АСНОЎНЫЯ ПАДЫХОДЫ ДА РАЗГЛЯДУ БІЯМОРФНАГА КОДА І ЯГО ПАДКОДАЎ У ГУМАНІТАРНЫМ ДЫСКУРСЕ
УДК 821.161.3
Дуктава Любоў Георгіеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры тэхналогій камунікацыі і сувязей з грамадскасцю. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220004, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9, Рэспубліка Беларусь); старшы навуковы супрацоўнік. Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (вул. Сурганава, 1, корп. 2, 220072, Мінск, Рэспубліка Беларусь). E-mail: docent2020@yandex.by
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2024-285-15.
Ключевые слова: біяморфны код, жывёльны код, раслінны код, культурны код, беларуская літаратура, падкод.
Для цитирования: Дуктава Л. Г. Асоўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода і яго падкодаў у гуманітарным дыскурсе // Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 109–115. DOI: 10.52065/2520-6729-2024-285-15.
Аннотация
У артыкуле прадстаўлены асноўныя падыходы да разгляду біяморфнага кода ў даследаваннях па літаратуразнаўстве, лінгвакультуралогіі, фалькларыстыцы. Адзначана, што біяморфны код адносіцца да ліку базавых культурных кодаў, звернута ўвага на класіфікацыі В. Красных, Г. Багаўтдзінавай, А. Белай. У якасці падкодаў біяморфнага кода мэтазгодна вылучыць тыя, якія звязаны з уяўленнямі пра жывёльны і раслінны свет, аднак у класіфікацыях шэрагу даследчыкаў дадзеныя коды вылучаны асобна. Раслінны (вегетатыўны, фітанімічны, фітаморфны, батанічны) код прысутнічае ў класіфікацыях Н. Сцяпанавай, С. Санько, В. Целіі, В. Ляшчынскай, М. Каўшовай, В. Маславай, М. Піменавай і інш. Культурны код, які звязаны з адлюстраваннем свету жывёл, у розных класіфікацыях культурных кодаў мае наступныя назвы: жывёльны (С. Санько), фаўністычны (Г. Мезенка), заалагічны (Т. Лявонцьева), зааморфны (В. Маслава, М. Піменава, В. Целія, Н. Сцяпанава, В. Ляшчынская). У сваю чаргу жывёльны і раслінны коды даследчыкі таксама прапануюць разглядаць больш падрабязна. Напрыклад, раслінны код шэраг навукоўцаў падзяляюць на два субкоды: фітанімічны (назвы кветак, травы) і дэндранімічны (дэндралагічны). Сцвярджаецца, што біяморфны код адыгрывае важную сэнсаўтваральную ролю ў ідэйна-мастацкай сістэме мноства твораў прыгожага пісьменства розных перыядаў. Выкарыстанне культурных кодаў дазваляе пісьменніку пры мінімальнай эксплікацыі дасягнуць пэўнага эфекту, бо культурныя коды з’яўляюцца носьбітамі культурных сэнсаў і звязаны з рознымі сферамі грамадства.
Список литературы
- Красных В. В. Коды и эталонные культуры (приглашение к разговору) // Язык. Сознание. Коммуникация. 2001. Вып. 19. С. 5–19.
- Багаутдинова Г. А. Человек во фразеологии: антропоцентрический и аксиологический аспекты: автореф. дис. ... д-ра филол. наук. Казань, 2007. 45 с.
- Белая Е. Н. Концептуализация базовых эмоций человека (на материале русского и французского языков). Омск: Омский гос. ун-т имени Ф. М. Достоевского, 2008. 199 с.
- Ляшчынская В. А. Ідыяматыка беларускай мовы ў лінгвакультуралагічным асвятленні. Мінск: РІВШ, 2019. 249 с.
- Маслова В. А., Пименова М. В. Коды лингвокультуры. М.: ФЛИНТА, 2016. 180 с.
- Дмитриева Ю. Л. Средства объективации фитоморфного кода русской лингвокультуры в произведениях С. Есенина // Русский язык в поликультурном мире: сб. науч. ст. III Междунар. симпозиума, Ялта, 08–12 июня 2019 г. В 2 т. Ялта, 2019. Т. 2. С. 262–267.
- Захарова М. А. Реализация соматического, зооморфного и фитоморфного культурных кодов в донских фразеологизмах, характеризующих трудовую деятельность // Вест. Кемер. гос. ун-та. 2013. № 2-1(54). С. 191–194.
- Васильева Г., Виноградова М., Ли Ю. Растительный код культуры в лексике языка (дендронимы). СПб.: РГПУ, 2021. 94 с.
- Швед І. А. Дэндралагічны код беларускага традыцыйнага фальклору: дыс. … д-ра філал. навук. Брэст, 2004. 266 л.
- Ли Ю., Васильева Л. Растительный код культуры в лексике языка (фитонимы). СПб.: РГПУ имени А. И. Герцена, 2020. 66 с.
- Федарэнка А. Афганская шкатулка. Минск: Маст. літ., 2002. 221 с.
- Шаладонаў І. Сасна, яе сімвалічны код і станаўленне раманнага мыслення І. Навуменкі // Кулуарамі творчай майстэрні Івана Навуменкі. Мінск: Бел. навука, 2020. С. 164–184.
- Гукетлова Ф. Н. Зооморфный код культуры в языковой картине мира: на материале французского, кабардино-черкесского и русского языков: дисс. ... д-ра филол. наук. Нальчик, 2009. 431 л.
- Розенкова Х. Е., Шустова С. В. Анималистический код английской культуры в лингводидактическом аспекте. Пермь: Перм. ин-т эконом. и финансов, 2018. 150 с.
- Бойко Л. Г. Зооморфный код культуры в семантике устойчивых сравнений // Известия Волгоград. гос. пед. ун-та. 2008. № 5(29). С. 94–97.
- Сиссе К. Антропоцентрический потенциал зооморфного кода названий животных в духовном кругозоре носителей русского фольклора: дисс. ... канд. филол. наук. Воронеж, 2021.153 л.
- Беларуская міфалогія. Мінск: Беларусь, 2004. 591 с.
- Наварыч А. Літоўскі воўк. Мінск: Маст. літ., 2005. 283 с.
- Навасельцава Г. Мастацкае ўвасабленне айчыннай гісторыі ў творах канца ХХ стагоддзя // Полымя. 2012. № 2. С. 112–118.
- Шамякін І. П. Збор твораў. У 23 т. Т. 7. Аповесці, 1996–1998. Мінск: Маст. літ. 2011. 503 с.
- Федарэнка А. Вёска. Мінск: Беларусь, 2013. 352 с.
Поступила 12.02.2024