ВЫДАВЕЦКАЯ СПРАВА НА БЕЛАРУСІ: АСАБЛІВАСЦІ РАЗВІЦЦЯ (1920-Я ГАДЫ)

УДК 655.4/.5(476)“1920/1929”

  • Каляда Іна Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: koleda@belstu.by

Ключевые слова: выдавецтва, нацыянальная палітыка, літаратура, беларускай мова, адукацыя, друкаванне.

Для цитирования: Каляда І. У. Выдавецкая справа на Беларусі: асаблівасці развіцця (1920-я гады) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 1 (257). С. 41–45. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2022-257-1-41-45.

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца праблемы станаўлення і развіцця выдавецтва на Беларусі ў 1920-я гады, калі ў рэчышчы правядзення палітыкі беларусізацыі востра азначылася праблема неабходнасці друкавання і выдавецтва літаратуры перш за ўсё на беларускай мове. Ужо ў пачатку 1920-х гадоў урадам краіны былі прадпрыняты захады па наладжванні выдавецкай справы шляхам утварэння дзяржаўных і кааператыўных выдавецтваў, якія ў хуткім часе паспяхова наладзілі выданне кніг па беларусазнаўстве, падручнікаў для школ, навучальных дапаможнікаў па ўсіх галінах ведаў, мастацкай літаратуры. Шырокая праца вялася па вывучэнні попыту на кнігу. Вялікая ўвага надавалася распаўсюджванню літаратуры, у першую чаргу беларускай, і асабліва на вёсцы. Разам з тым ставілася задача выдання і распаўсюджвання кніг не толькі на беларускай мове, але і на іншых мовах народаў БССР, для чаго пры Белдзяржвыдавецтве ствараліся спецыяльныя аддзелы – рускія, яўрэйскія, польскія і інш.

Згортванне палітыкі беларусізацыі у канцы 1920-х гадоў адбілася і на развіцці выдавецкай справы: ужо ў 1927–1928 гадах партыйным кіраўніцтвам краіны быў абраны курс на скарачэнне колькасці выдавецтваў шляхам іх аб’яднання вакол буйнейшых, максімальнае скарачэнне выдання ведамаснай літаратуры ў наркаматах, прынята рашэнне аб немэтазгоднасці арганізацыі кааператыўных кніжных выдавецтваў і аўтарскіх выданняў.

Список литературы

  1. Волк А. А. Книгоиздательское дело в Белорусcии. Исторический очерк. Минск: Изд-во БГУ, 1977. 280 с.
  2. НAРБ. Ф. 17. Воп. 1. Спр. 25. Арк. 5–6.
  3. НAРБ. Ф. 17. Воп. 1. Спр. 31. Арк. 4.
  4. НAРБ. Ф. 17. Воп. 1. Спр. 13. Арк. 239.
  5. Беларускае дзяржаўнае выдавецтва за 5 год. Мінск: БДВ, 1929. 32 с.
  6. Асноўныя вынікі работы ўраду БССР. Да перавыбараў Саветаў. 1928–1929 г. Менск: Выд-ва ЦВК і СНК БССР, 1928. 150 с.
  7. НAРБ. Ф. 4. Воп. 1. Спр. 4602. Арк. 82.
  8. НAРБ. Ф. 4. Воп. 1. Спр. 5116. Арк. 44.
Поступила 01.03.2022