БЕЛАРУСКІ СЯЛЯНСКІ САЮЗ Ў МІЖВАЕННАЙ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ: СТРУКТУРА І ДЗЕЙНАСЦЬ
УДК 94(476)1921/1939
Ключевые слова: Заходняя Беларусь, Польшча, міжваенны перыяд, беларускі нацыянальны рух, палітычная партыя, Беларускі сялянскі саюз.
Для цитирования: Горны А. С. Беларускі сялянскі саюз ў міжваеннай Заходняй Беларусі: структура і дзейнасць // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2021. № 1 (245). С. 79–84. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2021-245-1-79-84.
Аннотация
У артыкуле на аснове здабыткаў айчынай і замежнай гістарыяграфіі, апублікаваных і архіўных крыніц аналізуецца дзейнасць малавядомай палітычнай структуры ў міжваеннай Заходняй Беларусі – Беларускага сялянскага саюза. Аўтар разглядае дзейнасць гэтай арганізацыі ў кантэксце агульнаеўрапейскіх працэсаў росквіту аграрных партый і ідэалогіі аграрызму ў міжваенны перыяд. Беларускі сялянскі саюз быў утвораны ў 1925 г. у выніку расколу ў Беларускім пасольскім клубе. Арганізацыя аб’ядноўвала вакол сябе прыхільнікаў нацыянальна-дэмакратычнай плыні беларускага руху і разглядалася як альтэрнатыва леварадыкальнай Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Эканамічны блок праграмы Беларускага сялянскага саюза меў дастаткова левы накірунак, аднак у палітычным плане партыя выступала за ўтварэнне незалежнай беларускай дзяржавы па ўзоры Беларускай народнай рэспублікі. У артыкуле таксама раскрываюцца магчымы колькасны склад партыі, геаграфічны арэал яе дзейнасці, тыя асноўныя палітычныя праекты, у якіх актывісты партыі прынялі значны ўдзел.
У заключэнні робіцца выснова, што Беларускі сялянскі саюз меў дастаткова сціплую колькасць сваіх прыхільнікаў, нягледзячы на арыентацыю ў сялянскае асяроддзе Заходняй Беларусі. Партыя не змагла канкурыраваць з разгалінаванай сеткай актывістаў Беларускай сялянскаработніцкай грамады і яе леварадыкальнай рыторыкай.
Список литературы
- Сянкевіч А. Палітычныя групоўкі ў Заходняй Беларусі перад выбарамі ў Польскі сойм // Бальшавік Беларусі. 1928. № 1. С. 15–19.
- Полуян В., Полуян И. Революционное и национально-освободительное движение в Западной Белоруссии в 1920–1939 гг. Минск: Госиздат БССР, 1962. 224 с.
- Holzer J. Mozaika polityczna Drugiej Rzeczypospolitej. Warszawa: Książka i Wiedza, 1974. 664 s.
- Gomółka K. Białorusini w II Rzeczypospolitej // Zeszyty naukowe Politechniki Gdańskiej. Ekonomia. 1992. Nr. XXXI. S. 3–179.
- Muller D., Harre A. Introduction: Agrarianism as Third Way // Transforming rural societies / ed.: Dietmar Muller, Angela Harre. Innsbruck: Studienverlag, 2011. P. 7–13.
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня. Мінск: Логвінаў, 2009. 396 с.
- Ад рэдакцыі // Сялянская ніва. 1925. № 1. С. 1.
- З арганізацыйнага жыцьця Беларускага сялянскага саюза // Сялянская ніва. 1926. № 11. С. 2.
- Більдзюкевіч А. Конфэрэнцыя Беларага сялянскага саюза // Сялянская ніва. 1926. № 14. С. 2.
- Праграма і статут Беларускага сялянскага саюза. Вільня: Друкарня Н. Левіна, 1926. 16 с.
- Справаздача з канфэрэнцыі Беларускага сялянскага саюза // Сялянская ніва. 1927. № 58. С. 1–2.
- Lietuvos centrinis valstybės archyvas (LCVA). F. 15. Ap. 2. B. 386.
- Разгром польскай палітыкі ў Заходняй Беларусі (вынікі выбараў у Віленскім ваяводзтве) // Савецкая Беларусь. 1927. № 183. С. 2.
- Пашкевіч А. В. Парламенцкія формы змагання за нацыянальныя і сацыяльныя правы беларускага народа ў міжваеннай Польшчы (1921–1930 гг.): дыс. … канд. гіст. навук: 07.00.02. Мінск, 2006. 162 с.
- Дзяржаўны архіў Гродзенскай вобласці (ДАГВ). Ф. 551. Воп. 1. Спр. 1028.
- Базарэвіч Г. Х. Беларускі культурна-асветніцкі рух на Браслаўшчыне ў 1925–1930 гг. // Браслаўскія чытанні / навук. рэд. В. М. Ляўко. Мінск: Беларуская навука, 2016. С. 208–217.
- Наднёманец. Дзеяч Сялянскага саюза // Наш голас. 1927. № 3. С. 4.
- Białorusini // Sprawy Narodowościowe. 1927. Nr. 3. S. 283–288.
- LCVA. F. 53. Ap. 23. B. 1784.
- Дзяржаўны архіў Брэсцкай вобласці (ДАБВ). Ф. 67. Воп. 1. Спр. 1232.