ФІТАЦЭНАТЫЧНАЕ АБЛІЧЧА І САНІТАРНЫ СТАН ЛЯСОЎ ЗАКАЗНІКА «НАЛІБОЦКІ» ВА ЎМОВАХ ДЭГРАДАЦЫІ АСУШАЛЬНЫХ СІСТЭМ

УДК 630*385:574.4:502.4

  • Комар Артур Юр’евіч – аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: artur.komar@tut.by

    Сцепановіч Іосіф Міхайлавіч – доктар біялагічных навук, галоўны навуковы супрацоўнік. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: jazep.st@hotmail.com

Ключевые слова: гідралесамеліярацыя, наступствы асушэння, прадукцыйнасць дрэвастою, падтапленне, заказнік «Налібоцкі».

Для цитирования: Комар А. Ю., Сцепановіч І. М. Фітацэнатычнае аблічча і санітарны стан лясоў заказніка «Налібоцкі» ва ўмовах дэградацыі асушальных сістэм // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз-во, природопользование и перераб. возобновляемых ресурсов. 2022. № 1 (252). С. 18–25. DOI: https://doi.org/10.52065/2519-402X-2022-252-1-18-25.

Аннотация

На аснове планаў лесанасаджэнняў і таксацыйнага апісання апошніх пяці тураў лесаўпарадкавання прааналізаваны асаблівасці дынамікі прадукцыйнасці часткі лясоў Расолішскага лясніцтва Іўеўскага лясгаса ў межах заказніка «Налібоцкі», якія раней (70-я гг. 20 ст.) былі падвергнутыя асушальнай меліярацыі. Для ацэнкі фітацэнатычнай структуры і прасторавай дынамікі асушаных балотных хвойнікаў на 5 ключавых участках былі закладзены эколагафітацэнатычныя профілі, або трансекты.

Аналіз паказаў, што пасля правядзення асушальнай меліярацыі плошча балотаў у лясным фондзе знізілася амаль утрая ў першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраюцца працэсы паўторнага забалочвання і пераўвільгатнення прылеглых тэрыторый. У постмеліярацыйны перыяд плошча забалочаных участкаў устойліва павялічваецца. Сярэдні клас банітэту меліяраваных лясоў паніжаўся у першае дзесяцігоддзе пасля асушэння. Далей назіраецца сталае павелічэнне патэнцыялу прадукцыйнасці дрэвастою. У выніку дэградацыі асушальных сістэм адбываецца пагаршэнне санітарнага стану лясоў у каляканальнай прасторы. Як вынік праведзенай асушальнай меліярацыі, на трох з пяці ключавых участкаў (КУ-1, 2 і 3) пераважаюць супольніцтвы асацыяцыі Pineto-Vaccinietum myrtilli (Kobendza 1930) Br.-Bl. et Vlieger 1939. Аналіз прасторавай дынамікі фітацэнозаў сведчыць пра адсутнасць істотных змен лясной расліннасці пры руху ад канала да цэнтра міжканальнай прасторы. Найбольшая разнастайнасць раслінных супольніцтваў па перыметры балотных масіваў.

Список литературы

  1. Вомперский С. Е. Биологические основы эффективности лесоосушения. М.: Наука, 1964. 314 с.
  2. Залесов С. В., Тукачева А. В. Санитарное состояние осушаемык сосняков Среднего Урала // Лесная мелиорация. 2018. № 2. С. 75–84. DOI: 10.24419/LHI.2304-3083.2018.2.08.
  3. Маслов Б. С., Минаев И. В. Мелиорация и охрана природы. М.: Россельхозиздат, 1985. 271 с.
  4. Якимов Н. И. Состояние и проблемы мелиорации лесов Республики Беларусь // Актуальные проблемы развития лесного комплекса. 2014. № 1. С. 13–15.
  5. Вайчис М. Программа-методика организации и проведения работ по региональному мониторингу лесов европейской части СССР (полевые и камеральные работы). Каунас: Гирионис, 1989. 56 с.
  6. Manual on methodologies and criteria for harmonized sampling, assessment, monitoring and analysis of the effects of air pollution on forests. Hamburg, Prague: BFH and Sachsische Zeitung, 1994. 177 p.
  7. Forest Health Monitoring. Field Methods Guide (International – Baltics 1997). USDA Forest Service. Washington, 1997. 307 p.
  8. Санитарные правила в лесах Республики Беларусь. Минск: М-во лесного хоз-ва Респ. Беларусь, 2016. 21 с.
  9. Ипатьев В. А., Крук Н. К., Шараг Е. И. Гидролесомелиорация: состояние и тенденции развития, методология научных исследований. Гомель: НАН Беларуси, Ин-т леса, 2003. 32 с.
  10. Русаленко А. И. Структура и продуктивность лесов при подтоплении и затоплении. Минск: Наука и техника, 1983. 173 с.
  11. Сцепановіч І. М., Сцепановіч А. Ф. Навукова-метадычныя асновы маніторынгу лугавой і лугава-балотнай расліннасці Беларусі. Мінск: Беларуская навука, 2013. 289 с.
  12. Степанович И., Степанович Е. Мониторинг луговой и лугово-болотной растительности Беларуси: научно-методические основы, технология, сеть пунктов. Saarbrücken: LAP LAMBERT Academic Publishing, 2015. 328 с.
Поступила 15.09.2021