НАЦЫЯНАЛЬНАЯ ПАЛІТЫКА Ў БССР У ГАЛІНЕ ДРУКУ (1933–1939 ГГ.)
УДК 323.1(476)+94(476)«1933/1939»
Ключевые слова: нацыянальная палітыка, нацыянальныя меншасці, беларускі друк, нацыянальны друк, БССР.
Для цитирования: Альховік М. К. Нацыянальная палітыка ў БССР у галіне друку (1933– 1939 гг.) // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2023. № 1 (269). С. 106–109. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2023-269-1-19.
Аннотация
У артыкуле на аснове шырокага комплексу архіўных дакументаў раскрыты асаблівасці савецкай нацыянальнай палітыкі ў галіне друку ў Беларускай ССР у сярэдзіне – канцы 1930-х гг. Аўтар падкрэслівае, што змены ў выдавецкай дзейнасці адбыліся пасля прыняцця ў 1933–1934 гг. пастаноў ЦК УКП(б) па нацыянальным пытанні, якія былі расцэнены многімі мясцовымі работнікамі як накіраваныя на пашырэнне сферы ўжытку рускай мовы і спыненне абслугоўвання беларускага, польскага, яўрэйскага і іншага насельніцтва на роднай мове. З сярэдзіны 1930-х гг. назіралася тэндэнцыя змяншэння долі кніг, газет і часопісаў на беларускай мове, а таксама на мовах нацыянальных меншасцяў (за выключэннем рускай). Адначасова кіраўніцтва БССР узяло курс на паступовае павелічэнне выпуску друкаванай прадукцыі на рускай мове ў мэтах яе далейшага распаўсюджвання сярод працоўнага насельніцтва розных нацыянальнасцяў. Аўтар прыйшоў да высновы аб тым, што ў канцы 1930-х гг. улады БССР адмовіліся ад выдання кніг, газет і часопісаў на польскай, латышскай, літоўскай і іншых мовах. Выпуск літаратуры на мове ідыш быў абмежаваны.
Список литературы
- Сумко А. В. Перыядызацыя дзяржаўнай палітыкі ў кнігавыдавецкай справе БССР (1919–1941) // Вестник Полоцкого государственного университета. Серия А, Гуманитарные науки. 2010. № 7. С. 61–64.
- Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НАРБ). Фонд 4-п. Воп. 1. Спр. 5068.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 7736.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 13201.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 12433.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 10702.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 12972.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 12488.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 10928.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 9163.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 11005.
- НАРБ. Ф. 4-п. Воп. 1. Спр. 8945.