ЗБОРНІК «РАССКАЗЫ НА БЕЛОРУССКОМ НАРЕЧИИ» (1863): КАНКРЭТНАГІСТАРЫЧНЫ КАНТЭКСТ, РЭЦЭПЦЫЯ І ІДЭЙНА-МАСТАЦКІЯ АСАБЛІВАСЦІ

УДК 821.161.3.09 “18”

  • Запрудскі Ігар Мікалаевіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дактарант кафедры гісторыі беларускай літаратуры. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220050, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, Рэспубліка Беларусь). E-mail: zaprudzki@gmail.com

Ключевые слова: празаічны зборнік, дыдактычная літаратура, праблематыка, жанравая спецыфіка, публіцыстыка, гутарка, нарыс, пафас, сюжэт, персанаж, мастацкая вобразнасць.

Для цитирования: Запрудскі І. М. Зборнік «Рассказы на белорусском наречии» (1863): канкрэтна-гістарычны кантэкст, рэцэпцыя і мастацкія асаблівасці // Труды БГТУ. Сер. 4, Принти медиатехнологии. 2023. № 1 (267). С. 88–100. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2023-267-1-13.

Аннотация

Артыкул прысвечаны вывучэнню акалічнасцей публікацыі празаічнага зборніка «Рассказы на белорусском наречии» (1863). Яго выданне стала неардынарным фактам у гісторыі беларускай літаратуры і кніжнай культуры Беларусі ХІХ ст. Прасочваюцца складаныя шляхі рэцэпцыі кнігі ў айчынным літаратуразнаўстве. Па прычыне прапагандысцкага і праўрадавага характару зместу твораў, ідэалагічнай заангажаванасці ананімных аўтараў паўстала дыскусія і неадназначныя ацэнкі, дадзеныя даследчыкамі ў савецкі перыяд. Зборнік быў надрукаваны ў сувязі з нерэалізаваным праектам заснавання ў Вільні афіцыйнага беларускамоўнага часопіса. Пацвярджаецца, што ініцыятарам выдання выступіў апякун Віленскай навучальнай акругі А. П. Шырынскі – Шыхматаў. Ён выкарыстаў «Рассказы…» як кнігу для чытання ў пачатковых школах акругі. Аналізуецца жанравая спецыфіка і ідэйна-мастацкія асаблівасці твораў у кантэксце сацыякультурных працэсаў у асяроддзі краёвага сялянства. Агульныя рысы вобразнасці як уласцівай мастацтву формы адлюстравання жыцця, праяўляюцца ў зборніку ў разнастайных прыёмах і карэлююць з гістарычнай абстаноўкай, якая вызначыла і наклала свой адбітак на метад і жанры ананімных аўтараў. Ідэі і пафас іх твораў былі скіраваны на фарміраванне этнаканфесійнай ідэнтычнасці беларусаў.

