ФАРМАЛЬНА-СЕМАНТЫЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ СЛОВАЎТВАРАЛЬНЫХ ГНЁЗДАЎ З ЗЫХОДНЫМ ТЭМПАРАЛЬНЫМ СЛОВАМ У СІНХРОННА-ДЫНАМІЧНЫМ АСПЕКЦЕ

УДК 811.161.3

  • Кірдун Ала Анатольеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай філалогіі. Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт (220006, г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, Рэспубліка Беларусь). E-mail: allakirdun@mail.ru

Ключевые слова: словаўтваральнае гняздо (СГ), зыходнае слова СГ, матываванае слова, словаўтваральны ланцужок, тэмпаральная лексіка, лексічныя новаўтварэнні.

Для цитирования: Кірдун, У. І. Фармальна-семантычная арганізацыя словаўтваральных гнёздаў з зыходным тэмпаральным словам у сінхронна-дынамічным аспекце / У. І. Кірдун // Труды БГТУ. Сер. 4, Принт- и медиатехнологии. - Минск : БГТУ, 2020. - № 1 (231). - С. 73-78.

Аннотация

Словаўтваральнае гняздо (СГ) – гэта сукупнасць слоў, аб’яднаных на падставе фармальнай і сэнсавай агульнасці кораня і ўпарадкаваных паводле словаўтваральна-матывацыйных сувязей. Непасрэдна ў вусным ці пісьмовым маўленні СГ не выдзяляюцца, яны з’яўляюцца даследчыцкімі пабудаваннямі і адносяцца да класіфікацыйных адзінак дэрывацыйнай сістэмы. У гэтых складаных канструкцыях адлюстраваны ўсе заканамернасці сувязей адзінак словаўтварэння, лексікі і мовы ў цэлым. Менавіта таму, нягледзячы на пяцідзесяцігадовую гісторыю выкарыстання, гнездавы падыход да вывучэння дэрывацыйнай і лексічнай падсістэм мовы па-ранейшаму актуальны. У дадзеным артыкуле ажыццёўлена спроба разгляду СГ з зыходнымі тэмпаральнымі словамі ў сінхронна-дынамічным аспекце. З апорай на раней праведзенае даследаванне CГ, пабудаваных на моўным матэрыяле другой паловы ХХ ст., паказаны змяненні ў іх фармальна-семантычнай арганізацыі, што адбыліся за апошнія гады ХХІ ст. Крыніцай выбаркі лексічных новаўтварэнняў паслужылі беларускамоўныя інтэрнэт-тэксты рознай жанравай прыналежнасці. Вызначана, што на сучасным этапе структура шэрагу СГ стала больш складанай у параўнанні з папярэднім перыядам. Разам з тым фактары, што ўплываюць на рэалізацыю дэрывацыйнага патэнцыялу зыходных слоў СГ, застаюцца нязменнымі: часцінамоўная і стылістычная прыналежнасць зыходнага слова, ступень яго ўжывання, паходжанне. Такая характарыстыка, як адназначнасць ці мнагазначнасць не з’яўляецца рэлевантнай для словаўтваральнай прадуктыўнасці зыходнага слова.

Список литературы

  1. Кірдун А. А. Словаўтваральныя гнёзды тэмпаральнай лексікі ў беларускай мове ў аспекце фармальна-семантычнай сістэмнасці слоўнікавага складу: дыс. ... канд. філал. навук: 10.02.01. Мінск, 2010. 205 л.
  2. Кірдун А. А. Словаўтваральныя гнёзды з зыходным тэмпаральным словам (да праблемы структурнай арганізацыі) // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. 2009. № 3. С. 112–117.
  3. Казак М. Ю. Интегративная теория словообразовательного гнезда: грамматическое моделирование; квантитативные аспекты; потенциал; прогнозирование: автореф. дис. ... д-ра филол. наук: 10.02.01 / Белгород. гос. ун-т. Белгород, 2004. 39 с.
  4. Голев Н. Д. Поисковые системы Интернета как лингвистический источник (на примере решения некоторых теоретических и прикладных вопросов русского словообразования) // Новые явления в славянском словообразовании: система и функционирование: доклады XI Междунар. науч. конф. Комис. по славянскому словообразованию при Междунар. ком. славистов. Москва, 24–26 марта 2009 г. / Моск. гос. ун-т им. М. В. Ломоносова. М.: Макс Пресс, 2010. С. 197–210.
  5. Улуханов И. С. Мотивация в словообразовательной системе русского языка. М.: Азбуковник, 2005. 311 с.
Поступила 15.01.2020