КНІГА ЯК ПРАЕКТ У СУЧАСНАЙ ВЫДАВЕЦКАЙ ПРАКТЫЦЫ

УДК 655.4/.5:005.8

  • Зылевіч Дзіна Паўлаўна − кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: din-a@tut.by

Ключевые слова: выдавецкі праект, праектная дзейнасць, літаратурны праект, рэдакцыйна-выдавецкі працэс, выдавецкі рэпертуар, тыраж, дадрукоўка.

Для цитирования:Зылевіч Д. П. Кніга як праект у сучаснай выдавецкай практыцы // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 2 (261). С. 99–104. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2022-261-2-99-104.

Аннотация

Артыкул прысвечаны вызначэнню месца кнігі ў выдавецкім праекце, ахарактарызаваны ўмовы, пры якіх кніга пазіцыянуецца як праект. Прыводзяцца варыянты тлумачэння тэрміна «выдавецкі праект». Вылучаны прыкметы бізнес-мадэлі выдавецкага праекта: наяўнасць канкрэтнай мэты, унікальнасць праектуемага выдання, абмежаванасць у часе і дакладнае вызначэнне рэсурсаў, якія выдавецтва гатова вылучыць на выпуск тыражу. Адзначаны адметнасці рэдакцыйна-выдавецкай працы над кнігай, якая выпускаецца ў межах праекта: тэкст пішуць спецыялісты ў пэўнай галіне; выдавецтва садзейнічае аўтарам у атрыманні патрэбнай інфармацыі і распрацоўвае аптымальны арыгінал-макет; выпуск кнігі суправаджаецца мерапрыемствамі, якія прама або ўскосна спрыяюць яе прасоўванню; праца над кнігай асвятляецца шырокай грамадскасці праз СМІ, інфармацыю на афіцыйным сайце выдавецтва ці ў сацыяльных сетках.

Прыведзены прыклады кніжных праектаў, прапанаваных беларускімі выдавецтвамі ў апошнія гады. Зроблены вывад аб тым, што не кожная кніга з’яўляецца праектам, але кожнае выдавецтва павінна імкнуцца, каб у яго рэпертуары былі праекты. Праектная тэхналогія дазваляе аптымальна выкарыстоўваць рэсурсы, атрымліваць рэзультат у азначаны тэрмін, аптымізуе дзейнасць выдавецтва і ўзмацняе яго імідж.

Список литературы

  1. Шлемова Н. Н. Книги А. Бильжо как литературные проекты // Уральский филологический вестник. 2015. № 2. С. 214−221.
  2. Мусаев Э. К., Тангелов П. И. Издательский проект как форма реализации творческой идеи в медиакоммуникативном пространстве // МедиаVектор. 2022. № 4. С. 74–78.
  3. Ганова М. Е. Особенности разработки издательского проекта для детей дошкольного возраста // CYBERLENINKA. URL: https://cyberleninka.ru/article/n/osobennosti-razrabotki-izdatelskogo-proekta-dlya-detey-doshkolnogo-vozrasta (дата обращения: 10.07.2022).
  4. Боронина Л. Н., Сенук З. В. Основы управления проектами: учеб. пособие. Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2015. 112 с.
  5. Ганова М. Е. Издательский проект в современном отечественном книгоиздании: типология, особенности моделирования: дис. … канд. филол. наук. М., 2015. 260 с.
  6. Климова О. В. Современное издательское дело: опыт редактора: учеб. пособие. Екатеринбург: Изд-во Урал. ун-та, 2019. 132 с.
  7. Ленский Б. В. Основные факторы становления и развития книгоиздательской системы современной России: книговедческие аспекты: дис. … д-ра филол. наук. М.: МГУП, 2001. 92 с.
  8. Шеметова Е. П. Управление издательскими проектами // Вузовская книга в Сибири: проблемы повышения качества научно-методического обеспечения учебного процесса в высшей школе: тез. докл. Межрег. науч.-практ. конф., 2–5 марта 2004 г. Новосибирск: Изд-во НГТУ, 2004. 80 с.
  9. Издательские технологии и бизнес-модели в условиях цифровой трансформации книжного рынка // Университетская книга. URL: http://www.unkniga.ru/ostraya-tema/11441-izdatelskie-tehnologii-i-biznes-modeli-v-usloviyah-tsifrovoy-transformatsii.html (дата обращения 11.07.2022).
  10. Издательские стратегии – 2021: инвестиции в контент и нестандартный бизнес // Университетская книга. URL: http://www.unkniga.ru/bookrinok/knigniy-rinok/12344-izdatelskie-strategii-2021-investitsii-v-kontent-i-nestandartniy-brending.html (дата обращения: 11.07.2022).
  11. Это не продается: есть ли у белорусской литературы шанс на бестселлер // Новостное агенство Sputnik. URL: https://sputnik.by/20160331/1021369374.html (дата обращения: 11.07.2022).
  12. Рублевская Л. И. В издательстве «Мастацкая літаратура» ищут таланты // СБ – Беларусь сегодня. URL: https://www.google.com/amp/s/www.sb.by/articles/knizhkin-dom-10032017.html%3famp=1 (дата обращения: 11.07.2022).
Поступила 18.07.2022