НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА НА БЕЛАРУСІ Ў 1920-Я ГАДЫ: ВЫНІКІ І ПРЫЧЫНЫ СКАСАВАННЯ
УДК 821.161.3«1920/1930»
- Каляда Іна Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь)
- DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-281-7.
Ключевые слова: беларусізацыя, дзяржаўная палітыка, нацыянальна-культурнае будаўніцтва, беларуская мова, гісторыя, культура, ідэалогія, нацыянал-дэмакратызм.
Для цитирования: Каляда І. У. Нацыянальная палітыка на Беларусі ў 1920-я гады: вынікі і прычыны скасавання // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 38–43. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-7.
Аннотация
У артыкуле разглядаюцца пытанні і праблемы ажыццяўлення нацыянальнай палітыкі ў БССР у 1920-я гады, асноўныя яе накірункі і прычыны скасавання. Беларусізацыя 1920-х гадоў – гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва, праграма якой уключала перавод на беларускую мову справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафсаюзнага і кааператыўнага апаратаў; вылучэнне беларусаў на партыйную, савецкую, прафсаюзную і грамадскую працу; арганізацыю школ, сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў з выкладаннем на беларускай мове; развіццё беларускай літаратуры, навукова-даследчай працы па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, пашырэнне перыядычнага друку і інш. Адначасова вырашаліся задачы распаўсюджвання ведаў па гісторыі, культуры, геаграфіі, эканоміцы Беларусі. Беларусізацыя абудзіла да актыўнага нацыянальнага жыцця шырокія колы беларускага насельніцтва. За няпоўнае дзесяцігоддзе былі створаны нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр і кіно; з’явілася пакаленне маладых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; шырока вялося вывучэнне гісторыі і культуры беларускага народа. У другой палове 1920-х гадоў у Беларусі побач з беларусізацыяй ішоў і другі працэс – набіраў сілу дагматызм, у духоўным жыцці зацвярджаліся забароны, усё настойлівей укараняліся ўстаноўкі, якія скажалі сутнасць беларусізацыі. Гэтыя працэсы былі цесна звязаны са згортваннем нэпаўскай мадэлі развіцця сацыялізму, што не магло не адлюстравацца на ідэалагічнай дзейнасці партыі. Пачынаецца кампанія па барацьбе з нацыянал-дэмакратызмам, што нанесла вялікую шкоду беларусізацыі. Адмова ад новай эканамічнай палітыкі, агульны пераход да адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання грамадствам непазбежна прывялі да дэфармацыі ў нацыянальна-культурнай сферы.
Список литературы
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4. Воп. 7. Спр. 274.
- Два гады нацыянальнай работы ў БССР: збор прамоў, артыкулаў і рэзалюцый па нацыянальнаму пытанню. Мінск: Выд-ва Нац. камісіі ЦВК БССР, 1929. 167 с.
- Асноўныя вынікі работы ўраду БССР. Да перавыбараў Саветаў. 1928–1929. Мінск.: Выд-ва ЦВК і СНК БССР, 1929. 150 с.
- Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР: у 2 ч. Мінск: Выд-ва Нацкамісіі ЦВК БССР, 1928. Ч. І: Беларусізацыя. 152 с.
- НАРБ. Ф. 42. Воп. 1. Спр. 1584.
- Майзель Ю., Шапавалаў М. Кароткі нарыс гісторыі КП(б)Б. Мінск: Белдзяржвыд-ва, 1929. 160 с.
- Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск: ВП «Экаперспектыва», 1997. 486 с.
- НАРБ. Ф. 4. Воп. 21. Спр. 196.
- Трэцяя сесія ЦВК БССР IX склікання. 10–16 снежня 1930 г. Стэнаграфічная справаздача. Мінск: Выд-ва ЦВК БССР, 1931. 452 с.
- Сінякевіч А. За ленінскую лінію ў нацпалітыцы // Полымя. 1930. № 11–12. С. 160–166.
Поступила 10.03.2024