ПРЫНЦЫПЫ ДАСЛЕДАВАННЯ КАНСАНАНТНАЙ ДЫСТРЫБУЦЫІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЕ

УДК 811.161.3:81’34

Мандзік Вераніка Аляксандраўна – кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела сучаснай беларускай мовы. Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Сурганава, д. 1, к. 2, Рэспубліка Беларусь). E-mail: vieron9@mail.ru

DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2024-285-19.

 

Ключевые слова: беларуская мова, фанетыка, фаналогія, кансанантная сістэма, дыстрыбуцыя, спалучэнні зычных, правілы спалучальнасці.

Для цитирования: Мандзік В. А. Прынцыпы даследавання кансанантнай дыстрыбуцыі ў беларускай літаратурнай мове // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 140–144. DOI: 10.52065/2520-6729-2024-285-19.

Аннотация

Мэта артыкула – устанавіць ступень рэалізацыі ў беларускіх фанетычных даследаваннях універсальных метадалагічных прынцыпаў, на якіх грунтуецца вывучэнне кансанантнай дыстрыбуцыі (спалучальнасці зычных). Абгрунтоўваецца немэтазгоднасць выкарыстання складоў і марфем у якасці фаналагічнай адзінкі для вывучэння кансанантнай дыстрыбуцыі. Паказана, што такой адзінкай павінна быць фанетычнае слова – гукавая паслядоўнасць, абмежаваная з абодвух бакоў паўзай (сюды адносяцца і кампазіты, і спалучэнні самастойных часцін мовы з праклітыкамі і энклітыкамі). Робіцца выснова, што фанетычная структура складаных і складанаскарочаных слоў значна пашырае традыцыйныя правілы спалучальнасці зычных. Адзначана, што пры вывучэнні камбінаторных уласцівасцей зычных неабходна ўстанавіць, якія з іх увогуле могуць спалучацца паміж сабой у дадзенай пазіцыі (і ў якой паслядоўнасці), а якія спалучэнні забароненыя. Прыведзены асноўныя абмежаванні ў кансанантнай дыстрыбуцыі беларускай літаратурнай мовы, сфармуляваныя ў папярэдніх лінгвістычных даследаваннях. Паказана, што іншамоўная лексіка пераважна адаптуецца такім чынам, што яе фанетычны воблік адпавядае традыцыйным правілам спалучальнасці фанем, аднак гэты працэс можа суправаджацца ўзнікненнем

новых спалучэнняў. Робіцца выснова, што інвентар магчымых кансанантных груп, а таксама камбінаторныя абмежаванні патрабуюць удакладнення, звязанага з улікам ужывання ў мове кампазітаў і іншамоўных слоў.

Скачать

Список литературы

  1. Ахманова О. С. Словарь лингвистических терминов. М.: Едиториал УРСС, 2004. 569 с.
  2. Карский Е. Ф. Белорусская речь: очерк народного языка с историческим освещением. Петроград: Белорус. обл. ком. при Всерос. совете крестьян. депутатов, 1918. 59 с.
  3. Расторгуев П. А. Белорусская речь в ее современном и прошлом состоянии // Курс белорусоведения: лекции, читаемые в Белорусском народном университете в Москве летом 1918 года. 1918–1920. С. 185–251.
  4. Тарашкевіч Б. А. Беларуская граматыка для школ. Вільня: Друк. М. Кухты, 1918. 76 с.
  5. Падлужны А. І. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення // Сучасная беларуская мова (пытанні культуры мовы). 1973. С. 5–32.
  6. Падлужны А. І. Фаналагічная сістэма беларускай літаратурнай мовы. Мінск: Навука і тэхніка, 1969. 144 с.
  7. Падлужны А. І. Дыстрыбуцыйныя класы фанем у беларускай мове // Выбраныя працы. 2015. С. 87–97.
  8. Выгонная Л. Ц. Спалучэнні гукаў у межах слова // Фанетыка беларускай літаратурнай мовы. 1989. С. 142–235.
  9. Трубецкой Н. С. Основы фонологии. М.: Аспект Пресс, 2000. 352 с.
  10. Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. / навук. рэд. А. А. Лукашанец. Мінск: Беларус. навука, 2007. Ч. 1: Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. 351 с.
  11. Русак В. П. Марфаналогія сучаснай беларускай мовы. Мінск: Бел. навука, 2003. 316 с.
  12. Гардзей Н. М. Беларуская граматыка – 85 як крыніца марфаналагічнай інфармацыі // Скарына і наш час: матэрыялы V Міжнарод. навук. канф., Гомель, 14–15 кастр. 2011 г. Гомель, 2011. С. 98–101.
  13. Арфаэпічны слоўнік беларускай мовы / В. П. Русак [і інш.]. Мінск: Бел. навука, 2017. 757 с.
  14. Калнынь Л. Э. Фонетическая программа слова как пространство фонетических изменений в славянских диалектах. М.: ИСлРАН, 2001. 131 с.
  15. Мандзік В. А. Дыстрыбуцыя зычнага [ц] у беларускай літаратурнай мове (на прыкладзе спалучэнняў «выбухны + [ц]») // Язык и межкультурные коммуникации: сб. науч. ст. 2023. С. 272–276.

Поступила 08.08.2024