СУЧАСНЫ СТАН ЭКАСІСТЭМАЎ ЧАСТКІ ЗАКАЗНІКА «НАЛІБОЦКІ» ПАД УЗДЗЕЯННЕМ АСУШАЛЬНАЙ МЕЛІЯРАЦЫІ

УДК 630*385: 574.4: 502.4

  • Комар Артур Юр’евіч – аспірант, малодшы навуковы супрацоўнік сектара маніторынгу расліннага свету. Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: artur.komar@tut.by

  • Цярэшчанка Святлана Сяргееўна – старшы навуковы супрацоўнік сектара экалагічнай ацэнкі пераўтварэнняў навакольнага асяроддзя. НПЦ па біярэсурсах Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, Рэспубліка Беларусь). E-mail: aleks-t@tut.by

Ключевые слова: гідралесамеліярацыя, эфектыўнасць, падтапленне, наступствы, рэкамендацыі.

Для цитирования: Комар, Артур Юр'евіч. Сучасны стан экасістэмаў часткі заказніка "Налібоцкі" пад уздзеяннем асушальнай меліярацыі / А. Ю. Комар, С. С. Цярэшчанка // Труды БГТУ. Сер. 1, Лесное хозяйство, природопользование и переработка возобновляемых ресурсов. - Минск : БГТУ, 2020. - № 2 (234). - С. 39-43.

Аннотация

У 60-70-я гг. XX ст. значная частка лясоў заказніка «Налібоцкі» была меліяраваная. На пачатку гэта дало значны лесаводчы эфект, які выразіўся ў павышэнні агульнай прадукцыйнасці лясоў, транспартнай даступнасці ляснога фонду і г. д. З часам, з-за адсутнасці патрэбнага догляду за гідралесамеліярацыйнымі сістэмамі, пачалі праяўляцца негатыўныя наступствы, а менавіта падтапленне лясоў, у тым ліку звязанае з жыццядзейнасцю баброў.

На аснове палявых геабатанічных матэрыялаў, сабраных летам 2019 г., і звестак лесаўпарадкавання прааналізаваныя асаблівасці сучаснага стану экасістэмаў заказніка “Налібоцкі”, якія раней былі падвергнутыя асушальнай меліярацыі (Валожынскі і Стаўбцоўскі лясгасы).

Праведзены аналіз паказаў, што большасць гідралесамеліярацыйных сістэмаў прыйшлі ў заняпад i не выконваюць свае функцыі. Асушальная сетка зарасла расліннасцю, каналы збольшага заіленыя, вадацёк у іх адсутнічае. Такім чынам, праблема ўздзеяння асушальнай меліярацыі на лясныя экасістэмы застаецца актуальнай. Быў дадзены шэраг рэкамендацый па далейшым функцыянаванні асушальнай сеткі ў залежнасці ад тыпу балота, ступені парушанасці і інш.

Список литературы

  1. Вомперский С. Е. Биологические основы эффективности лесоосушения. М.: Наука, 1964. 314 с.
  2. Маслов Б. С., Минаев И. В. Мелиорация и охрана природы. М.: Россельхозиздат, 1985. 271 с.
  3. Якимов Н. И. Состояние и проблемы мелиорации лесов Республики Беларусь // Актуальные проблемы развития лесного комплекса: материалы конференции. Минск: БГТУ, 2014. С. 13–15.
  4. Ипатьев В. А., Крук Н. К., Шараг Е. И. Гидролесомелиорация: состояние и тенденции развития, методология научных исследований. Гомель: Ин-т леса НАН Беларуси, 2003. 32 с.
Поступила 18.03.2020