АДНАКАМПАНЕНТНЫЯ НАЗВЫ БЕЛАРУСКІХ ПЕРЫЯДЫЧНЫХ ВЫДАННЯЎ

УДК 81’373.2:02

  • Лухверчык Вікторыя Міхайлаўна – магістр педагагічных навук, выкладчык кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (220030, г. Мінск, вул. Савецкая, 18, Рэспубліка Беларусь). E-mail: simonovich.viktorija@mail.ru

Ключевые слова: прэсонім, назва перыядычнага выдання, лексіка-семантычныя асаблівасці, структурна-граматычныя асаблівасці.

Для цитирования: Лухверчык, В. М. Аднакампанентныя назвы беларускіх перыядычных выданняў / В. М. Лухверчык // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2020. - № 2 (237). - С. 92-96. - Бібліягр.: 5 назв.

Аннотация

У артыкуле разглядаюцца лексіка-семантычныя асаблівасці аднакампанентных назваў беларускіх перыядычных выданняў.

Усяго за перыяд існавання нацыянальнага перыядычнага друку зафіксавана 517 намінацый, якія адносяцца да монакампанентных прэсонімаў. Вылучаны 11 лексіка-семантычных груп слоў, а таксама некаторыя адзінкавыя найменні, якія былі выкарыстаны ў якасці назваў перыядычных выданняў. Зроблены высновы, што найбольш пашыранымі з’яўляюцца групы «назва асобы / групы людзей», «абстрактнае паняцце», «назва арганізацыі».

Група лексічных адзінак, якія называюць асобу / групу людзей, разнастайная. Фіксуюцца найменні асобы паводле назвы або тыпу навучальнай установы, прафесіі, спецыфікі прадпрыемства, паказчыкаў працы, нацыянальнасці і г. д. Перавага аддаецца назвам асобы / групы людзей паводле назвы або тыпу прамысловага / працоўнага прадпрыемства, аб’яднання; назвы партыі, грамадскай арганізацыі, сістэмы поглядаў, ідэй і пад.; віду дзейнасці.

Абстрактныя паняцці шырока выкарыстоўваюцца для ўтварэння аднакампанентных прэсонімаў. Група вылучаных адзінак з’яўляецца гетэрагеннай. У яе межах адрозніваюць асобныя падгрупы, у якія ўваходзяць адзінкі, што абазначаюць тэрыторыю, мясцовасць, іх часткі; стан, працэс, дзеянне, яго вынік, спосаб (кірунак) дзеяння; працэс маўленча-мысленчай дзейнасці або яго вынік; псіхічны працэс, маральную якасць і г. д.

Сярод назваў арганізацый, якія паслужылі назвамі перыядычных выданняў, вылучаны і сістэматызаваны назвы прамысловых прадпрыемстваў, грамадскіх, культурна-асветніцкіх або літаратурных аб’яднанняў.

Список литературы

  1. Объяснительный словарь русского языка / Государственный институт русского языка им. А. С. Пушкина. 2-е изд., испр. М.: Астрель, 2003. 421 с.
  2. Атава: газета / Гомельская філія БГАКЦ. Гомель, 1994. № 1. 4 с.
  3. Асва: двухтыднёвік грамадскага гумару і сатыры / Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх. Вільня, 1934. № 1. 4 с.
  4. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы / уклад.: І. Л. Капылоў [і інш.]; пад рэд. І. Л. Капылова. Мінск: БелЭн, 2016. 968 с.
  5. Рукі: першая беларускамоўная Ліцэйская газета / Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Мінск, 2006. № 1. 24 с.
Поступила 07.09.2020