ЧАСОПІС «КАЛОССЕ» І ВІЛЕНСКА-МІНСКІ МЕДЫЙНЫ І АРХІЎНА-ЛІТАРАТУРНЫ ДЫСКУРСЫ ДРУГОЙ ПАЛОВЫ 1930-Х ГГ.
УДК 821.161.3.09
Ключевые слова:Заходняя Беларусь, Усходняя Беларусь, перыёдыка, мастацкая літаратура, рэдакцыйная палітыка, перадрукі, архіўна-пошукавая дзейнасць.
Для цитирования: Трус М. В. Часопіс «Калоссе» і віленска-мінскі медыйны і архіўна-літаратуразнаўчы дыскурсы другой паловы 1930-х гг. // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2022. № 1 (255). С. 80–85. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2022-255-1-80-85.
Аннотация
У артыкуле ўпершыню суадносіцца рэдакцыйна-выдавецкая практыка заходнебеларускага літаратурна-навуковага часопіса «Калоссе» (1935−1939) з літаратурным і архіўна-пошукавым працэсам у савецкім Мінску. Акцэнтуецца ўвага на творчых і навуковых прыярытэтах, крытычным стаўленні да друкаванай прадукцыі, а таксама на прыцягненні ў сферу разгляду выданняў беларускай дыяспары ў еўрапейскіх краінах. На прыкладзе асобных артыкулаў дэманструецца паслядоўная праца заходнебеларускіх даследчыкаў з архіўнымі зборамі Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча.
У полі зроку знаходзіцца інтэлектуальны вектар навукова-даследчай дзейнасці ў Заходняй і Усходняй Беларусі, укараненне дасягнутых вынікаў. Асобна разгледжаны публікацыйныя варыянты артыкула Міхася Ларчанкі і Любові Фіглоўскай «Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя» − у праекцыі на навуковыя і адукацыйныя запыты ў беларускіх грамадскакультурных рэаліях па абодва бакі дзяржаўнай мяжы.
Вызначаецца асноўная спецыфіка нацыянальнай выдавецкай, навукова-даследчай, архіўна-пошукавай дзейнасці. Праводзіцца спроба карэляцыі некаторых аспектаў жыццядзейнасці культурнаасветніцкай, акадэмічнай, адукацыйнай сфер Заходняй і Усходняй Беларусі. Даецца кантэкстуальная характарыстыка еўрапейскіх культурных і навуковых актуалій, а таксама ўмоў развіцця культуры нацыянальных меншасцей у міжваеннай Польшчы, абставін новага сацыяльнага будаўніцтва ў БССР.
Список литературы
- Калоссе. Літаратурна-навуковы часопіс (Вільня). 1935. № 1.
- Тарашкевіч Б. Адам Гурыновіч // Беларускі звон (Вільня). 1921. № 3. 12 крас.
- Шутовіч Я. Адам Гурыновіч (У 40-я ўгодкі смерці) // Беларуская крыніца (Вільня). 1934. № 12 (557). 11 сак.
- Шутовіч Я. Адам Гурыновіч (У 40-я ўгодкі смерці) // Шлях моладзі. 1934. № 3 (63). С. 5–7.
- Шутовіч Я. Адам Гурыновіч // Калоссе. 1935. № 1. С. 27–30.
- Жук Т. І. Часопіс «Калоссе» (1935–1939) у архіўных дакументах (па матэрыялах фонду аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Я. Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі) // Матэрыялы ХІV Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, прымеркаваных да 400-годдзя першага «Буквара», Мінск, 26–27 красавіка 2018 г. Мінск: Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018. С. 216–220.
- Кісялёва Я. М. Шутовіч Янка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т.; пад рэд. А. В. Мальдзіса; рэдкал.: І. Э. Багдановіч [і інш.]. Мінск: БелЭн, 1995. Т. 6 (Дадатак). С. 392.
- Калоссе. Літаратурна-навуковы часопіс (Вільня). 1939. № 3 (20).
- Навіна Ант. Да крыніцаў творчасці М. Багдановіча // Калоссе (Вільня). 1939. № 3 (20). С. 163–167.
- Курган Я. У дзясятыя сумныя ўгодкі // Калоссе (Вільня). 1939. № 3 (20). С. 142–144.
- Ларчанка М., Фіглоўская Л. Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя // Калоссе. 1939. № 3 (20). С. 168–171.
- Ларчанка М., Фіглоўская Л. Новыя матэрыялы аб беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя // Літаратура і мастацтва. 1939. № 13 (427). 9 сак.
- Зборнік тэкстаў па беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя // Літаратура і мастацтва. 1940. № 27 (483). 7 вер.
- Беларуская літаратура ХІХ ст. Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1940. 223 с.
- Беларуская літаратура ХІХ ст. Мінск: Выдавецтва Акадэміі навук БССР, 1950. 339 с.