АДНАЎЛЕННЕ СЕТКІ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ БЕЛАРУСІ Ў ПАСЛЯАКУПАЦЫЙНЫЯ І ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ

УДК 94(476)

 

  • Андарала Ігар Аляксандравіч – кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры менеджменту турызму і гасціннасці. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры (220020, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 105, Рэспубліка Беларусь). E-mail: aia1106@mail.ru
  •  
  • DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-281-11.

 

Ключевые слова: агульнаадукацыйная школа, пачатковая адукацыя, сямігадовая адукацыя, сярэдняя адукацыя, усянавуч, пашырэнне сеткі школ, кантынгент навучэнцаў.

Для цитирования: Андарала І. А. Аднаўленне сеткі агульнаадукацыйных навучальных устаноў Беларусі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 60–64. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-11.

Аннотация

У выніку наступстваў Вялікай Айчыннай вайны і злачынных дзеянняў нямецкіх захопнікаў на часова акупіраванай тэрыторыі БССР сетка агульнаадукацыйных навучальных устаноў, якая існавала ў перадваенныя гады, была практычна знішчана. Як вынік, пасля вызвалення тэрыторыі рэспублікі ад нямецкай акупацыі перад партыйна-савецкімі органамі ўсіх узроўняў, наркамасветы, абласнымі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі стаяла выключна важная задача – як мага хутчэй аднавіць работу пачатковых, сямігадовых і сярэдніх школ. Вырашэнне гэтай задачы з’яўлялася перадумовай для поўнага завяршэння ўсеагульнай абавязковай пачатковай адукацыі дзяцей школьнага ўзросту, пашырэння сямігадовай і сярэдняй адукацыі з мэтай падрыхтоўкі моладзі для паступлення ў сярэднія спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, што мела вялікае палітычнае, абароннае і гаспадарчае значэнне. Праведзеная да пачатку 1945/46 навучальнага года работа па ўдакладненні і ўпарадкаванні сеткі школ, уліку дзяцей, якія падлягалі навучанню, дазволіла павялічыць колькасць школьных устаноў, якія аднавілі сваю дзейнасць, а таксама кантынгент навучэнцаў і палепшыць ахоп навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. На пачатак першага пасляваеннага года ў рэспубліцы працавалі 10 952 школы, у тым ліку 9015 пачатковых, 1736 сямігадовых і 331 сярэдняя. Агульны кантынгент навучэнцаў – 1 328 819 чалавек, у тым ліку ў 1–4 класах – 145 634, у 5–7 класах – 165 825, у 8–10 класах – 17 360 навучэнцаў. У дадзеным артыкуле на аснове вывучэння архіўных крыніц прадстаўлены рэтраспектыўны аналіз і ацэнка працэсу аднаўлення і развіцця сеткі агульнаадукацыйных школ, школ рабочай і сельскай моладзі рэспублікі ў пасляакупацыйныя і першыя пасляваенныя гады.

Скачать

Список литературы

  1. Іл’юшын І. М., Умрэйка С. А. Народная асвета ў Беларускай ССР. Мінск: Вуч.-пед. выд-ва МА БССР, 1957. 357 с.
  2. Освобожденная Беларусь. Документы и материалы: в 2 кн. / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. Минск, 2004. Кн. 1: Сентябрь 1943 – декабрь 1944. 398 с.
  3. Нацыянальный архіў Республікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 21.
  4. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 32.
  5. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 28.
  6. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 43.
  7. НАРБ. Ф. 42 сч. Воп. 6. Спр. 6.
  8. НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 57.

Поступила 12.03.2024