СТРУКТУРА, ЗМЕСТ І ФУНКЦЫІ ЗАГАЛОВАЧНАГА КОМПЛЕКСУ ПЕРЫЯДЫЧНАГА ВЫДАННЯ (НА ПРЫКЛАДЗЕ ГАЗЕТЫ «ЗВЯЗДА»)
УДК 655.535.52:070
Ключевые слова: перыядычнае выданне, загаловачны комплекс, рубрыка, віды загалоўкаў, функцыі загалоўкаў.
Для цитирования: Зылевіч Д. П., Канапацкая Н. У. Структура, змест і функцыі загаловачнага комплексу перыядычнага выдання (на прыкладзе газеты «Звязда») // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2021. № 2 (249). С. 98–103. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2021-249-2-98-103.
Аннотация
Мэта артыкула – выявіць і апісаць структуру загаловачнага комплексу грамадска-палітычнай беларускамоўнай газеты «Звязда». У цэнтры ўвагі аўтараў такія элементы загаловачнага комплексу, як рубрыка, падрубрыка, асноўны загаловак, унутраныя загалоўкі, лід, шапка. Прыведзены асноўныя патрабаванні да загалоўка, яго трактоўкі, ахарактарызавана найбольш распаўсюджаная структура загаловачнага комплексу «Звязды».
Аўтары артыкула прыводзяць прыклады загалоўкаў розных відаў, характарызуюць элементы загаловачнага комплексу з пункту гледжання аб’ёму: назвы рубрык найчасцей складаюцца з аднаго слова, падрубрык – з двух-трох, асноўны загаловак – гэта 4–6 слоў, падзагаловак звычайна даўжэйшы. Унутраныя загалоўкі матэрыялаў таксама не бываюць буйнымі. Найбольшы па аб’ёме і адпаведна найбольш інфарматыўны элемент загаловачнага комплексу – гэта лід.
Стылістыка загаловачнага комплексу газеты «Звязда» нейтральная, і гэта, як лічаць аўтары артыкула, у поўнай меры адпавядае мэтаваму прызначэнню (грамадска-палітычнае выданне) і чытацкаму адрасу газеты (дарослы чытач, які цікавіцца грамадскім і палітычным жыццём краіны). Асноўная функцыя загаловачнага комплексу гэтай газеты – інфармацыйная. Экспрэсіўна-ацэначная, рэкламная і функцыя пераканання праяўляюцца значна менш.
У заключэнні аўтары артыкула адзначаюць, што газета «Звязда» – гэта сучаснае перыядычнае выданне, якое развіваецца згодна з сусветнымі тэндэнцыямі ў перыёдыцы. Загалоўкі розных узроўняў, якія ўжывае газета на сваіх старонках, утвараюць гарманічны загаловачны комплекс.
Список литературы
- Бугаева И. В., Сидорченко К. М. Параметры привлекательного для целевой аудитории заголовка СМИ // Известия Юго-Западного государственного университета. Сер. Лингвистика и педагогика. 2019. Т. 9, № 2(31). С. 41–48.
- Гуревич С. М. Газета: вчера, сегодня, завтра: учеб. пособие для вузов. Режим доступа: http://evartist.narod.ru/text10/05.htm. Дата доступа: 28.08.2021.
- Бессонов А. П. Газетный заголовок. Ленинград: Наука, 1958. 62 с.
- Дрога М. А. Особенности заголовков в современной российской прессе (на материале новостей о Китае) // Современный дискурс-анализ. 2018. № 3 (20). Ч. 2. С. 233–238.
- Муталиева З. А., Добриева З. И. Классификация заголовков // Lingua-universum. 2019. № 2. С. 44–46.
- Зекиева П. М. Заголовочный комплекс в газете как макроструктура имени статьи // Вестник Адыгейского государственного университета. Сер. 2: Филология и искусствоведение. 2011. № 1. Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/zagolovochnyy-kompleks-v-gazete-kak-makrostruktura-imeni-stati. Дата доступа: 28.08.2021.
- Фаткабрарова Ю. М. Структурно-семантическая характеристика кратких газетных сообщений: автореф. дис. … канд. филол. наук: 10.02.01. М., 2007. 23 с.
- Ляпун С. В. Заглавие как элемент текста и аспекты его изучения // Лингвистика текста. 1995. С. 124–126.
- Колесниченко А. В. Практическая журналистика: учеб. пособие. М.: Изд-во Моск. ун-та, 2008. 180 с.
- Агапова А. Н. Заголовок в современной русской прессе: эпистемический и прагматический аспекты: дис. … канд. филол. наук: 10.02.01. Волгоград, 2011. 185 с.
- Тертычный А. А. Заголовок – слово главное // Журналист. 2004. № 1 (21). С. 80–82.
- Шостак М. Репортер: профессионализм и этика. Режим доступа: https://studfile.net/preview/7544532/page:27/. Дата доступа: 28.08.2021.
- Банник Л. С., Харченко Н. П. Заголовки-цитаты в современной газетной публицистике: тезисы. Владивосток: Дальневосточный университет, 2005. 190 с.
- Вахтель Н. М. Речевые акты эмоционального воздействия в позиции газетного заголовка // Вестник Воронежского государственного университета. 2004. № 2. С. 47–49.
- Потрахова Д. Е. Объем и функции заголовков статей в сопоставительном аспекте // Studia Germanica, Romanica et Comparatistica. 2020. Т. 16. Вып. 2 (48). С. 80–92.