ГРАМАДСКА-ПАЛІТЫЧНЫЯ АРГАНІЗАЦЫІ І ЖЫЦЦЯДЗЕЙНАСЦЬ СЯЛЯНСТВА НА ЭТАПЕ РАЗГОРТВАННЯ ЛЮТАЎСКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ: ПА МАТЭРЫЯЛАХ ВІЦЕБСКАЙ ГУБЕРНІ
УДК 947.6.«1917»
Рыжанкоў Ігар Міхайлавіч − кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: im@belstu.by
DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2024-287-3.
Ключевые слова: рэвалюцыя, рэформы, Часовы ўрад, сялянства, аграрнае пытанне.
Для цитирования: Рыжанкоў І. М. Грамадска-палітычныя арганізацыі і жыццядзейнасць сялянства на этапе разгортвання Лютаўскай рэвалюцыі: па матэрыялах Віцебскай губерні // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 2 (287). С. 17–20. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-287-3.
Аннотация
У артыкуле паказваюцца роля і месца грамадска-палітычных арганізацый у праграме палітычнага рэфармавання дзяржавы і надання сялянскай актыўнасці дэмакратычных формаў вырашэння злабадзённых праблем. У першыя месяцы лютага адбыліся карэнныя змены ў палітычнай сістэме Расіі. Аўтарытэтнымі і ўплывовамі палітычнымі інстытутамі сталі партыі і грамадскія арганізацыі, якія ў згодзе з урадавымі структурамі прыступілі да будаўніцтва дэмакратычнай дзяржавы. З сакавіка па чэрвень 1917 г. на Віцебшчыне была створана сетка сялянскіх грамадскапалітычных арганізацый: Сялянскі саюз, Саветы сялянскіх дэпутатаў. У сваіх пастановах сялянскія арганізацыі выказалі рашучаю падтрымку арміі, хлебнай манаполіі, выказвалі гатоўнасць падтрымліваць фронт, вайну да пераможнага канца, удзельнічаць у выбарах ва Устаноўчы сход, дэпутатам якога належала вырашаць цэнтральнае пытанне таго часу – правядзенне зямельнай рэформы. Праяўленнем палітычнай актыўнасці сялян з’яўлялася рашучая падтрымка харчовых урадавых мерапрыемстваў. І гэтую падтрымку на пачатковым этапе рэвалюцыі сяляне выказалі. У сваёй масе сялянства Віцебшчыны не паказала ўстойлівую палітычную пазіцыю, і далей карпаратыўныя інтарэсы пераважалі над дзяржаўнымі. Сялянства не выяўляла значнай зацікаўленасці да дзейнасці Саветаў у параўнанні з валаснымі (выканаўчымі), зямельнымі і харчовымі камітэтамі, і часцей разглядала іх як сродак для вырашэння сваіх гаспадарчых пытанняў. Паслабленне дзяржаўнай улады і неразвітасць дэмакратычных інстытутаў узмацнялі магчымасці валасных выканаўчых органаў для злоўжыванняў на карысць іх выбаршчыкаў. Калі прысутнасць на выбарных пасадах першага складу значнай колькасці заможных элементаў тлумачылася адсутнасцю сялянскіх кандыдатаў, здольных выконваць функцыі кіравання, то ў далейшым «грамадзяне-земляробы» адносна хутка засвоілі карысць ад удзелу ў дзяржаўных установах і метадам перавыбараў пазбаўляліся ад непажаданых асоб.
Список литературы
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Фонд 626. Воп. 1. Спр. 1. Л. 2.
- НАРБ. Фонд 60. Воп. 3. Спр. 186. Л. 11. 3. НАРБ. Фонд 60. Воп.
- Спр. 242. Л. 198.
- НАРБ. Фонд 60. Воп. 3. Спр. 262. Л. 235.
- НАРБ. Фонд 60. Воп. 3. Спр. 242. Л. 115.
Поступила 11.09.2024