«ЛІСТЫ» Ф. С. КМІТЫ-ЧАРНАБЫЛЬСКАГА ЯК АБ’ЕКТ ЛЕКСІКАГРАФІЧНАГА АПІСАННЯ
УДК 811.161.3
Руклянскі Дзмітрый Аляксандравіч – старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі пачатковай адукацыі. Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова (212022, г. Магілёў, вул. Касманаўтаў, 1, Рэспубліка Беларусь). E-mail: ruklyanskij@bk.ru
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2024-285-21.
Ключавыя словы: «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, лексіка, фразеалогія, гістарычны слоўнік, слоўнікавы артыкул.
Для цитирования: Руклянскі Д. А. «Лісты» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 154–159. DOI: 10.52065/2520-6729-2024-285-21.
Аннотация
У артыкуле разглядаецца лексіка і фразеалогія мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага як аб’ект лексікаграфічнага апісання. Акрэсліваюцца асноўныя публікацыі «Лістоў» і навуковыя работы, прысвечаныя іх лінгвістычнаму і стылістычнаму аналізу. Адзначаецца, што ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» недастаткова адлюстраваны склад, семантычныя і граматычныя асаблівасці лексічных і фразеалагічных адзінак мовы «Лістоў», што робіць актуальным іх асобнае лексікаграфічнае апісанне. Мэта даследавання – вызначыць асноўныя прынцыпы і распрацаваць узор лексікаграфічнага апісання мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага ў асобным слоўніку. У выніку даследавання ўстаноўлена, што найбольш рэпрэзентатыўным для лексікаграфічнага апісання з’яўляецца публікацыя А. Ф. Коршунава, дзе «Лісты» прадстаўлены ў максімальна поўным аб’ёме і з блізкім арыгіналу напісаннем. Прапануюцца прынцыпы ўкладання слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, апісваюцца зоны, з якіх будзе складацца слоўнікавы артыкул, падаюцца ўзоры такіх артыкулаў. Спецыяльна адзначаюцца выпадкі адсутнасці ў «Гістарычным слоўніку беларускай мовы» асобных лексічных і фразеалагічных адзінак, іх значэнняў, форм і асаблівасцей напісання ў мове «Лістоў». Звяртаецца ўвага на навуковую значнасць слоўніка мовы «Лістоў» Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага, які прызначаны запоўніць істотны прагал ў гістарычнай лексікаграфіі беларускай мовы.
Список литературы
- Malinowski М., Przeździecki А. Zrzódła do dziejów polskich. T. II. Wilno: Nakładem i drukiem Józefa Zawadzkiego, 1844. XVIII, 485 с.
- Акты, относящіеся къ исторіи Западной Россіи, собранные и изданные Археографическою комиссіею. Т. ІІІ. Санктпетебургъ: Въ типографіи Эдуарда Праца, 1848. 362 с.
- Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці / склаў А. Ф. Коршунаў. Мінск: Навука і тэхніка, 1975. 248 с.
- Карскій Е. Ф. Бѣлорусы. Т. III. Очерки словесности бѣлорусскаго племени. Вып. 2. Старая западнорусская письменность. Петроград: 12-я Государственная типографія, 1921. 242 с.
- Крапивин П. Ф. Словарный состав «Отписов» Филона Кмиты Чернобыльского: дис. … канд. филол. наук. Минск, 1954. 520 с.
- Таранеўскі В. У. Штрыхі да «Успамінаў» Ф. Еўлашоўскага і «Реестра списанъ…» Ф. КмітыЧарнабыльскага // Учёные записки ВГУ имени П. М. Машерова. 2007. Т. 6. С. 177–190.
- Старажытная беларуская літаратура (XII–XVII стст.) / уклад. І. В. Саверчанка. Мінск: Кнігазбор, 2007. 605 с.
- Зуева О. В. Письма Филона Кмиты-Чернобыльского в контексте восточнославянской эпистолярной культуры XVI века // Славянский мир и национальная речевая культура в современной коммуникации: сб. науч. ст.: в 2 ч. / редкол.: В. А. Белозорович (гл. ред.) [и др.]. Гродно: ГрГУ, 2022. Ч. 1.
С. 87–93.
- Руклянскі Д. А. Фразеалогія эпісталярыя Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Вестник МГЛУ. Сер. 1, Филология. 2023. № 1. С. 107–114.
- Руклянскі Д. А. Экспрэсіўны сінтаксіс у эпісталярыі Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Весці БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. 2021. № 3. С. 108–111.
- Руклянскі Д. А. Стыль эпісталярыя Ф. С. Кміты-Чарнабыльскага // Весці БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. 2023. № 3. С. 118–121.
- Гістарычны слоўнік беларускай мовы / пад рэд. А. І. Жураўскага, А. М. Булыкі. Мінск: Навука і тэхніка: Бел. навука, 1982–2017. Вып. 1–37.
Поступила 23.05.2024