ТЭХНАЛОГІЯ НАВУЧАННЯ ПЕРАКЛАДУ ВУЗКАСПЕЦЫЯЛЬНЫХ ТЭКСТАЎ З РУСКАЙ МОВЫ НА БЕЛАРУСКУЮ
УДК 811.161.1:811.161.3
Ключевые слова: тэхналогія перакладу, вузкаспецыяльны тэкст, паралельны тэкст, блізкароднасныя мовы, камунікатыўныя кампетэнцыі, міжмоўныя адпаведнікі.
Для цитирования: Кідун А. А. Тэхналогія навучання перакладу вузкаспецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2023. № 1 (267). С. 118–125. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2023-267-1-16.
Аннотация
Артыкул прысвечаны праблеме выкарыстання перакладу тэкстаў пры выкладанні філалагічных дысцыплін ва ўстановах вышэйшай адукацыі негуманітарнага профілю.
Практыка перакладаў з блізкароднасных моў вызначаецца як мэтазгодная, але пры гэтым як негатыўная ацэньваецца сітуацыя, калі заняткі без папярэдняй падрыхтоўкі насычаюцца заданнямі на пераклад спецыяльных навуковых тэкстаў з уласцівымі ім асаблівасцямі лексічнай, марфолага-сінтаксічнай і кампазіцыйнай арганізацыі. Ключавым у справе навучання студэнтаў перакладу вызначаецца прынцып «ад простага да складанага», у адпаведнасці з якім уменні фарміруюцца паэтапна і ў пэўнай паслядоўнасці. У вучэбным працэсе спалучаюцца два абавязковыя складнікі: даперакладчыцкая частка, у якой забяспечваецца пераход ад «звычайнага білінгвізму» да элементарных перакладчыцкіх дзеянняў, і перакладчыцкая частка, якая ўключае трэніровачны і кантрольна-ацэначны кампаненты. Тэхналогія навучання перакладу на першым этапе прадстаўляецца праз апісанне зместу практыкаванняў і заданняў: 1) перцэпцыя паралельных навуковых тэкстаў па спецыяльнасці невялікага аб’ёму нескладанай структуры; 2) падстаноўкі як паступовае «ўключэнне» перакладчыцкага кампанента: авалоданне найбольш тыповымі і частотнымі лексічнымі і сінтаксічнымі паралелямі, у тым ліку тэрміналагічнага характару; 3) пераход ад фармальнага распазнавання засвоеных паралелей з падстаноўкай адпаведнікаў у мове перакладу да дзеянняў па аналогіі ў стэрэатыпных кантэкстах. На кожным кроку тэхналагічнага працэсу распрацоўваецца спецыяльны комплекс практыкаванняў. На другім этапе канвертаванне тэарэтычных ведаў у практычныя ўменні перакладу тэкстаў адбываецца праз самастойную перакладчыцкую дзейнасць студэнтаў.
Список литературы
- Сахончык А. П., Гіруцкая Л. А. Навучанне перакладу тэхнічных тэкстаў як аспект фарміравання прафесійнай кампетэнцыі студэнтаў тэхнічных ВНУ // Наука – образованию, производству, экономике: материалы 11-й Междунар. науч.-техн. конф., Минск, 7 мая 2013 г. URL: http://rep.bntu.by/handle/data/19736 (дата звароту: 01.10.2022).
- Кузьміч В. А. Навуковы стыль у кантэксце спецыяльнага перакладу // Труды БГТУ. 2013. № 5 (161): История, философия, филология. С. 168–170.
- Азарка В. У. Пераклад у сістэме вывучэння курса «Беларуская мова (спецыяльная лексіка)» // Национально-культурный компонент в тексте и языке: материалы докл. ІІІ Междунар. науч. конф. под эгидой МАПРЯЛ, Минск, 7–9 апр. 2005 г.: в 3 ч. Минск: МГЛУ, 2005. Ч. 3. С. 125–127.
- Навасельцава І. І. Роля перакладу ў працэсе моўных зносін (аб некаторых культрамаўленчых праблемах перакладу навуковага тэксту). URL: http://edoc.bseu.by:8080/bitstream/edoc/5238/2/Navasel'tsava%20_.%20rolya%20perakladu%20%D1%9E%20pratsese%20moynykh%20znos_n....pdf (дата звароту: 20.10.2022).
