ДЗЯРЖАЎНЫ ФІНАНСАВА-БЮДЖЭТНЫ КАНТРОЛЬ У БЕЛАРУСКІХ ГУБЕРНЯХ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX СТ.
УДК 551.4
Ключевые слова: беларускія губерні, Расійская імперыя, дзяржаўны фінансава-бюджэтны кантроль, дзяржаўныя фінансы, дзяржаўны бюджэт, фінансавая праверка.
Для цитирования: Ерашэвіч А. У. Дзяржаўны фінансава-бюджэтны кантроль у беларускіх губернях Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. // Труды БГТУ. Сер. 6, История, философия. 2022. № 2 (263). С. 11–15. DOI: https://doi.org/10.52065/2520-6885-2022-263-2-11-15.
Аннотация
У артыкуле раскрываецца працэс арганізацыі дзяржаўных органаў фінансава-бюджэтнага кантролю на тэрыторыі беларускіх губерняў імператарскай Расіі ў час праўлення імператараў Аляксандра І і Мікалая І. Аўтар, на аснове выкарыстання комплексу разнапланавых апублікаваных нарматыўных прававых актаў і выяўленых упершыню неапублікаваных архіўных дакументаў, вылучыў і прааналізаваў асноўныя кірункі дзейнасці кантралюючых інстанцый па праверцы наяўнасці і захаванасці казённых грашовых фондаў, рэвізіі законнага і мэтавага выкарыстання фінансавых сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Адзначаецца, што ў Расійскай імперыі ў першай палове XIX ст. захоўвалася дэцэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага фінансавага кантролю і не размяжоўваліся яго прадметы. З інстытутам фінансава-кантрольнай дзейнасці былі звязаны рахункаводства, касавая, бухгалтарская і злічальна-рэвізійная праца. У беларускіх губернях пастаянныя фінансавыя рэвізіі ажыццяўлялі злічальныя, а з 1831 г. кантрольныя аддзя-ленні казённых палат. Арганізацыйна-структурныя рэарганізацыі і перабудовы кантралюючых установаў не закраналі парадак рэвізійнай дзейнасці. Мадэль незалежнага ад правяраемых і публічнага фінансавага кантролю не была сфарміравана.
Список литературы
- Лагутин И. Б. Государственный финансовый контроль в Российской империи в первой половине XIX века. Курск: Курский гос. ун-т, 2006. 132 с.
- Лагутин И. Б. Финансовый контроль в Российской империи: эволюция правового регулирования в первой половине XIX века. Saarbrucken, Germany: LAP Lambert Academic Publishing, 2010.152 с.
- Мизинцева В. В. Государственный финансовый контроль в Российской империи в XIX веке // История науки и техники. 2011. № 5. С. 45–52.
- Шевчук Б. Л. Здійснення фінансового контролю Волинською казенною палатою наприкінці XVIII – 1860-х рр. ХІХ ст. // Волинські історичні записки: збірник наукових праць. 2010. Т. 4. С. 132–140.
- Полное собрание законов Российской империи: собр. 1-е с 1649 по 12 декабря 1825 г. СПб.: Тип. 2-го отд-ния собственной его императорского величества канцелярии, 1830 (ПСЗ-1).
- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 1297. Воп. 1. Спр. 7594.
- НГАБ. Ф. 333. Воп. 1. Спр. 710.
- Полное собрание законов Российской империи: собр. 2-е с 1825 по 1881 г.: в 55 т. СПб.: Тип. 2-го отд-ния собственной его императорского величества канцелярии, 1830–1884.
- НГАБ. Ф. 333. Воп. 25. Спр. 111.
- НГАБ. Ф. 333. Воп. 25. Спр. 110.
- НГАБ. Ф. 333. Воп. 1. Спр. 730.
- НГАБ. Ф. 333. Воп. 1. Спр. 733.
- НГАБ. Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 946.
- НГАБ. Ф. 1297. Воп. 1. Спр. 5296.
- НГАБ. Ф. 1297. Воп. 1. Спр. 4641.
- НГАБ. Ф. 295. Воп. 1. Спр. 51.
- НГАБ. Ф. 1430. Воп. 1. Спр. 25436.