РЭПЕРТУАР БЕЛАРУСКІХ ЛІТАРАТУРНА-МАСТАЦКІХ ВЫДАННЯЎ ДЛЯ ПАДЛЕТКАЎ: АСНОЎНЫЯ ТЭНДЭНЦЫІ РАЗВІЦЦЯ

УДК 655.267.25-053.2.5 

  • Зылевіч Дзіна Паўлаўна − кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры рэдакцыйнавыдавецкіх тэхналогій. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: din-a@tut.by

Ключевые слова: рэпертуар выданняў, графічная мадэль выдання, чытацкі адрас, фэнтэзі, кніга-квэст, кніга-перакрутка.

Для цитирования: Зылевіч Д. П. Рэпертуар беларускіх літаратурна-мастацкіх выданняў для падлеткаў: асноўныя тэндэнцыі развіцця // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2021. № 1 (243). С. 102–107. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2021-243-1-102-107.

Аннотация

У артыкуле прааналізаваны асноўныя тэндэнцыі развіцця рэпертуару выданняў для дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту. Аб’ектам даследавання сталі кнігі, выдадзеныя беларускімі выдавецтвамі з 2015 па 2020 г.

На думку аўтара артыкула, у апошнія гады пісьменнікі менш увагі надаюць праблемам, звязаным з захапленнем дзецьмі камп’ютарам. Узрасла цікавасць аўтараў і выдаўцоў да філасофскіх тэм, да стварэння твораў для ўсёй сям’і (З. Камінская «Калядны стол», А. Хадановіч «Нататкі таткі»). Актыўна пішуцца творы на тэму беларускай гісторыі і міфалогіі (фэнтэзі К. Шталенковай «Адваротны бок люстра», А. Шэіна «Сем камянёў», А. Длатоўскай «Арнаменты»; кніга-квэст К. Хадасевіч-Лісавой «Ключ ад Вялікай Каштоўнасці» і кніга-перакрутка гэтага ж аўтара «Жахліўчык пра трох сяброў і прывід з хутара. Жахліўчык пра жудасную ноч і чатырох сябровак»).

Актыўна ствараюцца кнігі з дадатковай рэальнасцю, якія значна пашыраюць магчымасці папяровага выдання. Некаторыя выданні праектуюцца так, што афармленне старонак візуальна нагадвае экран смартфона ці планшэта (Я. Малішэўскі, А. Спрынчан «Малочны кактэйль для Вужынага Караля»).

Аўтар робіць выснову аб тым, што пісьменнікі і выдаўцы шукаюць новыя формы падачы твора і фарматы зносін з чытачамі, ствараюць крэатыўныя графічныя мадэлі выданняў. А змест сучасных кніг для падлеткаў, як правіла, заснаваны на беларускім нацыянальным матэрыяле.

Список литературы

  1. КузнецовБ. Фэнтези и другие детские книги «Росмэна» / Год литературы. URL: https://godliteratury.ru/projects/klassiki-dolzhno-byt-v-dva-raza-menshe (дата обращения: 12.12.2020).
  2. Бязлепкіна А. Дарослая дапамога дзіцячай літаратуры: як пісаць, рэкламаваць і выкладаць літаратуру для дзяцей // Маладосць. 2011. № 9. С. 116–122.
  3. Шпакова Ю. Жыццё падлеткаў з каментарыямі // Созвучие. URL: http://sozvuchie.by/knigi/zhytstsjo-padletka-z-kamentaryyami.html (дата обращения: 8.02.2021).
  4. Мяэотс О. Н. Конфликт «отцов и детей»: для кого пишут детские книги, и кто их читает? // Детские чтения. 2014. Т. 6, № 2. С. 170–183.
  5. Позднякова О. В. Функции печатной книги в культурном пространстве современного ребенка // Теория и практика общественного развития. 2012. № 10. С. 188–190.
Поступила 10.02.2021