- Николаева А.-М. Ю. Представление о когнитивных способностях детей-билингвов в научной литературе. Опыт оценки когнитивного потенциала билингвальных образовательных программ // Наука и школа. 2016. № 3. С. 93–97.
- Marian V., Shook A. The Cognitive Benefits of Being Bilingual. URL: https://www.researchgate.net/ publication/235751035_The_Cognitive_Benefits_of_Being_Bilingual (дата обращения: 10.11.2022).
- Валочка Г. М. Метадычныя аспекты навучання перакладу ў школьным курсе беларускай мовы // Беларуская мова і літаратура. 1996. Вып. 2. С. 79–88.
- Валочка Г. М. Навучанне перакладу ў школе: дапаможнiк для настаўнiкаў. Мінск: НМЦэнтр, 1999. 104 с.
- Пераклад і методыка яго правядзення // Выкладанне беларускай мовы ў школе / М. Г. Яленскі [і інш.]. Мінск, 1994. С. 130–134.
- Методыка выкладання беларускай мовы: вучэбны дапаможнік для студэнтаў філалагічных спецыяльнасцей устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі / М. Г. Яленскі [і інш.]. Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. 447 с.
- Малько Г. І. Аб некаторых асаблівасцях перакладу з рускай мовы на беларускую // Русский язык как средство международного и межнационального общения, межкультурной коммуникации: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 4–5 февр. 2005 г. Мінск: БГЭУ, 2005. С. 143–145. URL: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/69103 (дата звароту: 20.11.2022).
- Смольская Т. М. Асаблівасці перакладу тэкстаў па спецыяльнасці на занятках са студэнтаміюрыстамі // Русский язык как средство международного и межнационального общения, межкультурной коммуникации: материалы Междунар. науч.-практ. конф., Минск, 4–5 февр. 2005 г. Мінск: БГЭУ, 2005. С. 145–147. URL: http://edoc.bseu.by:8080/handle/edoc/69154 (дата звароту: 20.11.2022).
- Капцова Ю. А. Пераклад тэксту як працэс навучання прафесійнаму маўленню студэнтаў тэхнічнай ВНУ // Теория и практика обучения русскому языку как иностранному и другим лингвистическим дисциплинам в высшей школе: сборник научных статей. Брест: БрГТУ, 2019. С. 28–30. URL: https://rep.bstu.by/handle/data/15347 (дата звароту: 19.11.2022).
- Носік А. А., Ратынская Н. В. Пераклад тэкстаў медыцынскай тэматыкі як сродак выхавання і навучання прафесійнай лексіцы // Технологии обучения русскому языку как иностранному и диагностика речевого развития: материалы XX Междунар. науч.-практ. конф., посвященной 45-летию каф. белорус. и рус. языков УО БГМУ, Минск, 3 октяб. 2019 г. Минск, 2020. С. 360–364. URL: http://rep.bsmu.by:8080/handle/BSMU/28286 (дата звароту: 19.11.2022).
- Міхалевіч А. Г., Мордас Н. Р. Прынцыпы і асаблівасці руска-беларускага перакладу навуковых тэкстаў // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: зборнік дакладаў і тэзісаў VІІ Міжнар. навук.-практ. канф. URL: http://elib.bspu.by/handle/doc/29395 (дата звароту: 19.11.2022).
- Місюкавец Л. П. Пераклад навуковых тэкстаў як адзін з метадаў павелічэння лексічнага запасу // Банковская система: устойчивость и перспективы развития: сборник научных статей VII Меж-дунар. науч.-практ. конф. по вопросам банковской экономики, Пинск, 4–5 апр. 2016 г. Пинск: ПолесГУ, 2016. С. 295–298. URL: https://rep.polessu.by/handle/123456789/10304 (дата звароту: 09.11.2022).
- Комиссаров В. Н. Современное переводоведение: учеб. пособие. М.: ЭТС, 2002. 424 с.
- Валеева Н. Г. Теория перевода: культурно-когнитивный и коммуникативно-функциональный аспекты: монография. М.: РУДН, 2018. 244 с.
- Федоров А. В. Основы общей теории перевода (лингвистические проблемы). М.: ООО Издательский дом «Филология три», 2002. 416 с.
- Штанов А. В. Технология перевода и методика преподавания (компетентностный подход): монография. М.: МГИМО-Университет, 2011. 250 с.