Список литературы

  1. Да чытацелёу // Наша Доля. 1906. № 1 (1 сенцября).
  2. Кісялёў Г. В. Агітацыйная публіцыстыка 1860-х гадоў. Гісторыя беларускай літаратуры XI–XIX стагоддзяў: у 2 т. Т. 2. Новая літаратура: Другая палова ХVІІІ–ХІХ стагоддзе / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Інстытут мовы і літаратуры імя Я. Коласа і Я. Купалы; навук. рэд. тома У. І. Мархель, В. А. Чамярыцкі. Мінск: Беларуская навука, 2007. С. 291–313.
  3. Карский Е. Ф. Белорусы: в 3 т. Т. 3, кн. 2. Очерки словесности белорусского племени / коммент. Т. И. Вабищевич, В. М. Казберука, О. П. Кричко. Минск: БелЭН, 2007. 704 с.
  4. Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры / уклад. і падрыхт. тэксту Т. С. Голуб. Мінск: Маст. літ., 1992. 479 с.
  5. Лушчыцкі І. Н. Нарысы па гісторыі грамадска-палітычнай і філасофскай думкі ў Беларусі ў другой палавіне ХІХ веку. Мінск: Выд-ва Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна, 1958. 369 с.
  6. Ларчанка М. Па шляху рэалізму. Мінск: Выд-ва Белдзяржуніверсітэта імя У. І. Леніна, 1959. 256 с.
  7. Пшыркоў Ю. С. Беларуская савецкая проза (20-я – пачатак 30-х гадоў). Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1960. 340 с.
  8. Александровіч С. Х. Пуцявіны роднага слова: Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX – пачатку XX ст. Мінск: БДУ, 1971. 247 с.
  9. История белорусской дооктябрьской литературы / ред.: В. В. Борисенко, Ю. С. Пширков, В. А. Чемерицкий. Минск: Наука и техника, 1977. 640 с.
  10. Хромчанка К. Р. Беларуская мастацкая проза (канец ХІХ – пачатак ХХ ст.). Мінск: БДУ, 1979. 192 с.
  11. ХІХ стагоддзе: Навукова-літаратурны альманах. 2-я кн. / уклад., уступ. артыкулы, падрыхт. тэкстаў, перакл. з польск. мовы і камент. М. Хаўстовіча. Мінск: Выданне кафедры гісторыі беларускае літаратуры Белдзяржуніверсітэта, 2000. 224 с.
  12. Заняпад і адраджэнне: Беларуская літаратура ХІХ ст. / уклад., прадм. і заўв. У. Казберука. Мінск: Мастацкая літаратура, 2001. 606 с.
  13. Латышонак А. Гутарка “царкоўнага старасты Янкі” з “Яськам гаспадаром з-пад Вільні” // Дзеяслоў. 2004. № 9. С. 196–202.
  14. Разсказы на белорусском нарҍчіи // Дзеяслоў. 2004. № 9. С. 203–212. Токть С. Конфессиональная политика Российской империи в белорусской деревне во второй половине ХІХ – начале ХХ в. = Lietuvių katalikų mokslo akademijos metraštis. T. 26. Vilnius, 2005. С. 399–420. URL: https://www.lkma.lt/site/archive/metrastis/XXVI/lkma-metrastis_t26_p399-420_Tokt.pdf (accessed 30.12.2022).
  15. Долбилов М. Д. Русский край, чужая вера: этноконфессиональная политика империи в Литве и Белоруссии при Александре ІІ. М.: Новое литературное обозрение, 2010. 1000 с.
  16. Гісторыя беларускай кнігі: у 2 т. Т. 2. Кніжнасць новай Беларусі (ХІХ–ХХІ стст.). Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. 436 с.
  17. Рассказы на белорусском наречии // Літаратура другой паловы ХІХ ст.: у 2 ч. Ч. 1 / уклад. Л. Г. Кісялёвай, Н. М. Сенкевіч; камент. Л. Г. Кісялёвай; навук. рэд. С. Л. Гаранін. Мінск: Мастацкая літаратура, 2013. 847 с.
  18. Серебряков М. О грамотности // Витебские губернские ведомости. Неофициальная часть. 1860. № 43.
  19. Корнилов И. Русское дело в Северо-Западном крае: Материалы для истории Виленского учебного округа преимущественно в муравьевскую эпоху. СПб.: Типография А. П. Лопухина, 1901. 420 с.
  20. Белецкий А. В. Сороколетие русской начальной школы в Северо-Западном крае России (Памяти князя А. П. Ширинского – Шихматова). Вильна: Типография А. Г. Сыркина, 1905. 64 с.
  21. Запрудскі І. Фарміраванне нацыянальнай свядомасці і праблемы беларускага друку ў сярэдзіне ХІХ ст. Нарысы гісторыі беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Мінск: РІВШ БДУ, 2003. С. 75–100.
  22. Цьвікевіч А. «Западно-руссизм»: Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў ХІХ і пачатку ХХ в. Мінск: Навука і тэхніка, 1993. 352 с.
  23. Турчинович И. В. Обозрение истории Белоруссии с древнейших времен. Минск: БелЭН, 2006. 592 с.
  24. Яскевич А. С. Становление белорусской художественной традиции. Минск: Наука и техника, 1987. 232 с.
Поступила 15.01.2023