МІТРАПАЛІТ ІОСІФ СЯМАШКА І СКАСАВАННЕ БРЭСЦКАЙ УНІІ
УДК 947.6:28
- Саўчанка Андрэй Віктаравіч – аспірант гістарычнага факультэта. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220037, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, вул. Мендзялеева, 36). E-mail: andrijsauczanka1997@gmail.com
- DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-281-2.
Ключевые слова: гісторыя, рэлігія, Брэсцкая унія, уніяцкая царква, уніятцтва.
Для цитирования: Саўчанка А. В. Мітрапаліт Іосіф Сямашка і скасаванне Брэсцкай уніі // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 10–13. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-2.
Аннотация
Артыкул прысвечаны жыццю і дзейнасці мітрапаліта Іосіфа Сямашкі (1798–1868). Мітрапаліт Літоўскі і Віленскі Іосіф мае асаблівае значэнне для праваслаўных вернікаў Беларусі. Народжаны ва ўніяцтве (продкі Іосіфа і многія яго бліжэйшыя сваякі па бацькоўскай і мацярынскай лініях належалі да ўніяцкага духавенства), атрымаўшы каталіцкую багаслоўскую адукацыю, мітрапаліт прысвяціў сваё жыццё ўмацаванню пазіцый праваслаўнай царквы. Адзначаецца, што да канца 1827 г. Іосіф Сямашка спрабаваў садзейнічаць захаванню грэка-каталіцкай царквы, але з канца 1827 г. ён пераканаўся ў крызісе ўнутры Уніяцкай цакрвы і прыклаў намаганні, накіраваныя на скасаванне уніі. Асаблівая ўвага ў артыкуле надаецца асэнсаванню значнасці Полацкага царкоўнага сабора 1839 г., калі на тэрыторыі Расійскай імперыі (у склад якой уваходзілі і беларускія землі) спынілася дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі. Гэта падзея стала адной з самых важных у гісторыі Беларусі ХІХ ст., бо істотна змяніла канфесійны склад насельніцтва: з уніяцтва ў праваслаўе перайшло больш за паўтара мільёна вернікаў. У артыкуле аналізуецца значэнне дзейнасці Іосіфа Сямашкі для сучаснага рэлігійнага жыцця Беларусі, дзе Беларуская праваслаўная царква займае дамінуючае становішча. Паказана, што ў гістарычнай перспектыве дзейнасць мітрапаліта значна паўплывала на этна-рэлігійную сітуацыю сучаснай Рэспублікі Беларусь, што знайшло адлюстраванне ў заканадаўстве: новая версія Закона «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» (у рэд. ад 30.12.2023) прызнае асаблівую ролю Беларускай праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа.
Список литературы
- Романчук А. А. Высокопреосвященный Иосиф (Семашко), митрополит Литовский и Виленский: очерк жизни и церковно-общественной деятельности. М.; Минск: Общество любителей церковной истории, 2018. 443 с.
- Романчук А., протоиерей. Иосиф (Семашко), митрополит Литовский и Виленский (1798 –1868): жизнь и служение / протоиерей Александр Романчук. 2-е изд. Минск: Братство в честь святого Архистратига Михаила, 2018. 187 с.
- Иосиф (Семашко И. И.; митрополит Литовский и Виленский; 1798–1868). Записки. Минск: Братство в честь святаго Архистатига Михаила, 2018. 328 с.
- Носко М., протоиерей. Униатская церковь в первой трети XIX века: движение к воссоединению с Православием / протоиерей Михаил Носко. Минск: Свято-Елисаветинский женский монастырь в г. Минске, 2014. 204, [19] с.
- Хотеев А., священник. Очерки из истории Брестской унии. М.: Фонд «Историческая память», 2023. 144 с.
Поступила 26.04.2024