НАТУРАЛЬНА-НАВУКОВАЯ СПАДЧЫНА У. І. ВЯРНАДСКАГА ЯК АСНОВА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАЛАГІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ

УДК .319.8+101.1:316

 

  • Чарвінскі Аляксандр Сяргеевіч – кандыдат філасофскіх навук, вядучы навуковы супрацоўнік aддзела сацыяльнай экалогіі і біяэтыкі. Інстытут філасофіі Нацыянальнай акадэміі Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Сурганава, 1/2, Рэспубліка Беларусь). E-mail: a.chervinski@gmail.com
  •  
  • DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-281-22.

 

Ключевые слова: біягеацэналагічная канцэпцыя У. І. Вярнадскага, паняцце жывога рэчыва, біягеахімічныя прынцыпы, «арганізаванасць біясферы», біягенная міграцыя.

Для цитирования: Чарвінскі А. С. Натуральна-навуковая спадчына У. І. Вярнадскага як аснова сацыяльна-экалагічных даследаванняў // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 116–121. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-22.

Аннотация

У артыкуле разглядаецца біягеахімічная канцэпцыя У. І. Вярнадскага, даследуецца яе структура, выяўляецца метадалагічны патэнцыял канцэпцыі ў сацыяльна-экалагічных даследаваннях, вызначаецца яе рэгулятыўная роля ў працэсах аптымізацыі ўзаемадзеяння чалавека і прыроды на сучасным этапе. Абгрунтоўваецца вывад, што біягеахімічная канцэпцыя сама па сабе не змяшчае высноў аб заканамернасці змены прыродных дэтэрмінантаў эвалюцыі біясферы на антрапагенныя, аб прынцыповай магчымасці замены прыроднага механізму працэсаў рэчыўна-энергетычнага абмену ў экалагічных сістэмах на штучныя, аб рэальнасці перспектывы ўзнікнення сацыяльна кіраванага прыроднага асяроддзя пасялення адной са стадый развіцця біясферы. Вызначэнне рэгулятыўнай ролі чалавека ў захаванні цэласнасці біясферы выкладзена У. І. Вярнадскім у канцэпцыі наасферы, і ў гэтым сэнсе абедзве канцэпцыі варта разглядаць як лагічнае ўзаемадапаўненне зыходнага біягеахімічнага тлумачэння біясферных працэсаў, узбагачанага аналізам ролі антрапагеннага ўплыву. Прынцыпова важным уяўляецца вывад вучонага аб тым, што ў аснове развіцця біясферы ляжыць барацьба супрацьлегласцей арганізма і яго навакольнага асяроддзя як непарыўных частак. Менавіта супярэчнасць паміж жывым і абіятычным рэчывам, але ніяк не ўнутраныя супярэчнасці жывога рэчыва (працэсы асіміляцыі і дысіміляцыі), з'яўляецца вызначальным фактарам эвалюцыі прыродных сістэм на ўсіх узроўнях іх арганізацыі. Творчая спадчына У. І. Вярнадскага змяшчае значныя перспектывы разгляду якасці прыроднага асяроддзя па прынцыпе: сутнасць – уласцівасці – функцыі, і ў гэтай праяве адпавядае ролі метадалагічнай асновы апісання якасці прыроднага асяроддзя.

Скачать

Список литературы

  1. Швейцер А. Благоговение перед жизнью. М.: Прогресс.1992. 573 с.
  2. Місевіч Л. М. Прыгажосць прыродных утварэнняў. Мінск: Lotа. 2023. 113 с.
  3. Дедю И. И. Экологический энциклопедический словарь. Кишинев: Молд. совет. энцикл., 1989. 406 с.
  4. Сен-Марк Ф. Социализация природы. М.: Прогресс, 1977. 435 с.
  5. Колчинский Э. И. Эволюционный процесс в современной биосфере // Философские науки. 2000. № 1. С. 34–37.
  6. Вернадский В. И. Избранные труды по биогеохимии. М.: Мысль, 1967. 376 с.
  7. Ващекин Н. П., Мунтян М. А., Урсул А. Д. Глобализация и устойчивое развитие. М.: МГУК, 2002. 320 с.

Поступила 10.03.2024