ПРАДУКЦЫЙНАСЦЬ ХВАЁВЫХ ЛЯСОЎ НА ВЕРХАВЫХ БАЛОТАХ ВА ЎМОВАХ УЗДЗЕЯННЯ АСУШАЛЬНЫХ СІСТЭМ

УДК 630*1;631.6;630*116

 

  • Комар Артур Юр’евіч – навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: artur.komar@tut.by
  • Ермохін Максім Валер’евіч ‒ кандыдат біялагічных навук. ГА “Батанічнае таварыства” (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: maxim.yermokhin@gmail.com
  • Суднік Аляксандр Уладзіміравіч ‒ кандыдат біялагічных навук, загадчык лабараторыі. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: asudnik@tut.by
  •  
  • DOI: https://doi.org/10.52065/2519-402Х-2024-282-1.

 

Ключевые слова: гідралесамеліярацыя, прадукцыйнасць, банітэт, радыяльны прырост, хвойнік багуновы, сукцэсія, заказнік «Налібоцкі».

Для цитирования: Комар А. Ю., Ермохін М. В., Суднік А. У. Прадукцыйнасць хваёвых лясоў на верхавых балотах ва ўмовах уздзеяння асушальных сістэм // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хоз-во, природопользование и перераб. возобновляемых ресурсов. 2024. № 2 (282). С. 5–12.

 

 

Аннотация

Асушальная меліярацыя з’яўляецца фактарам, які спрыяе павышэнню прадукцыйнасці лясоў. Пры гэтым асушэнне лясоў на верхавых балотах для мэтаў лясной гаспадаркі з’яўляецца нелагічным і шкодным. Яно не мае аніякага эканамічнага эфекту, што падкрэслівалася шэрагам аўтараў на працягу XX ст. Непарушаныя хваёвыя лясы на верхавых балотах з’яўляюцца важным кампанентам біялагічнай разнастайнасці, якая страчваецца ў выніку асушэння. Згодна з мадыфікаванай І. Э. Рыхтарам шкалой ацэнкі тыпаў лесу і лясных участкаў па ступені пажарнай небяспекі для ўмоў Беларусі асушаныя хвойнікі багуновыя, сфагнавыя і асакова-сфагнавыя адносяцца да першага (найвышэйшага) класа пажарнай небяспекі. Хваёвыя лясы на верхавых балотах у нязначнай ступені рэагуюць на асушальную меліярацыю. Па выніках геабатанічных апісанняў і аналізу прыросту дрэў хвоі на 16 пробных плошчах выяўлена, што толькі ў рэдкіх выпадках клас банітэту хвойнікаў на верхавых балотах пасля асушэння павышаецца з Va–Vб да III. У такім выпадку лесаўпарадкаваннем яны таксіруюцца чарнічнымі. Часцей за ўсё клас банітэту павышаецца да IV. Адзначаюцца выпадкі, калі асушальная сетка не аказала ўплыву на хваёвыя лясы і клас банітэту застаецца Va–Vб. Гэта характэрна для ўчасткаў з недакладна спраектаванай асушальнай сеткай або недастатковай ступенню асушэння лясоў. Такім чынам, асушэнне верхавых балотаў не мае эканамічнага і лесаводчага эфекту. Неадпаведнасць таксацыйных паказчыкаў і фітацэнатычнай структуры асушаных хвойнікаў неабходна ўлічваць пры іх таксацыі і пазначаць такія лясы як меліярацыйна вытворныя.

