АГРАРНЫ РУХ У БЕЛАРУСІ Ў ПЕРСПЕКТЫВЕ ВЫРАШЭННЯ ЗЯМЕЛЬНАГА ПЫТАННЯ (верасень – кастрычнік 1917 г.)
УДК 947.6.«1917»
Ключевые слова: рэвалюцыя, захоп зямлі, аграрнае пытанне.
Для цитирования: Рыжанкоў I. М. Аграрны рух у Беларусі ў перспектыве вырашэння зямельнага пытання (верасень – кастрычнік 1917 г.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 42–46. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2021-245-1-42-46.
Аннотация
У артыкуле асвятляецца аграрны рух у беларускіх губернях на этапе абвастрэння рэвалюцыйных падзей, якія ахапілі Расію восенню 1917 г. Аўтар адзначае, што з верасня па кастрычнік павялічваецца колькасць сялянскіх выступленняў. Шэраг зямельных, харчовых і нават урадавыя (валасныя) камітэты спрыялі сялянам у паляпшэнні іх маёмаснага стану за кошт памешчыцкай і казённай уласнасці. Канфлікты, якія ўзнікалі ў выніку іх дзейнасці паміж зацікаўленымі бакамі, як правіла, завяршаліся на карысць мясцовых сялянскіх грамадстваў. У параўнанні з іншымі рэгіёнамі Расіі, сялян беларускіх губерняў задавальняў легальны, паўлегальны і часам стыхійны характар руху супраць уласнікаў, памешчыкаў, арандатараў у барацьбе за паляпшэнне свайго маёмаснага стану. Пагромны рух на Беларусі не набыў дастатковай моцы і самае галоўнае не займеў антыўрадавы характар. Крымінальныя выступленні з рабаваннем ініцыяваліся, як правіла, дэзерцірамі і дадзеныя факты падлягалі расследаванню. Сяляне не лічылі пагромы маёнткаў асноўным сродкам вырашэння сваіх гаспадарчых патрэб. Невыпадкова ўсе яны прынялі актыўны ўдзел у выбарах дэпутатаў Устаноўчага сходу, спадзеючыся на вырашэнне аграрнага пытання законным, а не гвалтоўным шляхам.
Список литературы
- Рыжанкоў І. М. Аграрны рух у Беларусі ў перспектыве вырашэння зямельнага пытання (чэрвень – жнівень 1917 г.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2020. № 1 (233). С. 27–31.
- Крестьянское движение в 1917 г. / под ред.: М. Н. Покровского, Я. А. Яковлева. М. – Л.: Госиздат, 1927. 442 с.
- Нацыянальны гістарычны архіў Рэспублікі Беларусь (НГАРБ). Ф. 1534. Воп. 1. Спр. 2. Л. 185.
- Андреев А. М. Солдатские массы гарнизонов русской армии в Октябрьской революции. М.: Наука, 1975. 343 с.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 60. Воп. 4. Спр. 188. Л. 295.
- Местная хроника. О порубках // Витебское слово. 1917. 8 окт. С. 3.
- Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии. Документы и материалы: В 2-х т. Белоруссия в период подготовки социалистической революции (февраль – октябрь 1917 г.) / редкол.: Г. С. Горбунов, Ф. А. Новиков, М. С. Кравченко [и др.]. Минск: Госиздат БССР, 1957. Т. 1. 1008 с.
- Провинциальная хроника // Народное слово. 1917. 5 окт. С. 4.
- Дзяржаўны архіў Расійскай федэрацыі (ДАРФ). Ф. 1779. Воп. 1. Спр. 296. Л. 76
- Местная жизнь. Эксцессы в Могилевском уезде // Могилевская жизнь. 1917. 25 окт. С. 3–4.
- НАРБ. Ф. 60. Воп. 3. Спр. 243. Л. 421.
- НАРБ. Ф. 628. Воп. 1. Спр. 3. Л. 62.