МАСТАЦКА-ЭСТЭТЫЧНЫЯ ПРЫЁМЫ АРГАНІЗАЦЫІ І ФУНКЦЫЯНАВАННЯ ПРАСТОРАВА-ЧАСАВЫХ АДНОСІН У АПАВЯДАННІ

УДК 821.161.3

Кузьміч Наталля Васільеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры літаратурнамастацкай крытыкі. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, Рэспубліка Беларусь). E-mail: kuzmich_nv@mail.ru

DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6729-2024-285-17.

 

Ключевые слова: прастора, час, прасторава-часавыя асаблівасці, апавяданне, беларускія пісьменнікі, Іван Пташнікаў, Уладзімір Сцяпан.

Для цитирования: Кузьміч Н. В. Мастацка-эстэтычныя прыёмы арганізацыі і функцыянавання прасторава-часавых адносін у апавяданні // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 2 (285). С. 128–133. DOI: 10.52065/2520-6729-2024-285-17.

Аннотация

Прастора і час як формы існавання матэрыі ў рэальным свеце прысутнічаюць практычна ва ўсіх яго праявах. Яны належаць да галоўных аб’ектаў мастацкага адлюстравання ў літаратурным творы, без гэтых катэгорый немагчыма існаванне змадэляванага ў структуры тэксту свету. У артыкуле ўпершыню ў айчыннай гуманітарнай навуцы разглядаецца спецыфіка арганізацыі прасторава-часавых адносін у творах беларускіх пісьменнікаў Івана Пташнікава і Уладзіміра Сцяпана. У апавяданнях І. Пташнікава прасторава-часавыя адносіны заўсёды маюць канцэптуальнае значэнне. Пісьменнік разгортвае сюжэтнае дзеянне з уключэннем асноўных і другарадных персанажаў; у творах мінулае і сённяшняе перасякаюцца ў непадзельнасці; праз абстрактныя і візуальныя прадметна-рэчавыя вобразы перадаюцца і фармуюцца прасторава-часавыя плыні, іх рух і змястоўнасэнсавае значэнне ў ажыццяўленні творчай задачы; у падтэксце заўважныя асацыяцыі, якія звязваюць эпізоды ў цэласнасць, вызначаюць непарыўнасць прасторава-часавага патоку. У апавяданнях У. Сцяпана дзеянне развіваецца дынамічна, у ім галоўная роля ў рэалізацыі творчай задачы адводзіцца пераважна двум-тром персанажам. Даследуюцца падзеі, якія адбываюцца ў рэальнасці, у іх спалучэннях раскрываюцца прасторава-часавыя прыкметы. Развязка твораў бывае нечаканай, але ў межах логікі, у якой развіваецца вобраз. Прасторава-часавая мадэль беларускага апавядання ХХ ст. індывідуальная ў кожнага пісьменніка і залежыць ад творчых задач, якія ён ставіць перад сабой. У гэтай мадэлі адлюстроўваюцца светапоглядныя і філасофска-эстэтычныя арыентацыі, выяўляюцца пэўныя агульныя рысы, уласцівыя менталітэту беларуса. Мастацка-эстэтычныя прыёмы арганізацыі і функцыянавання прасторавачасавых адносін у апавяданнях з’яўляюцца выразным сведчаннем творчай індывідуальнасці пісьменніка. Разам з такімі прыёмамі мэтазгодная арганізацыя і функцыянаванне прасторава-часавай парадыгмы ў якасці істотнага кампанента абумоўлівае структурнае адзінства літаратурнага твора.

Скачать

Список литературы

  1. Кандрашкина О. О. Категории пространства, времени и хронотопа в художественном произведении и языковые средства их выражения // Известия Самарского научного центра Российской академии наук. 2011. Т. 13, № 2 (5). С. 1217–1221.
  2. Пластинина И. А. Феномен хронотопа как метод филологического анализа текста // Вестник Нижневартовского государственного университета. 2013 [Электронный ресурс]. Режим доступа: https://cyberleninka.ru/article/n/fenomen- hronotopa- kak- metod- filologicheskogo- analiza- teksta?ysclid= lyiqvso69i326736192 (дата доступа: 20.06.2024).
  3. Бахтин М. М. Вопросы литературы и эстетики. М.: Худож. лит., 1975. 504 с.
  4. Повалко П. Ю. Пространство и время как категории художественного текста // Вестник РУДН. Сер. Теория языка. Семиотика. Семантика. 2016. № 3. С. 106–112.
  5. Веденкова Е. С. Исследование художественного пространства-времени: вопросы методологии // Вестник ТГУ. 2011. Вып. 12 (104). С. 279–284.
  6. Николаева О. О. Текстовая реализаия художественного топохроноса в малых повествовательных формах прозы Б. Шлинка // Ученые зписки Петрозаводского государственного университета. 2016. № 1 (154). С. 53–59.
  7. Юрасова Н. Г. Проблемы методологии анализа художественного времени // Вестник Нижегородского университета имени Н. И. Лобачевского. 2008. № 3. С. 253–258.
  8. Хализев В. Е. Теория литературы. М.: Высш. шк., 1999. 398 с.
  9. Яковлев Е. Г. Эстетика: учеб. пособие. М.: КНОРУС, 2011. 448 с.
  10. Андраюк С. А жыццё – вышэй за ўсё: выбранае: літ.-крытыч. арт.; нарыс творчасці / прадм. А. Рагулі. Мінск: Маст. літ., 1992. 492 с.
  11. Пташникаў І. Тартак: аповесць і апавяданні. Мінск: Маст. літ., 2000. 462 с.
  12. Сцяпан У. У чаканні цягніка // Жнівеньскі праспект. Апавяданні. Б-ка часопіса «Маладосць». 1988. № 2. С. 83–91.
  13. Сцяпан У. На вуліцы // Жнівеньскі праспект. Апавяданні. Б-ка часопіса «Маладосць». 1988. № 2. С. 91–96.
  14. Сцяпан. Браты // Крыніца. 1995. № 10. С. 65–67.
  15. Каваленка В. Жывое аблічча дзён: літ.-крытыч. арт. Мінск: Маст. літ., 1979. 304 с.

Поступила 14.06.2024