КУЛІКОВІЧ У. І. ПРАКТЫКУМ ПА БЕЛАРУСКАЙ АРФАГРАФІІ ДЛЯ РЭДАКТАРАЎ

  • Важнік Сяргей Аляксандравіч − дэкан філалагічнага факультэта БДУ кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры камп’ютарнай лінгвістыкі і лінгвадыдактыкі

Аннотация

Сучасная моўная практыка засведчыла, што пасля прыняцця Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008 г.) колькасць арфаграфічных памылак на старонках газет і кніг не стала меншай. Адна з прычын таму, на наш погляд, адсутнасць адмысловай сістэмы падрыхтоўкі будучых рэдактараў беларускамоўнай літаратуры. У большасці УВА будучыя супрацоўнікі рэдакцыйна-выдавецкіх устаноў вывучаюць правілы і нормы сучаснай беларускай мовы па падручніках, прызначаных педагагічным работнікам. Гэта хоць і блізкія, аднак усё ж такі адрозныя сферы.