ДРУК БССР У ПЕРЫЯД АЖЫЦЦЯЎЛЕННЯ ПАЛІТЫКІ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ

УДК 070.3(476)(091)

  • Прахарэня Марына Валер’еўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, Рэспубліка Беларусь). E-mail: journ.marina.bsu@gmail.com

Ключевые слова: друк БССР, беларусізацыя, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, кнігавыдавецкая дзейнасць, савецкая прэса.

Для цитирования: Прахарэня М. В. Друк БССР у перыяд ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі // Труды БГТУ. Сер. 4. Принт- и медиатехнологии. 2023. № 1 (267). С. 147–152. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2023-267-1-20.

Аннотация

Мэта артыкула – вызначыць асаблівасці арганізацыі друку БССР (перыядычных выданняў, выдавецкай справы) у кантэксце рэалізацыі палітыкі беларусізацыі. Адзначаецца, што ў ходзе рэарганізацыі структуры кіравання перыядычным друкам былі створаны інстытуты, якія ўпарадкавалі дзейнасць сістэмы друку і заняліся пытаннямі яе беларусізацыі. Пад беларусізацыяй друку мелася на ўвазе размяшчэнне ў газетах і часопісах беларускамоўных матэрыялаў або поўны пераклад выданняў на беларускую мову, нарошчванне аб’ёму выпуску кніжнай прадукцыі на беларускай мове.

У артыкуле зроблены акцэнт на вывучэнні арганізацыі работы акруговых выданняў у перыяд беларусізацыі як найбольш масавага віду перыёдыкі ў 1920-я гг. Прадстаўлены факталагічныя даныя пра кніжную прадукцыі па мове і тыпалогіі ў 1924–1929 гг., прыводзяцца звесткі аб колькасці надрукаваных кніг на беларускай мове ў працэнтных суадносінах з iншымi выданнямi. Аўтар прыходзіць да высновы, што ў перыяд беларусізацыі друк узбагаціў медыйную прастору нацыянальнымі звесткамі: гістарычнымі, этнаграфічнымі, краязнаўчымі, літаратурнымі і навуковымі, стаў значным фактарам фармавання грамадскай думкі і кансалідацыі беларускай нацыі. Практычная значнасць даследавання звязана з тым, што зварот да вопыту, назапашанага беларускім друкам у ходзе ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі, дапаможа ў рэалізацыі актуальных задач адраджэння нацыянальных і культурных каштоўнасцей, захаваннi паважлівага стаўлення да гістарычнага мінулага.

Список литературы

  1. Кнігаспіс за 5 год, 1924–1929. Менск [Мінск]: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. 191 с.
  2. НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 1799.
  3. Прахарэня М. В. Фарміраванне рэгіянальнай інфармацыйнай прасторы Беларусі // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я. Купалы. Сер. 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. 2018. Т. 8, № 1. С. 34–43.
  4. НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 1808.
  5. Улашчык М. Беларускія часопісы ў 1927 годзе // Зьвязда. 1928. 25 студз. С. 3.
  6. Касцюк М. Беларусізацыя як форма нацыянальнай палітыкі // Полымя. 2012. № 5. С. 123–132.
  7. Валасевіч П. І. Вынікі культурнага будаўніцтва ў БССР, яго далейшыя задачы // Асвета. 1927. № 7. С. 16–28.
  8. Лісты Ц. Гартнага да М. Мароза // ЛіМ. 1988. 30 кастр. С. 6–7.
  9. Луцэвіч І. Выдавецкая справа ў Савецкай Беларусі за 1922 год // Полымя 1923. № 2. С. 86–91.
  10. НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 1809.
  11. Глыбінны У. Доля беларускай культуры пад саветамі // Спадчына. 1999. № 4. С. 3–32.
  12. НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 16. Спр. 28.
  13. Цвікевіч І. Пяць год культурнае працы // Маладняк. 1929. № 9. С. 127–140.
  14. Белорусская культура. Минск, 1928. 75 с.
  15. Сумко А. В. Кнігавыдавецкая прадукцыя БССР у сярэдзіне 1920-х гг. // Вестник Полоцкого государственного университета. 2013. № 1. С. 71–76.
Поступила 28.10.2022