Скачать

Список литературы

  1. A European network of protected sites under EU legislation // Natura 2000. URL: http://www.biodiversityaz. org/areas/27/ (date of access: 01.02.2024).
  2. Правила выявления типичных и (или) редких биотопов, типичных и (или) редких природных ландшафтов, оформления их паспортов и охранных обязательств: ТКП 17.12-06-2021 (33140). Минск: Минприроды, 2021. 90 с.
  3. Чиндяев А. С. Гидротехнические мелиорации лесных земель: история и перспективы развития лесоосушительной мелиорации. Екатеринбург: УГЛТУ, 2010. 52 с.
  4. Дубах А. Д. Влияние осушения на прирост древесины // Повышение производительности лесных земель посредством осушительной мелиорации. Л., 1936. С. 6–23.
  5. Блинцов И. К. Лесоосушение и его влияние на продуктивность сосновых насаждений в Белоруссии // Пути повышения продуктивности лесов: материалы Всесоюз. совещания по повышению продуктивности лесов. Минск, 1966. С. 133–137.
  6. Пьявченко Н. И. Осушительная мелиорация и охрана природы // Антропогенные изменения, охрана растительности болот и прилегающих территорий. Минск, 1981. С. 5–12.
  7. Балашев Л. С. Изменение растительности болот Украины под влиянием мелиорации // Антропогенные изменения, охрана растительности болот и прилегающих территорий. Минск, 1981. С. 62–65.
  8. Смоляк Л. П. Болотные леса и их мелиорация. Минск: Наука и техника, 1969. 209 с.
  9. Медведева В. М. Изменение растительности болот Карелии под влиянием лесоосушительной мелиорации // Антропогенные изменения, охрана растительности болот и прилегающих территорий. Минск, 1981. С. 62–65.
  10. Рыхтэр І. Э. Лясная піралогія з асновамі радыёэкалогіі. Мінск: БДТУ, 1996. 300 с.
  11. Ellenberg H. Zeigerwerte der Geffasspflanzen Mitteleuropas. Gottingen: Goltze, 1992. 282 s.
  12. Булохов А. Д., Семенищенков Ю. А. Практикум по классификации и ординации растительности. Брянск: РИО БГУ, 2009. 120 с.
  13. Tichy L., Holt J. JUICE program for management, analysis and classification of ecological data // Prirodovedecka fakulta, Masarykova Univerziteta. URL: www.sci.muni.cz/botany/juice/JUICEman_all.pdf (date of access: 01.03.2022).
  14. Determination of diagnostic species with statistical fidelity measures / M. Chytrý [et al.] // Journal of Vegetation Science. 2002. Nо. 13. Р. 79–90.
  15. Hill M. O. TWINSPAN-a FORTRAN Program for Arranging Multivariate Data in an Ordered Two Way Table by Classification of Individual and Attributes Ecology and Systematics. New York: Cornell University, 1979. 90 p.
  16. Shannon C. E., Weaver W. The Mathematical Theory of Communication. Urbana: Univ. Illinois Press, 1949. 117 p.
  17. Цвелев Н. Н. Определитель сосудистых растений Северо-Западной России (Ленинградская, Псковская и Новгородская области). СПб.: Изд-во СПХВА, 2000. 781 с.
  18. Рыковский Г. Ф., Масловский О. М. Флора Беларуси. Мохообразные: в 2 т. Минск: Беларус. навука, 2004–2009. Т. 2: Hepaticopsida – Sphagnopsida. 2009. 213 с.
  19. Holmes R. L. Dendrochronology program library. Tucson, Arizona: University of Arizona, 1984. 51 p.
  20. Nowacki J. G., Abrams M. D. Radial-growth averaging criteria for reconstructing disturbance histories from presettlement-origin oaks // Ecological Monographs. 1997. Vol. 67, no. 2. P. 225–249.
  21. Комар А. Ю. Дынаміка ляснога фонду асушанай часткі Расолішскага лясніцтва // Современные проблемы экспериментальной ботаники: материалы III Междунар. науч. конф. молодых ученых, Минск, 25–29 сент. 2023 г. Минск, 2023. С. 356–361.
  22. Комар А. Ю., Созинов О. В. Типологическое разнообразие мелиоративно-производных сосняков заказника «Налибокский» // Ботаника (Исследования): сб. науч. тр. Минск, 2023. Вып. 52. С. 71–86.
  23. Комар А. Ю., Ермохін М. В., Суднік А. У. Сукцэсіі і стан фітацэнозаў хвоі звычайнай (Pinus sylvestris L.) у межах лясных асушальных сістэм (на прыкладзе заказніка «Налібоцкі») // Ботаника (Исследования): сб. науч. тр. Минск, 2024. Вып. 53. С. 71–86.
  24. Цвирко Р. В., Груммо Д. Г. Синтаксономическое разнообразие лесной растительности национального парка «Беловежская пуща» (Беларусь) // Разнообразие растительного мира. 2020. № 1 (4). С. 57–80.
  25. Лабоха К. В., Шиман Д. В. Лесоводство. Минск: БГТУ, 2015. 440 с.
  26. Ипатьев В. А., Смоляк Л. П., Блинцов И. К. Ведение лесного хозяйства на осушенных землях. М.: Лесная пром-сть, 1984. 144 с.
  27. Юркевич И. Д. Выделение типов леса при лесоустроительных работах. Минск: Наука и техника, 1980. 120 с.
  28. Рубцов В. Г., Книзе А. А. Ведение хозяйства в мелиорированных лесах. М.: Лесн. пром-сть, 1981. 120 с.

Поступила 15.03.2024