БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ РУХ У МІЖВАЕННАЙ ЗАХОДНЯЙ БЕЛАРУСІ Ў АДЛЮСТРАВАННІ СУЧАСНАЙ ЗАМЕЖНАЙ ГІСТАРЫЯГРАФІІ*

УДК 94(476)

  • Горны Аляксандр Сяргеевіч – кандыдат гістарычных навук, дацэнт, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін, кіраўнік Цэнтра даследавання дыяспар і замежнага беларусазнаўства. Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (230023, г. Гродна, вул. Ажэшкі, 22, Рэспубліка Беларусь). E-mail: litvin.gorny@gmail.com

DOI: https://doi.org/ 10.52065/2520-6885-2023-275-2-12.

Ключевые слова: беларускі нацыянальны рух, Заходняя Беларусь, міжваенная Польшча, нацыянальныя працэсы, гістарыяграфія.

 

Для цитирования: Горны А. С. Беларускі нацыянальны рух у міжваеннай Заходняй Беларусі ў адлюстраванні сучаснай замежнай гістарыяграфіі // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2023. № 2 (275). С. 66–71. DOI: 10.52065/2520-6885-2023-275-2-12.

 

Аннотация

Для падрыхтоўкі комплекснага даследавання па гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў міжваеннай Заходняй Беларусі актуальнымі з’яўляюцца веды пра тэарэтычныя падыходы замежных гісторыкаў з мэтай параўнальнага аналізу. У артыкуле праводзіцца характарыстыка сучасных здабыткаў замежнай гістарычнай навукі ў гэтым накірунку. Аўтар разглядае працы такіх польскіх даследчыкаў, як В. Сляшынскі, Я. Мірановіч, А. Глагоўская, М. Мароз, ракрывае іх погляды на палітычныя напрамкі беларускага руху, яго грамадскую актыўнасць і значэнне для развіцця агульных палітычных працэсаў у міжваеннай Польшчы. Падкрэсліваецца трэнд сучаснай польскай гістарыяграфіі ў вывучэнні асобных рэгіёнаў міжваеннай Польшчы і нацыянальных працэсаў у іх. Акрамя гэтага, разглядаецца сучасная літоўская гістарыяграфія, працы расійскіх даследчыкаў, прысвечаныя этнапалітычным працэсам у Заходняй Беларусі. Падаецца характарыстыка прац двух сучасных англамоўных аўтараў – шведскага гісторыка Пер Андэрса Рудлінга і японскага гісторыка Мічыхіра Ясуі. У заключэнні аўтар прыходзіць да высноў, што ў сучаснай польскай гістарыяграфіі працягваюць паўтараць ранейшы памылковы тэзіс аб слабасці і нядзеяздольнасці беларускага руху ў Заходняй Беларусі, у літоўскай гістарыяграфіі назіраецца ігнараванне беларускага фактару ў вывучэнні гісторыі міжваеннага перыяду, у расійскай і англамоўнай гістарыяграфіі па-ранейшаму беларускі рух у Заходняй Беларусі не стаў асобным аб’ектам для даследавання.

 

Скачать

Список литературы

  1. Śleszyński W. Bezpieczeństwo wewnętrzne w polityce państwa polskiego na ziemiach północnowschodnich II Rzeczypospolitej. Warszawa: RYTM, 2007. 400 s.
  2. Głogowska H. Stosunki polsko-białoruskie w XX wieku. Białystok: Wydawnictwo UwB, 2012. 678 s.
  3. Mironowicz E. Białorusini i ukraińcy w polityce obozu piłsudczykowskiego. Białystok: Trans Humana, 2007. 294 s.
  4. Moroz M. «Krynica»: ideologia i przywódcy białoruskiego katolicyzmu. Białystok: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, 2001. 230 s.
  5. Jaguś J. Ludność białoruska województwa nowogródzkiego II Rzeczypospolitej w percepcji polskich elit regionu. Toruń: Wyd. Adam Marszałek, 2014. 276 s.
  6. Januszewska-Jurkiewicz J. Stosunki narodowościowe na Wileńszczyźnie w latach 1920–1939. Katowice: Wyd. Uniwersytetu Śląskiego, 2010. 710 s.
  7. Śleszyński W. Województwo Poleskie. Kraków: Avalon, 2014. 336 s.
  8. Сichoracki P. Województwo poleskie 1921–1939. Z dziejów politycznych. Łomianki: LTW, 2014. 478 s.
  9. Cichoracki P. Komuniści na Polesiu w latach 1921–1939. Łomianki: LTW, 2016. 273 s.
  10. Революционное движение в Вильнюсском крае: документы и материалы / сост.: В. Канцявичюс [и др.]. Вильнюс: Минтис, 1978. 448 с.
  11. Mačiulis D., Staliūnas D. Vilnius – lietuvos sostinė: problema tautinės valstybės projekte (XIX a. pabaiga – 1940 m.). Vilnius: LII leidykla, 2015. 324 p. 12. Žeimantas V. Adomas Stankevičius – kunigas, rašytojas, baltarusių atgimimo veikėjas // XXI amžius. 2009. Nr 80. P. 4.
  12. Маркелов Н. А. Межэтнические отношения белорусов и поляков в условиях формирования новой государственной идентичности в 1921–1939 гг. // Ученые записки Казанского университета. Серия: Гуманитарные науки. 2017. Т. 159, кн. 4. С. 1019–1027.
  13. Баринов И. И. Белоруссия и белорусы в антипольской стратегии Германии (1915–1939 гг.) // Славянский альманах. 2022. № 1–2. С. 28–47.
  14. Rudling Per Anders. The rise and fall of Belarusian nationalism, 1906–1931. Pittsburgh: University of Pittsburgh Press, 2015. 436 p.
  15. Yasui Michihiro. “Hromada’s Day” in the Polish Sejm (Feb. 4, 1927). The Belarusian national movement under the early Sanacja Regime // Гісторыя Беларусі ў ХХ стагоддзі. Памяці прафесара Івана Коўкеля: зб. навук. арт. / пад рэд. А. Горнага. Гродна: ЮрсаПрынт, 2017. C. 67–92.

Поступила 10.09.2023