САЦЫЯЛЬНЫ КАПІТАЛ ЯК ФАКТАР ЭКАЛАГІЧНАЙ АДКАЗНАСЦІ ГРАМАДСТВА

УДК [304.4 + 316.42] (476)

 

  • Захарава Наталля Яўгенаўна – кандыдат філасофскіх навук, загадчык Аддзела сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі. Инстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Сурганава 1/2, Рэспубліка Беларусь). E-mail: nz-a@tut.by
  •  
  • DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-281-24.

 

Ключевые слова: грамадства, сацыяльны капітал, экалагічная культура, экалагтічная адказнасць, сацыяльны давер, устойлівае развіццё.

Для цитирования: Захарава Н. Я. Сацыяльны капітал як фактар экалагічнай адказнасці грамадства // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 126–130. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-24.

Аннотация

Артыкул вызначае метадалагічныя падыходы да аналізу паняцця «сацыяльны капітал», яго вымярэння і квантыфікацыі ў кантэксце распрацоўкі прынцыпаў і ажыццяўлення крытэрыяў аптымальнага (узаемаўзгодненага) сацыяпрыроднага развіцця грамадства і чалавека. Даказваецца, што змена прыярытэтаў эканомікі ў бок бестурботнай жыццядзейнасці чалавека вызначае ў аснове сацыяльнай палітыкі прынцыпы экацэнтрызму. Разглядаецца праблема палярызацыі грамадства ва ўмовах глабальных экалагічных рызык на фоне фінансавых, эканамічных, палітычных нявызначанасцяў. Задача захавання і паляпшэння сацыяльных умоў жыцця большасці насельніцтва (даступнасці адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння належнай якасці жыцця) павінна вырашацца з улікам адноснасці, рэлятыўнасці ўсіх сацыяльных устаноў сучаснасці, і транзітыўнага характару сацыяльнапалітычных і эканамічных працэсаў у грамадстве. Таксама важна ўлічваць праблемны, адкрыты для дыскусій характар самога разумення ўстойлівага прагрэсіўнага развіцця грамадства як дасягнення неабходнай якасці жыцця. Паказваецца, што паколькі сацыяльная палітыка дзяржавы ёсць макрасацыяльная дзейнасць, якая ахоплівае ўсю ці значную частку грамадства, яна часцей за ўсё выходзіць за межы асобаснага кола жыцця і прыватнай цікавасці і маштабуецца. Экалагічная адказнасць грамадства і дзяржавы, кожнага грамадзяніна, якая адпавядае мадэлі ўстойлівага развіцця і высокаму ўзроўню экалагічнай культуры, праяўляецца ў неабходнасці захоўваць і аднаўляць прыроднае асяроддзе, падтрымліваць сваё здароўе, адказваць за «экалагічнасць» сваіх дзеянняў, успрымаючы іх не толькі як асабістую экзістэнцыйную праблему, але і як сацыяльна значную каштоўнасць. Сацыяльны капітал у беларускім грамадстве пры належным узроўні сацыяльнага даверу можа пазіцыянавацца як фактар узрастання экалагічнай адказнасці і экалагізацыі палітыкі ў цэлым.

Скачать

Список литературы

  1. Бурдье П. Социология политики. М.: Socio-Logos, 1993. 336 с.
  2. Валлерстайн И. Конец знакомого мира: Социология XXI века. М.: Наука, 2004. 368 с.
  3. Степин В. С. Цивилизация и культура. СПБ.: СПбГУП, 2011. 408 с.
  4. Турен А. Возвращение человека действующего. Очерк социологии. М.: Научный мир, 1998. 204 с.
  5. Коулман Дж. Капитал социальный и человеческий // Психология и бизнес. URL: https://scienceeducation. ru/ru/article/view?id=636 (дата обращения: 03.02.2023).
  6. Фукуяма Ф. Доверие: социальные добродетели и путь к процветанию М.: АСТ Москва, 2008. 730 с.
  7. Бондарь Е. А. Доверие и социальный капитал в российских и западных социокультурных условиях // Научная мысль Кавказа. 2012. № 4. С. 37–41.
  8. Министерство труда и социальной защиты Республики Беларусь. Разъяснение порядка назначения семейного капитала и распоряжения его средствами (05.03.2015). URL: http://www.mintrud.gov.by/ru/ sem politikasem_kap (дата звароту: 01.12.2018).
  9. Кротов Д. В. Социальный капитал российской молодежи. Ростов н/Д: Изд-во ЮФУ, 2009. 192 с.
  10. Опрос. Изучение ценностей белорусского общества. URL: http://www.kef.by/publications/research/ opros-izuchenie-tsennostey-belorusskogo-obshchestva/ (дата звароту: 30.11.2020).

Поступила 11.03.2024