«СЛОЎНІК ЛЯСНЫХ ТЭРМІНАЎ» (1926): АНАЛІЗ СТРУКТУРЫ, ПРЫНЦЫПАЎ ФАРМІРАВАННЯ РЭЕСТРА І ГРАМАТЫЧНАЙ АРГАНІЗАЦЫІ ТЭРМІНААДЗІНАК

УДК 811.161.3’276.6:630

  • Русак Вольга Уладзіміраўна − кандыдат філалагічных навук, дацэнт, загадчык кафедры беларус- кай філалогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: rusak@belstu.by

Ключевые слова: спецыяльная лексіка лясной гаспадаркі, тэрміналагічны слоўнік, моналексемныя тэрмінаадзінкі, полілексемныя тэрмінаадзінкі, тэрміны-субстантывы, тэрміны-ад’ектывы, тэрміны-вербатывы, мадэлі тэрмінаў-словазлучэнняў.

Для цитирования: Русак В. У. «Слоўнік лясных тэрмінаў» (1926): аналіз структуры, прынцыпаў фарміравання рэестра і граматычнай арганізацыі тэрмінаадзінак // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 123–130. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2022-255-1-123-130.

Аннотация

Артыкул прысвечаны комплекснаму аналізу «Слоўніка лясных тэрмінаў» – выдання, у якім упершыню знайшла лексікаграфічнае адлюстраванне лесагаспадарчая тэрміналогія беларускай мовы. У рабоце прааналізаваны асаблівасці структуры дадзенага слоўніка; вылучаны тэматычныя групы зафіксаваных у ім тэрмінаадзінак; выяўлены прынцыпы фарміравання беларускай спецыяльнай лексікі лясной гаспадаркі, якімі кіраваліся складальнікі названага выдання; значная ўвага нададзена структурна-граматычнаму аналізу тэрмінаадзінак.

Выяўлена, што па адметнасцях мегаструктуры слоўнік з’яўляецца біскапальным. Усяго ў ім перакладзена 1657 тэрмінаадзінак, якія прадстаўляюць разнастайныя тэматычныя групы: назвы лясных раслін, пладоў; назвы хвароб лясных раслін і шкоднікаў лесу; назвы лясных жывёл, птушак, насякомых, грыбоў; назвы інструментаў, прылад; назвы лесагаспадарчых аперацый і працэсаў; назвы ўстаноў лясной гаспадаркі; назвы прафесій і асоб, звязаных з лесагаспадарчай галіной; назвы паняццяў, звязаных з эканомікай лесу, і інш.

Складальнікі «Слоўніка лясных тэрмінаў» у аснову працы паклалі некалькі прынцыпаў: выкарыстанне жывой народнай гаворкі, зварот да запазычанай лексікі, словатворчасць.

У адпаведнасці з колькасцю структурна-семантычных частак, якія вылучаюцца ў тэрмінаадзінцы, уся сукупнасць беларускіх тэрмінаў, зафіксаваных у аналізуемым слоўніку, падзелена на 2 групы: моналексемныя (іх каля 47%) і полілексемныя (іх каля 53%). Аднаслоўныя тэрміны прадстаўлены самастойнымі лексемамі: субстантывамі (93%), ад’ектывамі (4%), вербатывамі (3%). Да полілексемных тэрмінаў адносяцца двухлексемныя (іх каля 49%), трохлексемныя (іх каля 4%), сустракаюцца адзінкавыя чатырох- і пяцілексемныя тэрміны.

Список литературы

  1. Балотнікава С. М. Да пытання аб упарадкаванні тэрміналагічных сістэм у сучаснай беларускай мове: лексікаграфічны аспект // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 5. Мінск: РІВШ БДУ. 2006. С. 43–45.
  2. Гусева В. М. Задачы ўпарадкавання беларускай навуковай тэрміналогіі // Общественные и гуманитарные науки: материалы 85-й науч.-техн. конференции профессорско-преподавательского состава, научных сотрудников и аспирантов (с Международным участием), Минск, 1–13 февр. 2021 г. Минск: БГТУ, 2021. С. 98–99. URL: https://www.belstu.by/Portals/0/userfiles/37/00006-85-ya-PPS-2021-materiali-OBSchESTVENNIE-NAUKI.pdf (дата обращения: 31.05.2021).
  3. Денисов П. Н. Основные проблемы теории лексикографии: автореф. дис. … д-ра филол. наук: 10.02.01. М., 1976. 42 с.
  4. Беларуская навуковая тэрміналогія. Вып. 8. Слоўнік лясных тэрмінаў. Менск: ІнБелКульт, 1926. 79 с.
  5. Васильев Л. М. Теория семантических полей (обзор) // Вопросы языкознания. 1971. № 5. С. 105–113.
  6. Качаноўская С. Падыходы да фарміравання спецыяльнай лексікі ў серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія (1922–1930)» // Працы кафедры сучаснай беларускай мовы. Вып. 11. Мінск: РІВШ БДУ, 2012. С.38–40.
  7. Красней В. П. Беларуская тэрміналогія. Мінск: БДУ, 2011. 216 с.
  8. Красней В. П. Лексіка-семантычная характарыстыка беларускай тэрміналагічнай лексікі пачатку ХХ ст. // Беларуская мова: міжвуз. зб. Вып. 9. Гомель: ГДУ, 1981. С. 22–30.
  9. Акимова О. В. Термин как единица терминологического поля и профессионального дискурса в разноструктурных языках: на материале терминологии макрополя «Радиообмен гражданской авиации» в русском и английском языках: автореферат дис. ... канд. филол. наук: 10.02.20. Казань, 2004. 20 с.
  10. Дзятко Д. В. Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне. Мінск: БДПУ, 2009. 192 с.
  11. Васючкова О. И. К вопросу о терминологизации прилагательных // Веснік БДУ. Сер. 4. Філалогія. Журналістыка. Педагогіка. 1982. № 3. С. 45–48.
  12. Даниленко В. П. Русская терминология: опыт лингвистического описания. М.: Наука, 1977. 246 с.
  13. Корнеева А. Ю. Способы номинации в русской экономической терминологии новейшего периода // Словообразование и номинативная деривация в славянских языках: материалы VIII Международной научной конференции, 15–16 апр. 2003 г. Гродно, 2003. С. 358–363.
  14. Толикина Е. И. Некоторые лингвистические проблемы изучения термина // Лингвистические проблемы научно-технической терминологии. 1971. С. 57–67.
  15. Березин Ф. М., Головин Б. Н. Общее языкознание. М.: Просвещение, 1979. 416 с.
Паступіў 10.09.2021