ЛЕКСІКА-СЕМАНТЫЧНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА «ПОСТСАВЕЦКІХ» САСТАРЭЛЫХ НАЗВАЎ У СУЧАСНАЙ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ (1990-Я ГГ. – ПАЧАТАК ХХІ СТ.)
УДК 811.161.3’373.44’06
Макарэвіч Аляксандр Васільевіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт, дактарант кафедры беларускага мовазнаўства. Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (220030, г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 4, Рэспубліка Беларусь). E-mail: alyksandrmakarevich@yandex.by
DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6729-2024-279-13.
Ключевые слова: састарэлая лексіка, архаізацыя, тэмпаральна-стылістычная група, тлумачальны слоўнік, семантыка, перыядызацыя.
Для цитирования: Макарэвіч А. В. Лексіка-семантычная характарыстыка «постсавецкіх» састарэлых назваў у сучаснай беларускай мове (1990-я гг. – пачатак ХХІ ст.) // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2024. № 1 (279). С. 95–101. DOI: 10.52065/2520-6729-2024-279-13.
Аннотация
Мэта артыкула – распрацаваць перыядызацыю састарэлых намінацый па часе архаізацыі ў сучаснай беларускай мове і даць лексіка-семантычную характарыстыку назвам, якія архаізаваліся (ці выходзяць з актыўнага ўжытку) у канцы ХХ – пачатку ХХІ ст. Упершыню ў беларускім мовазнаўстве даецца лексіка-семантычная характарыстыка састарэлых назваў сучаснай беларускай літаратурнай мовы па часе архаізацыі. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца тры асноўныя тэмпаральна-стылістычныя групы слоў (і іх вытворных), тэрміналагічных спалучэнняў і асобных значэнняў слоў: «дасавецкая» састарэлая лексіка (назвы, якія састарэлі да савецкага перыяду гісторыі сучаснай беларускай мовы), «савецкая» састарэлая лексіка (назвы, што архаізаваліся ў савецкі перыяд гісторыі сучаснай беларускай мовы) і «постсавецкая» састарэлая лексіка (назвы, якія састарэлі ў найноўшы перыяд развіцця сучаснай беларускай мовы або знаходзяцца на стадыі архаізацыі). Падрабязней аналізуюцца словы, якія выйшлі з актыўнага ўжывання ў 90-я гг. ХХ – пачатку ХХІ ст. Робіцца вывад, што састарэлая лексіка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове неаднолькавая і з боку суаднесенасці з абазначаемымі рэаліямі (гістарызмы і архаізмы), паходжання, стылістычных характарыстык, тэматычнай прыналежнасці, і па часе архаізацыі. «Дасавецкія» састарэлыя словы ў сучаснай беларускай мове складаюць самую вялікую групу (57,1% адзінак). У меншай колькасці прадстаўлены “савецкая” (34,6% адзінак) і “постсавецкая” састарэлая лексіка (8,3% адзінак).
Список литературы
- Розенталь Д. Э., Голуб И. Б., Теленкова М. А. Современный русский язык. М.: Высшая школа, 1991. 559 с.
- Бабенко E. B. Устаревшая лексика в русском языке новейшего периода // Русский язык конца XX века: сб. науч. тр. Воронеж: ВГПУ, 1998. С. 8–10.
- Загоровская O. B. Основные процессы в развитии русской лексики на рубеже XX–XXI вв. // Проблемы русистики на рубеже XX–XXI вв.: сб. науч. тр. Воронеж, 2001. С. 5–24.
- Сучасная беларуская літаратурная мова: вучэб. дапам. / Д. В. Дзятко [і інш.]; пад рэд. Д. В. Дзятко. Мінск: Вышэйшая школа, 2017. 588 с.
- Куліковіч У. І. Складнікі культуры беларускага маўлення: да пытання падрыхтоўкі вучэбных слоўнікаў // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. 2019. № 1 (219). С. 103–108.
Поступила 27.12.2023