СТАНАЎЛЕННЕ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ЯК ВЫЗНАЧАЛЬНЫ ФАКТАР ПАЛІТЫКІ БЕЛАРУСІЗАЦЫІ
УДК 821.161.3«1920/1930»
Каляда Іна Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь).
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-287-9.
Ключевые слова: беларусізацыя, нацыянальная ідэя, нацыянальна-культурнае будаўніцтва, дзяржаўнасць, узбуйненне, тэрыторыя, самасвядомасць.
Для цитирования: Каляда І. У. Станаўленне беларускай дзяржаўнасці як вызначальны фактар палітыкі беларусізацыі // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 51–55. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-287-9.
Аннотация
У артыкуле разглядаюцца пытанні станаўлення беларускай дзяржаўнасці, узбуйнення тэрыторыі БССР, што стала вызначальнымі фактарамі палітыкі беларусізацыі, якая ажыццяўлялася ў 1920-я – 1930-я гг. у Беларусі. Вытокі беларусізацыі – у разгортванні беларускага нацыянальнага руху, праграмных палажэннях нацыянальных партый, пошуку форм нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва, што адбываўся ў сутыкненні розных поглядаў і меркаванняў. Сваю ролю тут адыграла і з’яўленне беларускага перыядычнага друку, дзейнасць урада БНР, абвяшчэнне БССР. У 1920-я гады беларусізацыя набыла статус дзяржаўнай палітыкі. Канстатуецца, што з павелічэннем колькасці нацыянальна свядомай інтэлігенцыі назіраліся якасныя зрухі ў далейшым паглыбленні яе самасвядомасці. Разначынная інтэлігенцыя становіцца носьбітам дэмакратычных ідэй у спалучэнні з ідэямі нацыянальнага адраджэння. Роля інтэлігенцыі, цалкам адданай нацыянальнай ідэі, надзвычай высока праяўляецца ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці простых людзей. Робіцца выснова аб тым, што беларусізацыя абудзіла да актыўнага нацыянальнага жыцця шырокія колы беларускага насельніцтва. За няпоўнае дзесяцігоддзе былі створаны нацыянальная асвета і даследчыя ўстановы, нацыянальны тэатр і кіно; з’явілася пакаленне маладых беларускіх пісьменнікаў і мастакоў; шырока вялося вывучэнне гісторыі і культуры беларускага народа.
Список литературы
- Асіноўскі С., Кнорын В. Мы лічым, што беларусы не з’яўляюцца нацыяй… // Беларуская мінуўшчына. 1995. № 4. С. 12–15.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Ф. 4. Воп. 1. Спр. 5.
- Сташкевич Н. На грани возможного // Неман. 1989. № 10. С. 144–146.
- Лыч Л. М. Ликвидация экономического и социально-культурного неравенства союзных республик на примере БССР (1917–1941 гг.). Минск: Наука и техника, 1987. 287 с.
- КПБ в резолюциях и решениях съездов и пленумов ЦК. Минск: Беларусь. 1983. Т. 1. 527 с.
- Будзін Ш. А. Нацыянальнае пытанне. Менск: Дзяржаўнае выд-ва Беларусі, 1932. 392 с.
- НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 345 (4.1).
- НАРБ. Ф. 4. Воп. 21. Спр. 98.
- НАРБ. Ф. 6. Воп. 1. Спр. 947.
- Чацвёртая сесія ЦВК БССР VIII склікання. 18–28 студзеня 1927 г. Стэнаграфічная справаздача. Мінск: Выд-ва ЦВК БССР. 1927. 526 с.
- Беларусы. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск: БелЭн, 1993. Т. 1. С. 464–481.
Поступила 16.09.2024