СЯРЭДНЯЯ НАВУЧАЛЬНАЯ ШКОЛА БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШЫЯ ПАСЛЯВАЕННЫЯ ГАДЫ
УДК 94(476)
Ключевые слова: адукацыя, школа, вучэбна-матэрыяльная база, педагагічныя кадры, усянавуч.
Для цитирования: Андарала І. А. Сярэдняя навучальная школа Беларусі ў першыя пасляваенныя гады // Труды БДТУ. Сер. 6, Гісторыя, філасофія. 2021. № 1 (245). С. 85–90. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2021-245-1-85-90.
Аннотация
Вайна і акупацыя тэрыторыі Беларусі нямецкімі захопнікамі нанеслі вялікі ўрон сістэме агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі. Каб падняць з руін і попелу разбураную вайной агульнаадукацыйную школу, патрэбны былі істотныя намаганні партыйна-савецкага кіраўніцтва ўсіх узроўняў, органаў адукацыі і усяго насельніцтва рэспублікі. У дадзеным артыкуле аўтар на аснове вывучэння архіўных крыніц, пераважна раней не апублікаваных, у рэчышчы комплекснага падыходу аналізуе стан агульнаадукацыйнай школы рэспублікі ў першыя пасляваенныя гады, акцэнтуючы ўвагу на праблемах будаўніцтва і рамонту школьных будынкаў, аднаўлення сеткі школ, росту вучнёўскага кантынгенту, забеспячэння школ настаўніцкімі кадрамі, выканання закону аб усянавучы.
Аналіз архіўных матэрыялаў дае падставу канстатаваць, што аднаўленне сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў першыя пасляваенныя гады разглядалася партыйна-савецкім кіраўніцтвам рэспублікі як найважнейшая дзяржаўная задача палітычнага, гаспадарчага і культурнага значэння. Гістарычныя факты сведчаць, што ў першыя пасляваенныя гады раённымі партыйна-савецкімі органамі, раённымі і гарадскімі аддзеламі народнай адукацыі, грамадскасцю, настаўнікамі і вучнямі было шмат зроблена для аднаўлення нармальнай работы агульнаадукацыйных школ рэспублікі, але пытанні будаўніцтва і рамонту школ, іх матэрыяльна-тэхнічнага аснашчэння, усянавуча, забеспячэння школ настаўніцкімі кадрамі заставаліся актуальнымі і патрабавалі свайго вырашэння.
Список литературы
- Андарала І. А. Аднаўленне школьнай адукацыі ў Беларусі ў 1943–1945 гг. // Весці БДПУ. Сер. 2. 2020. № 2. С. 12–17.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 42сч. Воп. 6. Спр. 6.
- НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 43.
- НАРБ. Ф. 42сч. Воп. 6. Спр. 5.
- НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 40.
- НАРБ. Ф. 4п. Воп. 17. Спр. 102.