БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА ЯК ФАКТАР КАНСАЛІДАЦЫІ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ДЫЯСПАРЫ Ў 1920-Я ГГ.
УДК 821.161.3-054.72
Коваль Вольга Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: koval@belstu.by
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-287-8.
Ключевые слова: беларуская дыяспара, беларуская літаратура, кансалідацыя, эміграцыя, сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя, Чэхаславакія, Латвія, Літва.
Для цитирования: Коваль В. У. Беларуская літаратура як фактар кансалідацыі нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 46–50. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-287-8.
Аннотация
У артыкуле прааналізавана сацыяльна-палітычная роля беларускай літаратуры ў асяроддзі нацыянальнай дыяспары. Беларусы замежжа папулярызавалі творчасць беларускіх паэтаў і пісьменнікаў: праводзіліся літаратурныя вечарыны, адзначаліся юбілейныя даты, публікаваліся рэцэнзіі. Культурная спадчына яднала палітычных апанетаў, беларуская літаратура мела кансалідуючую ролю для нацыянальнай дыяспары ў 1920-я гг. Эмігранты ў розных краінах свету праводзілі літаратурныя вечарыны ў гонар В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Багдановіча, Я. Коласа, Я. Купалы. Беларускае культурнае таварыства імя Ф. Скарыны стала адной з самых актыўных арганізацый міжваеннай Чэхаславакіі, якая рыхтавала і праводзіла літаратурныя вечарыны ў Празе. Аўтар падкрэслівае, што асноўныя культурныя цэнтры беларусаў замежжа аформіліся ў Чэхаславакіі, Латвіі і Літве. Беларускія эмігранты таксама імкнуліся развіваць літаратурныя здольнасці маладых аўтараў з ліку беларусаў замежжа. Станоўчыя рэцэнзіі пра паэзію Пятра Масальскага (літаратурны псеўданім – Пятро Сакол) публікаваліся ў розных краінах свету, а беларусы Латвіі прымалі ўдзел у літаратурных вечарынах паэта. Даследаванне закранае праблему ўзаемасувязі грамадскай актыўнасці нацыянальнай дыяспары і сацыяльна-псіхалагічнай адаптацыі эмігрантаў. Літаратурныя мерапрыемствы беларусаў замежжа развівалі нацыянальную ідэнтычнасць, фарміравалі павагу да беларускай культурнай спадчыны, пашыралі міжнародныя кантакты. Творчае жыццё эмігрантаў спрыяла развіццю ўзаемасувязей з метраполіяй, дапамагала асобам справіцца з пачуццём настальгіі і акультурацыйным стрэсам.
Список литературы
- Беларусы ў Чэхаславаччыне // Сялянская ніва. 1927. № 54. С. 2.
- Рэктар Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту праф. Пічэта ў Празе // Сялянская ніва. 1927. № 51. С. 3.
- Канцэрт-акадэмія з прычыны 20 угодкаў творчасьці Янкі Купалы ў Празе // Сялянская ніва. 1926. № 2. С. 3–4.
- Č. Światkawańnie 20-tych uhodkaŭ paetyčna-mastackaje tworčaści Jakuba Kolasa ŭ Prazie // Biełaruskaja Krynica. 1927. № 1. S. 2.
- Прысутны. Сьвяткаваньне Коласаўскага Юбілею Скарынінскім Т-вам у Празе // Сялянская ніва. 1927. № 2. С. 5.
- N. Świata dwaccatych uhodkaŭ mastacka-literaturnaj tworčaści J. Kolasa // Biełaruskaja Krynica. 1927. № 3. S. 3.
- 3-ciaje praskaje światkawańnie 20-tych uhodkaŭ mastackaj tworčaści Jakuba Kolasa // Biełaruskaja Krynica. 1927. № 5. S. 2.
- Martinet É. H. G., Damásio B. F. Relationships between Cultural Adaptation and Immigrants’ Well- Being // Psico-USF. 2021. Vol. 26, № 3. P. 467–481.
- “Praŭda” // Biełaruskaja Krynica. 1927. № 5. S. 2.
- Узьнесянскі А. Паэтыка М. Багдановіча // Крывіч. 1926. № 1. С. 12–62.
- Ластоўскі В. Мае ўспаміны аб М. Багдановічы // Крывіч. 1926. № 1. С. 62–66.
- I. Biełarusy ŭ Čechasławakii // Biełaruskaja Krynica. 1927. № 25. S. 2.
- Ж. Д. Вечар памяці Вінцука Дуніна-Марцінкевіча // Беларуская доля. 1925. № 12. С. 4.
- Беларускі архіў-музей літаратуры і мастацтва. Фонд 3. Воп. 3. Спр. 138. Арк. 1.
- Ластаўка // Крывіч. 1925. № 9. С. 109–110.
- К. Пяцігоддьдзе літэратурнай працы П. Сакала // Сялянская ніва. 1927. № 80. С. 3.
Поступила 12.09.2024