Н. В., Васильева Н. В. Общая терминология: вопросы теории. М.: Едиториал УРСС, 2003. 248 с.
  15. Чистюхина С. Н. Межотраслевая полисемия в терминологической системе современного английского языка // Вестник Университета российской академии образования. Сер.: Филология и журналистика. 2011. № 1. С. 80–83.

Поступила 15.01.2025