РАСПРАЦОЎКА КАНЦЭПЦЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ПАЛІТЫКІ НА БЕЛАРУСІ Ў 1920-Я ГГ.
УДК 947.6
Ключевые слова: нацыянальная палітыка, перадумовы, мова, падрыхтоўка, дзяржава, праграма, насельніцтва, культура, асаблівасці, беларусізацыя.
Для цитирования: Каляда І. У. Распрацоўка канцэпцыі нацыянальнай палітыкі на Беларусі ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 58–62.DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2021-245-1-58-62.
Аннотация
У артыкуле разглядаюцца пытанні распрацоўкі на Беларусі нацыянальнай палітыкі – беларусізацыі, якая стала вызначальнай рысай усяго грамадскага развіцця БССР 1920-х гг. Для ажыццяўлення гэтай палітыкі інснавалі пэўныя перадумовы – ідэі і практыка беларускага нацыянальнага руху, утварэнне беларускай дзяржавы і ўзбуйненне яе тэрыторыі, лібералізацыя эканамічнага жыцця, адступленне ад імкнення фарсіраваць сусветную рэвалюцыю. Характар і змест нацыянальнай палітыкі шмат у чым прадвызначаліся тымі пераменамі, што пачаліся ў краіне ў цэлым. У праграме беларусізацыі ўлічваўся шматнацыянальны склад насельніцтва, яго своеасаблівае рассяленне на тэрыторыі рэспублікі, нізкі ўзровень эканамічнага развіцця краіны, непрапарцыянальна нізкая доля беларусаў у партыйных, савецкіх, гаспадарчых органах улады і кіравання. Пры распрацоўцы палітыкі беларусізацыі асаблівая ўвага была звернута на развіццё беларускай мовы, нацыянальнай адукацыі і навукі, культурнае адраджэнне рэспублікі, кадравае пытанне. Не засталіся без увагі інтарэсы тых нацыянальных меншасцей, якія жылі на тэрыторыі Беларусі.
Палітыка беларусізацыі была ўзнята на ўзровень дзяржаўнай з дакладным замацаваннем у адпаведных законах, аказала выключнае ўздзеянне на насельніцтва краіны, дала вялікую надзею на рэалізацыю ідэй нацыянальна-культурнага будаўніцтва, якія ў другой палове 1920-х гг. знайшлі сваё ўвасабленне на практыцы.
Список литературы
- КПСС в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК. М.: Политиздат, 1983. Т. 2. 606 с.
- КПСС в резолюциях и решениях съездов, конференций и пленумов ЦК. М.: Политиздат, 1984. Т. 3. 510 с.
- КПБ в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Минск: Беларусь, 1983. Т. 1. 527 с.
- Будзін Ш. А. Нацыянальнае пытанне. Менск: Дзяржаўнае выд-ва Беларусі, 1932. 392 с.
- Два гады нацыянальнай работы ў БССР: збор прамоў, артыкулаў і рэзалюцый па нацыянальнаму пытанню. Мінск: Выд-ва Нацкамісіі ЦВК БССР, 1929. 167 с.
- Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР: у 2 ч. Мінск: Выд-ва Нацкамісіі ЦВК БССР. Ч. 1. 1928. 152 с.
- НAРБ. Ф. 4. Воп. 1. Спр. 703.