«КАРЦІНА СВЕТУ»: ПЫТАННІ ТЫПАЛОГІІ Ў ЛІНГВІСТЫЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ
УДК 811.161.3
Леванцэвіч Лена Васільеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры беларускага і рускага мовазнаўства. Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (бульвар Касманаўтаў, 21, 224016, г. Брэст, Рэспубліка Беларусь). E-mail: lewalena@mail.ru
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2025-291-16.
Ключевые слова: карціна свету, навуковая карціна свету, моўная карціна свету, светабачанне.
Для цитирования: Леванцэвіч Л. В. «Карціна свету»: пытанні тыпалогіі ў лінгвістычных даследаваннях // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2025. № 1 (291). С. 120–125. DOI: 10.52065/2520-6729-2025-291-16.
Аннотация
Адным з фундаментальных паняццяў сучаснай філалогіі, якое выражае спецыфіку чалавека і яго быцця, яго ўзаемаадносіны са светам і важнейшыя ўмовы існавання ў свеце, з’яўляецца моўная карціна свету. На сённяшнім этапе развіцця лінгвістыкі гаворыцца пра шматлікасць карцін свету: навуковая, наіўная, моўная карціна свету нацыянальнай мовы (нацыянальная моўная карціна свету), моўная карціна свету асобнага чалавека, фразеалагічная, этнічная, дыялектная моўная карціна свету, савецкая ідэалагічная карціна свету і інш. Артыкул прысвечаны аналізу ўніверсальных прыкмет, уласцівых любой карціне свету. У ім робіцца спроба асэнсавання своеасаблівасці моўнай карціны свету як спосабу паказу рэчаіснасці; падаецца паняцце рэгіянальнай моўнай карціны свету. Пад рэгіянальнай моўнай карцінай свету разумеецца гістарычна сфармаваная ў паўсядзённай свядомасці моўнага калектыву пэўнага рэгіёна і адлюстраваная ў мове сукупнасць уяўленняў пра свет, якія склаліся як вынік моўнай, маўленча- разумовай дзейнасці многіх пакаленняў людзей, а таксама адлюстраваныя ў мове асаблівасці нацыянальнага характару і менталітэту. У артыкуле вызначаецца Брэсцка-Пінскае Палессе як адметны моўны рэгіён, які характарызуецца самабытнасцю мовы, культуры і гісторыі. Названыя асаблівасці знайшлі сваё адлюстраванне ў моўных адзінках (безэквівалентнай лексіцы, мікратапонімах, мянушках і інш.).
Список литературы
- Планк М. Смысл и границы точной науки // Вопросы философии. 1958. № 15. С. 104–106.
- Карданова К. С. Языковая картина мира: мифы и реальность // Русский язык в школе. 2010. № 9. С. 61–65.
- Буров А. А. Формирование современной русской языковой картины мира (способы речевой номинации). Филологические этюды: монография. Пятигорск: ПГЛУ, 2008. 319 с.
- Апресян Б. Д. Избранные труды: в 2 т. М.: Школа «Языки русской культуры», 1995. Т. ІІ: Интегральное описание языка и системная лексикография. 481 с.
- Вайсгербер Л. Язык и философия // Вопросы языкознания. 1993. № 2. С. 107–114.
- Сукаленко Н. И. Отражение обыденного сознания в образной языковой картине мира. Киев: Наукова думка, 1992. 164 с.
- Маслова В. А. Когнитивная лингвистика: учеб. пособие. Минск: ТетраСистемс, 2004. 256 с.
- Яковлева Е. С. Фрагменты русской языковой картины мира (модели пространства, времени и восприятия). М.: Гнозис, 1994. 344 с.
- Любецая О. И. Проблема разграничения понятий «языковая» и «научная» картины мира // Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. А, Гуманитарные науки. Языкознание. 2012. № 10. С. 109–117.
- Уфимцева А. А. Роль лексики в познании человеком действительности и в формировании языковой картины мира // Роль человеческого фактора в языке: Язык и картина мира / отв. ред. Б. А. Серебренников. М.: Наука, 1988. С. 108–140.
- Колшанский Г. В. Объективная картина мира в познании и языке. М.: Наука, 1990. 103 с.
- Бердникова Д. В. Языковая картина мира как часть концептуальной картины мира. URL: https:// gsb.hse.ru/data/2012/09/14/1242122659/Языковая%20картина%20мира%20как%20часть%20концептуальной%20картины%20мира (дата обращения: 01.11.2024).
- Гончарова Н. Н. Языковая картина мира как объект лингвистическкого описания. URL: https:// cyberleninka.ru/article/n/yazykovaya-kartina-mira-kak-obekt-lingvisticheskogo-opisaniya (дата обращения: 01.11.2024).
- Кубрякова Е. С. Языковая картина мира как особый способ репрезентации образа мира в сознании человека // Вестник Чувашского государственного педагогического университета имени И. Я. Яковлева. 2003. № 4 (38). С. 2–12.
- Леванцэвіч Л. В. Брэсцка-Пінскае Палессе як этнакультурная прастора // Беларуская мова і літаратура ў славянскім этнакультурным кантэксце: матэрыялы ІV Міжнар. навук.-практ. канф., Віцебск, 23–24 кастр. 2024 г. Віцебск, 2024. С. 160–165.
Поступила 04.12.2024