ФАРМІРАВАННЕ САКАЛІНАГА РУХУ БЕЛАРУСКАЙ ДЫЯСПАРЫ Ў 1920-Я ГГ.

УДК 323.113:796(476)

Коваль Вольга Уладзіміраўна – кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: koval@belstu.by

 

Ключевые слова: беларуская дыяспара, сакаліны рух, Чэхаславакія, спартыўны рух, гімнастычная сістэма, псіхалагічная адаптацыя, міжнароднае супрацоўніцтва.

Для цитирования: Коваль В. У. Фарміраванне сакалінага руху беларускай дыяспары ў 1920-я гг. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2024. № 1 (281). С. 34–37. DOI: 10.52065/2520-6885-2024-281-6.

 

Аннотация

Артыкул прысвечаны гісторыі стварэння спартыўна-гімнастычнага руху ў асяроддзі беларусаў замежжа. Асаблівая ўвага ў даследаванні надаецца пытанням псіхалагічнай і фізічнай адаптацыі беларускіх эмігрантаў да гімнастычнай сістэмы, якая патрабавала ад кожнага студэнта высокага ўзроўню дысцыплінаванасці і арганізаванасці. Першая суполка «Беларускі Сокал» была заснавана ў Празе ў 1923 г. Першапачаткова заснавальнікамі арганізацыі сталі 14 студэнтаў, аднак колькасць членаў «Беларускага Сокала» хутка павялічылася. Кандыдатам у члены арганізацыі чыталі курс лекцый пра маральнае і фізічнае выхаванне ў перыяд выпрабавальнага тэрміну. Ініцыятыву развіцця спартыўнага руху ў Чэхаславакіі падтрымалі беларускія настаўнікі ў Латвіі і Літве, якія спрабавалі развіваць ідэю гімнастычнай сістэмы для выхавання вучнёўскай моладзі. Саюз моладзі «Беларускі Сокал» спрыяў працэсу кансалідацыі нацыянальнай дыяспары, развіваў актыўныя міжнародныя кантакты, папулярызаваў дзейнасць беларускай грамады ў розных краінах свету, дапамагаў беларускім студэнтам рэалізаваць свой фізічны і асобасны патэнцыял. Беларускія студэнты ў Чэхаславакіі прымалі ўдзел у канцэртах і вечарынах, якія рэгулярна праводзіліся ў Сакаліным Народным доме ў Празе. Прыкладам міжнароднага супрацоўніцтва беларускай гімнастычнай арганізацыі стаў удзел студэнтаў у свяце жаночага аддзела «Чэшскага Сокала» ў 1924 г. Інфармацыя пра навіны гімнастычнага таварыства рэгулярна публікавалася на старонках часопіса «Беларускі студэнт», які рыхтаваўся да друку ў Празе.

Скачать

Список литературы

  1. Качулина Н. Н. Исторические условия возникновения и развития сокольского физкультурно-гимнастического движения в Чехии и других славянских странах в конце XIX – первой четверти ХХ вв. // Символ науки. 2017. № 5. С. 167–172.
  2. БДАМЛМ (Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва). Ф. 3. Воп. 1. Спр. 49. Акр. 35–36.
  3. БДАМЛМ. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 178. Арк. 22.
  4. БДАМЛМ. Ф. 3. Воп. 1. Спр. 174. Арк. 6.
  5. Джус О. В. Професійне становлення і виховання молоді у програмах украïнських студентських організацій держав Заходу (1900–1930-ті гг.) // Педагогічні науки. 2019. Вип. LXXXVI. С. 22–28.
  6. Сакольская школа // Беларускі студэнт. 1924. № 7. С. 31.
  7. Archiv hlavniho města Prahy (Архіў горада Прагі). Fond Solkový katastr. Sign.: XIII/0233. Svaz ukrajinského sokolstva za hranicemi.
  8. Наріжний С. Українська еміграція. Культурна праця української еміграції між двома світовими війнами. Львів; Кент; Острог: Наукове товариство ім. Шевченка, 2008. 482 с.
  9. Аб выступленьні беларускага Сакала на сьвяце жаноцкага аддзелу Чэскага Вінаградскага Сакала // Беларускі студэнт. 1924. № 7. С. 31.
  10. БДАМЛМ, Ф. 3. Воп. 1. Спр. 176. Арк. 14–61.
  11. Грам. N у Дзьвінску // Беларускі студэнт. 1924. № 7. С. 31.

Поступила 14.03.2024